https://bel.sputnik.by/20240823/lukashenka-erope-patreben-novy-dagavor-ab-mry-1088983976.html
Лукашэнка: Еўропе патрэбен новы дагавор аб міры
Лукашэнка: Еўропе патрэбен новы дагавор аб міры
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў, што ў еўрапейскіх краінах павінны быць моцныя кіраўнікі, якія бачылі б інтарэсы і сваіх народаў. 23.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-23T12:12+0300
2024-08-23T12:12+0300
2024-08-23T12:36+0300
аляксандр лукашэнка
папскі нунцый
еўропа
у беларусі
беларусь
навіны
палітыка
бяспека
рэлігія
каталікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/17/1088984483_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_c60507e6f47910c7755b7f3538ad4e43.png
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Еўропе неабходны новы дагавор аб міры, такой думкай падзяліўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем Антэ Йозічам.Лукашэнка падкрэсліў, што погляды кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі, а іх пазіцыі абсалютна сугучныя. Гэта, на яго думку, паказвае канфлікт ва Украіне, дзе абодва бакі займаюць практычна аднолькавую пазіцыю.Але для гэтага, на думку беларускага лідара, актыўнасці толькі беларускай каталіцкай царквы недастаткова.Ён падкрэсліў, што такіх кіраўнікоў, на жаль, не бачыць.Сустрэчы з ПапамУ размове з нунцыем Лукашэнка ўзгадаў і пра свае кантакты з кіраўнікамі Апостальскай Сталіцы."Я з вялікай цеплынёй успамінаю свае сустрэчы з Папам Рымскім. Мне пашанцавала – усе кіраўнікі Каталіцкай царквы, з якімі я сустракаўся, былі таксама вельмі сур’ёзнымі і прыстойнымі людзьмі", - сказаў ён.Беларускі лідар таксама папрасіў Йозіча падрыхтаваць будучага пасланніка Папы Рымскага ў Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240311/pyasko-pantyfk-vykazasya-ab-peragavorakh-zgadvayuchy-bely-stsyag-ukrany-1084370215.html
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/17/1088984483_62:0:1061:749_1920x0_80_0_0_03e5d604873850dcf4bf69ec2ea0dfd7.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, папскі нунцый, еўропа, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, бяспека, рэлігія, каталікі, рымска-каталіцкая царква
аляксандр лукашэнка, папскі нунцый, еўропа, у беларусі, беларусь, навіны , палітыка, бяспека, рэлігія, каталікі, рымска-каталіцкая царква
Лукашэнка: Еўропе патрэбен новы дагавор аб міры
12:12 23.08.2024 (абноўлена: 12:36 23.08.2024) Беларускі лідар адзначыў, што ў еўрапейскіх краінах павінны быць моцныя кіраўнікі, якія бачылі б інтарэсы і сваіх народаў.
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Еўропе неабходны новы дагавор аб міры, такой думкай падзяліўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Апостальскім нунцыем Антэ Йозічам.
Лукашэнка падкрэсліў, што погляды кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі, а іх пазіцыі абсалютна сугучныя. Гэта, на яго думку, паказвае канфлікт ва Украіне, дзе абодва бакі займаюць практычна аднолькавую пазіцыю.
"Я з вамі абсалютна згодзен, і мы даўно аб гэтым гаворым: Еўропе, каб жыць спакойна і жыць так, як мы жывем (як бы мы ні плакаліся, жывем нядрэнна), – нам патрэбен новы дагавор аб міры, патрэбен новы мір, калі можна так сказаць, у Еўропе", - прывяла словы прэзідэнта яго прэс-служба.
Але для гэтага, на думку беларускага лідара, актыўнасці толькі беларускай каталіцкай царквы недастаткова.
"Трэба яшчэ, каб у еўрапейскіх краінах былі моцныя кіраўнікі, якія зыходзілі б з таго, што трэба бачыць інтарэсы і сваіх народаў. Не толькі падпарадкоўвацца і ва ўгоду камусьці дзейнічаць", - дадаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што такіх кіраўнікоў, на жаль, не бачыць.
У размове з нунцыем Лукашэнка ўзгадаў і пра свае кантакты з кіраўнікамі Апостальскай Сталіцы.
"Я з вялікай цеплынёй успамінаю свае сустрэчы з Папам Рымскім. Мне пашанцавала – усе кіраўнікі Каталіцкай царквы, з якімі я сустракаўся, былі таксама вельмі сур’ёзнымі і прыстойнымі людзьмі", - сказаў ён.
Беларускі лідар таксама папрасіў Йозіча падрыхтаваць будучага пасланніка Папы Рымскага ў Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"