https://bel.sputnik.by/20240823/peramoga--kurskay-btve--karenny-peralom-u-vayne--gstoryya--vdea-1088988601.html
Перамога ў Курскай бітве і карэнны пералом у вайне – гісторыя ў відэа
Перамога ў Курскай бітве і карэнны пералом у вайне – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
81 год таму – 23 жніўня 1943 года – савецкія войскі атрымалі перамогу ў Курскай бітве, глядзіце на рэдкіх архіўных кадрах, як праходзіла адна з ключавых бітваў... 23.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-23T14:39+0300
2024-08-23T14:39+0300
2024-08-23T14:39+0300
відэа
відэа
курская бітва
вялікая айчынная вайна
гісторыя
эксклюзіў
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078741520_0:32:3095:1773_1920x0_80_0_0_1ad808e42eb974202b4c50cce6c4eb0b.jpg
Адна з ключавых баталій Вялікай Айчыннай вайны пачалася 5 ліпеня 1943-га. У двухмесячнай грандыёзнай бітве з абодвух бакоў удзельнічалі больш за 4 млн чалавек, было задзейнічана каля 70 тыс гармат і мінамётаў, звыш 13 тыс танкаў і самаходных гармат, каля 12 тыс баявых самалётаў.У ходзе зімовага наступлення Чырвонай арміі і контрнаступлення вермахта ў адказ ва Усходняй Украіне ў цэнтры савецка-германскага фронту ўтварыўся выступ глыбінёй да 150 км і шырынёй да 200 км, звернуты ў заходні бок, – так з’явілася назва Курская дуга. Для прарыву дугі германскае камандаванне распрацавала ваенную аперацыю пад кодавай назвай Zitadelle ("Цытадэль").5 ліпеня 1943 гады нямецкія ўдарныя групоўкі пачалі наступленне на Курск з раёнаў Арла і Белгарада. Падчас абарончай фазы Курскай бітвы 12 ліпеня на Прохараўскім полі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі вайны танкавая бітва. У ёй абапал адначасова ўдзельнічалі да 1 200 танкаў і самаходных гармат. Па выніках бітвы войскі вермахта былі вымушаны пайсці ў абарону. 12 ліпеня пачаўся новы этап Курскай бітвы – контрнаступленне савецкіх войск.5 жніўня былі вызвалены Арол і Белгарад, увечары таго ж дня ў Маскве ў гонар гэтай падзеі быў дадзены першы салют. Курская бітва завяршылася 23 жніўня 1943-га, калі быў вызвалены Харкаў. Савецкія войскі адкінулі праціўніка на 140 км на захад і занялі выгаднае становішча для пераходу ў агульнае наступленне, каб у далейшым вызваліць левабярэжную Украіну і выйсці на Днепр.Такім чынам у 1943 годзе быў дасягнуты карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Савецкая армія канчаткова замацавала за сабой стратэгічную ініцыятыву ў далейшых баявых дзеяннях, войскам вермахта даводзілася толькі абараняцца і адыходзіць.Глядзіце ўнікальныя кадры Курскай бітвы з архіваў агенцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078741520_332:0:3063:2048_1920x0_80_0_0_cea00a7554ea04cf277556b9706f1d1c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, курская бітва, вялікая айчынная вайна, гісторыя, эксклюзіў, бяспека, видео
відэа, курская бітва, вялікая айчынная вайна, гісторыя, эксклюзіў, бяспека, видео
Перамога ў Курскай бітве і карэнны пералом у вайне – гісторыя ў відэа
Эксклюзіў
81 год таму – 23 жніўня 1943 года – савецкія войскі атрымалі перамогу ў Курскай бітве, глядзіце на рэдкіх архіўных кадрах, як праходзіла адна з ключавых бітваў Другой сусветнай вайны.
Адна з ключавых баталій Вялікай Айчыннай вайны пачалася 5 ліпеня 1943-га. У двухмесячнай грандыёзнай бітве з абодвух бакоў удзельнічалі больш за 4 млн чалавек, было задзейнічана каля 70 тыс гармат і мінамётаў, звыш 13 тыс танкаў і самаходных гармат, каля 12 тыс баявых самалётаў.
У ходзе зімовага наступлення Чырвонай арміі і контрнаступлення вермахта ў адказ ва Усходняй Украіне ў цэнтры савецка-германскага фронту ўтварыўся выступ глыбінёй да 150 км і шырынёй да 200 км, звернуты ў заходні бок, – так з’явілася назва Курская дуга. Для прарыву дугі германскае камандаванне распрацавала ваенную аперацыю пад кодавай назвай Zitadelle ("Цытадэль").
5 ліпеня 1943 гады нямецкія ўдарныя групоўкі пачалі наступленне на Курск з раёнаў Арла і Белгарада. Падчас абарончай фазы Курскай бітвы 12 ліпеня на Прохараўскім полі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі вайны танкавая бітва. У ёй абапал адначасова ўдзельнічалі да 1 200 танкаў і самаходных гармат. Па выніках бітвы войскі вермахта былі вымушаны пайсці ў абарону. 12 ліпеня пачаўся новы этап Курскай бітвы – контрнаступленне савецкіх войск.
5 жніўня былі вызвалены Арол і Белгарад, увечары таго ж дня ў Маскве ў гонар гэтай падзеі быў дадзены першы салют. Курская бітва завяршылася 23 жніўня 1943-га, калі быў вызвалены Харкаў. Савецкія войскі адкінулі праціўніка на 140 км на захад і занялі выгаднае становішча для пераходу ў агульнае наступленне, каб у далейшым вызваліць левабярэжную Украіну і выйсці на Днепр.
Такім чынам у 1943 годзе быў дасягнуты карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Савецкая армія канчаткова замацавала за сабой стратэгічную ініцыятыву ў далейшых баявых дзеяннях, войскам вермахта даводзілася толькі абараняцца і адыходзіць.
Глядзіце ўнікальныя кадры Курскай бітвы з архіваў агенцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"