https://bel.sputnik.by/20240823/prym-dakumenta-u-ptv-zavyarshaetstsa--belarus-1088979126.html
Прыём дакументаў у ПТВ завяршаецца ў Беларусі
Прыём дакументаў у ПТВ завяршаецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю, набраць плануюць каля 27 тыс навучэнцаў. 23.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-23T09:25+0300
2024-08-23T09:25+0300
2024-08-23T09:26+0300
абітурыент – 2024
абітурыенты
грамадства
моладзь
навіны
птв
адукацыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/03/1063209135_0:53:3046:1766_1920x0_80_0_0_25eeab9bdead266373fd722ceedc7fe5.jpg
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Прыёмная кампанія на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 23 жніўня, паведамляе Sputnik.На падачу дакументаў у абітурыентаў было больш за два месяцы, гэты працэс афіцыйна стартаваў 15 чэрвеня. Выпускнікам 9 і 11 класаў, якія захацелі паступаць ва ўстановы ПТА, не трэба мець пры сабе сертыфікаты ЦТ. На большасць працоўных спецыяльнасцей можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата.Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю. Найбольшая колькасць месцаў выдзелена на спецыяльнасцях інжынернай, апрацоўчай і будаўнічай галіны. Усяго плануецца набраць каля 27 тысяч навучэнцаў. Залічэнне адбудзецца да канца жніўня.Набор у ВНУ і каледжыПлан прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сёлета складаў 50,6 тысячы абітурыентаў: на бюджэт было залічана больш за 30 тысяч чалавек, на платную форму – звыш 16 тысяч. У лістападзе-снежні сельскагаспадарчыя ВНУ краіны будуць прымаць завочнікаў.На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі было набрана больш за 38,5 тысяч чалавек, з іх звыш 28 тысяч – на бюджэт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240820/mnadukatsy-nazvala-samyya-tsyazhkaprakhodnyya-spetsyyalnasts-2024-goda-1088893374.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/03/1063209135_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_7ae2089770676d08cd341eb258fe6502.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, грамадства, моладзь, навіны , птв, адукацыя, у беларусі, беларусь
абітурыенты, грамадства, моладзь, навіны , птв, адукацыя, у беларусі, беларусь
Прыём дакументаў у ПТВ завяршаецца ў Беларусі
09:25 23.08.2024 (абноўлена: 09:26 23.08.2024) Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю, набраць плануюць каля 27 тыс навучэнцаў.
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Прыёмная кампанія на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 23 жніўня, паведамляе Sputnik.
На падачу дакументаў у абітурыентаў было больш за два месяцы, гэты працэс афіцыйна стартаваў 15 чэрвеня. Выпускнікам 9 і 11 класаў, якія захацелі паступаць ва ўстановы ПТА, не трэба мець пры сабе сертыфікаты ЦТ. На большасць працоўных спецыяльнасцей можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата.
Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю. Найбольшая колькасць месцаў выдзелена на спецыяльнасцях інжынернай, апрацоўчай і будаўнічай галіны. Усяго плануецца набраць каля 27 тысяч навучэнцаў. Залічэнне адбудзецца да канца жніўня.
План прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сёлета складаў 50,6 тысячы абітурыентаў: на бюджэт было залічана больш за 30 тысяч чалавек, на платную форму – звыш 16 тысяч. У лістападзе-снежні сельскагаспадарчыя ВНУ краіны будуць прымаць завочнікаў.
На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі было набрана больш за 38,5 тысяч чалавек, з іх звыш 28 тысяч – на бюджэт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"