https://bel.sputnik.by/20240824/eabr-ekanomka-belarus-paskoryla-rost-1088899755.html
ЕАБР: эканоміка Беларусі паскорыла рост
ЕАБР: эканоміка Беларусі паскорыла рост
Sputnik Беларусь
Высокі тэмп росту дэманструе сельская гаспадарка рэспублікі, гандаль, будаўніцтва і прамысловасць. 24.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-24T10:47+0300
2024-08-24T10:47+0300
2024-08-24T10:47+0300
вуп
еабр
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1d/1083205618_53:0:1137:610_1920x0_80_0_0_48c10eb421f537d90cafcfa31f933e5b.jpg
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Беларуская эканоміка паскорыла рост, паведамляецца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).У прыватнасці, паводле даных банка, валавы ўнутраны прадукт рэспублікі ў студзені-ліпені павялічыўся на 5,5%, у той час як у студзені-чэрвені рост ВУП складаў 5%.Таксама высокі тэмп росту захоўваецца ў апрацоўчай прамысловасці – на 7,5%, будаўніцтве – на 9,5%, гандлі – на 11,1% і транспартным сектары – на 6,5%."Станоўчую дынаміку дэманструе сектар "інфармацыя і сувязь", аб’ём выпуску павялічыўся на 0,2% у студзені-ліпені, пасля спаду ў 2022-2023 гадах", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.Прагнозы на годПаводле ацэнак спецыялістаў банка, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2024 годзе вырасце на 3,4%.У ЕАБР мяркуюць, што пашырэнне ўнутранага попыту ў Расіі, якое захоўваецца, дасць магчымасць падтрымаць рост ВУП у Беларусі вышэй за патэнцыяльны.Разам з тым, па меры таго, як унутраны попыт у Расіі будзе зніжацца, пачне запавольвацца і рост беларускай эканомікі, лічаць аналітыкі.Раней беларускія ўлады паведамілі аб росце валавога ўнутранага прадукту ў 2023 годзе ў межах 3,9%. На 2024 год яны паставілі перад сабой мэтавы паказчык у 3,8% росту ВУП.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240816/kachanava-praekty-na-garyzontse--motavela-realzuyutstsa-khutchey-za-grafk-1088809023.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1d/1083205618_188:0:1001:610_1920x0_80_0_0_0057d2af3cb63f39e60f9d0a82925caf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вуп, еабр, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
вуп, еабр, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
ЕАБР: эканоміка Беларусі паскорыла рост
Высокі тэмп росту дэманструе сельская гаспадарка рэспублікі, гандаль, будаўніцтва і прамысловасць.
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Беларуская эканоміка паскорыла рост, паведамляецца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
У прыватнасці, паводле даных банка, валавы ўнутраны прадукт рэспублікі ў студзені-ліпені павялічыўся на 5,5%, у той час як у студзені-чэрвені рост ВУП складаў 5%.
"Прыкметна вырасла вытворчасць у сельскай гаспадарцы да 17% у студзені-ліпені пасля 10,2% у студзені-чэрвені", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама высокі тэмп росту захоўваецца ў апрацоўчай прамысловасці – на 7,5%, будаўніцтве – на 9,5%, гандлі – на 11,1% і транспартным сектары – на 6,5%.
"Станоўчую дынаміку дэманструе сектар "інфармацыя і сувязь", аб’ём выпуску павялічыўся на 0,2% у студзені-ліпені, пасля спаду ў 2022-2023 гадах", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.
Паводле ацэнак спецыялістаў банка, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2024 годзе вырасце на 3,4%.
У ЕАБР мяркуюць, што пашырэнне ўнутранага попыту ў Расіі, якое захоўваецца, дасць магчымасць падтрымаць рост ВУП у Беларусі вышэй за патэнцыяльны.
Разам з тым, па меры таго, як унутраны попыт у Расіі будзе зніжацца, пачне запавольвацца і рост беларускай эканомікі, лічаць аналітыкі.
Раней беларускія ўлады паведамілі аб росце валавога ўнутранага прадукту ў 2023 годзе ў межах 3,9%. На 2024 год яны паставілі перад сабой мэтавы паказчык у 3,8% росту ВУП.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"