https://bel.sputnik.by/20240826/mnsk--maskva-pachnuts-testsravats-elektronny-podps-paslya-lstapada-1089029415.html
Мінск і Масква пачнуць тэсціраваць электронны подпіс пасля лістапада
Мінск і Масква пачнуць тэсціраваць электронны подпіс пасля лістапада
Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія некалькі гадоў працавалі над тым, каб вырашыць праблему прызнання лічбавых подпісаў для аблягчэння гандлю. 26.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-26T09:41+0300
2024-08-26T09:41+0300
2024-08-26T09:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
навіны
лічбавізацыя
мінск
масква
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/01/1042840125_0:116:3071:1843_1920x0_80_0_0_cc6a783c2f106ac9277e53cc1cd24f4f.jpg
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Беларускі і расійскі бакі пасля лістапада 2024 года пачнуць тэсціраваць выкарыстанне ўніверсальнага электроннага подпісу, паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павел Ткач.Паводле яго слоў, у Расіі ўжо арганізаваны выраб неабходных для гэтага тэхнічных сродкаў. У далейшым яны будуць бязвыплатна перададзены аператару даверанага трэцяга боку.Пасля таго, як завершыцца падрыхтоўка тэхнічнай інфраструктуры, бакі абмяркуюць тэрміны ўводу механізма прызнання электроннага лічбавага подпісу ў дзвюх краінах, дадаў ён.Ткач лічыць, што ў перспектыве гэта істотна аблегчыць супрацоўніцтва бізнесу дзвюх краін і дасць магчымасць павялічыць колькасць сумесных беларуска-расійскіх прадпрыемстваў.Пагадненне аб узаемным прызнанні электроннага подпісу ўрады дзвюх краін падпісалі ў красавіку гэтага года. Перад гэтым бакі рэалізоўвалі пілотны праект, які паказаў, што ўкараненне такога подпісу дасць магчымасць зменшыць тэрміны працэдур па дакументаабароце з месяцаў да некалькіх дзён.Акрамя таго, паводле слоў Ткача, Мінск і Масква цяпер абмяркоўваюць шэраг праектаў у сферы лічбавізацыі, сярод іх таксама пытанне вытворчасці 4G- і 5G-абсталявання і інтэграцыі парталаў дзяржслужбы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240604/galochanka-zaklka-kanchatkova-vyrashyts-pytanne-z-lchbavym-podpsam-u-eaes-1086802482.html
беларусь
расія
мінск
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/01/1042840125_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2b3cafc28f7a882c9862872843fe3f0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , лічбавізацыя, мінск, масква, гандаль
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , лічбавізацыя, мінск, масква, гандаль
Мінск і Масква пачнуць тэсціраваць электронны подпіс пасля лістапада
09:41 26.08.2024 (абноўлена: 09:42 26.08.2024) Беларусь і Расія некалькі гадоў працавалі над тым, каб вырашыць праблему прызнання лічбавых подпісаў для аблягчэння гандлю.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Беларускі і расійскі бакі пасля лістапада 2024 года пачнуць тэсціраваць выкарыстанне ўніверсальнага электроннага подпісу, паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павел Ткач.
Паводле яго слоў, у Расіі ўжо арганізаваны выраб неабходных для гэтага тэхнічных сродкаў. У далейшым яны будуць бязвыплатна перададзены аператару даверанага трэцяга боку.
"Папярэдне абазначаны тэрміны перадачы абсталявання – лістапад 2024-га. Пасля атрымання і наладкі абсталявання з Расіі можна пачаць тэсціраванне", - сказаў першы намеснік міністра "Известиям".
Пасля таго, як завершыцца падрыхтоўка тэхнічнай інфраструктуры, бакі абмяркуюць тэрміны ўводу механізма прызнання электроннага лічбавага подпісу ў дзвюх краінах, дадаў ён.
Ткач лічыць, што ў перспектыве гэта істотна аблегчыць супрацоўніцтва бізнесу дзвюх краін і дасць магчымасць павялічыць колькасць сумесных беларуска-расійскіх прадпрыемстваў.
Пагадненне аб узаемным прызнанні электроннага подпісу ўрады дзвюх краін падпісалі ў красавіку гэтага года. Перад гэтым бакі рэалізоўвалі пілотны праект, які паказаў, што ўкараненне такога подпісу дасць магчымасць зменшыць тэрміны працэдур па дакументаабароце з месяцаў да некалькіх дзён.
"Падпісанае пагадненне – гэта пачатак таго, калі мы прызнаем электронныя подпісы дзвюх дзяржаў узаемна, каб для бізнесу, а таксама пры дзяржаўным электронным дакументаабароце ўсё праходзіла хутка і мабільна", - падкрэсліў першы намеснік кіраўніка профільнага ведамства.
Акрамя таго, паводле слоў Ткача, Мінск і Масква цяпер абмяркоўваюць шэраг праектаў у сферы лічбавізацыі, сярод іх таксама пытанне вытворчасці 4G- і 5G-абсталявання і інтэграцыі парталаў дзяржслужбы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"