https://bel.sputnik.by/20240826/prayshl-250-klametra-usebelarusk-khresny-khod-pryby-u-mnsk--vdea-1089038182.html
Прайшлі 250 кіламетраў: усебеларускі Хрэсны ход прыбыў у Мінск – відэа
Прайшлі 250 кіламетраў: усебеларускі Хрэсны ход прыбыў у Мінск – відэа
Sputnik Беларусь
Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых, прыбыў у Мінск. Хрэсны ход пачаўся 18 жніўня каля сцен... 26.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-26T11:46+0300
2024-08-26T11:46+0300
2024-08-26T15:56+0300
відэа
відэа
хрэсны ход
жыровічы
мінск
рэлігія
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1a/1089029872_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_7178812671b6d2f3a0d11f2208c31ff8.jpg
Прыбыццё Хрэснага ходу ў Мінск прымеркавана да святкавання адразу некалькіх вельмі важных падзей для нашай краіны, расказаў карэспандэнту Sputnik рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Апанас (Сакалоў)."Першае з іх – святкаванне ў гонар Мінскай іконы прасвятой Багародзіцы, якая з’явілася на водах Свіслачы на мяжы 15-16 стагоддзяў, і з таго часу абраз знаходзіцца ў нашым горадзе і з’яўляецца аб’ектам пакланення паломнікаў", - распавёў свяшчэннік.Акрамя таго, сёлета святкуецца 40-годдзе ўстанаўлення Сабору ўсіх беларускіх святых – у 1984 годзе было ўстаноўлена сумеснае саборнае святкаванне ўсім святым угоднікам божым, якія дзйнічалі на нашай зямлі з самага прыняцця хрысціянства, распавёў Sputnik.І таксама сёння ў Мінск прыбыў трэці Усебеларускі хрэсны ход, ён спецыяльна прымеркаваны да святочных дат. Ужо стала традыцыяй, што ён выходзіць з Жыровіч, з духоўнага цэнтра нашай царквы, і прыбывае ў Мінск да боскай літургіі, сказаў архімандрыт Апанас.Кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Веніямін узначаліў саборны малебен каля кафедральнага Свята-Духава сабора, куды прыбылі ўдзельнікі Хрэснага ходу з Жыровічаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
жыровічы
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1a/1089029872_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_1151c84363081b8ad7b98ee8dd39c977.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, хрэсны ход, жыровічы, мінск, рэлігія, у беларусі, беларусь, видео
відэа, хрэсны ход, жыровічы, мінск, рэлігія, у беларусі, беларусь, видео
Прайшлі 250 кіламетраў: усебеларускі Хрэсны ход прыбыў у Мінск – відэа
11:46 26.08.2024 (абноўлена: 15:56 26.08.2024) Усебеларускі хрэсны ход, прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых, прыбыў у Мінск. Хрэсны ход пачаўся 18 жніўня каля сцен Жыровіцкага манастыра, яго ўдзельнікі за 9 дзён наведалі больш за 20 храмаў і прайшлі каля 250 км.
Прыбыццё Хрэснага ходу ў Мінск прымеркавана да святкавання адразу некалькіх вельмі важных падзей для нашай краіны, расказаў карэспандэнту Sputnik рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Апанас (Сакалоў).
"Першае з іх – святкаванне ў гонар Мінскай іконы прасвятой Багародзіцы, якая з’явілася на водах Свіслачы на мяжы 15-16 стагоддзяў, і з таго часу абраз знаходзіцца ў нашым горадзе і з’яўляецца аб’ектам пакланення паломнікаў", - распавёў свяшчэннік.
Акрамя таго, сёлета святкуецца 40-годдзе ўстанаўлення Сабору ўсіх беларускіх святых – у 1984 годзе было ўстаноўлена сумеснае саборнае святкаванне ўсім святым угоднікам божым, якія дзйнічалі на нашай зямлі з самага прыняцця хрысціянства, распавёў Sputnik.
І таксама сёння ў Мінск прыбыў трэці Усебеларускі хрэсны ход, ён спецыяльна прымеркаваны да святочных дат. Ужо стала традыцыяй, што ён выходзіць з Жыровіч, з духоўнага цэнтра нашай царквы, і прыбывае ў Мінск да боскай літургіі, сказаў архімандрыт Апанас.
"Хрэсны ход мае вялікае значэнне, гэта сведчанне нашай веры... Я сам удзельнічаў у гэтым Хрэсным ходзе, невялікі адрэзак, праўда, прайшоў, і гэта было так радасна. Я думаў, што будуць ісці толькі дарослыя, фізічна моцныя людзі, аказалася, дзеці, пажылыя людзі, усе далучаюцца, ідуць і здзяйсняюць малітву", - дадаў свяшчэннік.
Кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Веніямін узначаліў саборны малебен каля кафедральнага Свята-Духава сабора, куды прыбылі ўдзельнікі Хрэснага ходу з Жыровічаў.
"Тыя гарады і весі, па якіх вы праходзілі, і тыя гарады і весі, якія вы прадставілі ў Хрэсным ходзе – увесь беларускі экзархат – былі прадстаўлены паломнікі, удзельнікі Хрэснага ходу", - адзначыў патрыяршы экзарх усяе Беларусі, вітаючы шэсце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"