https://bel.sputnik.by/20240827/laro-ke-patrabue-ad-zakhadu-dazvolts-atakavats-rasyu-storm-shadow-1089069340.html
Лаўроў: Кіеў патрабуе ад Захаду дазволіць атакаваць Расію Storm Shadow
Лаўроў: Кіеў патрабуе ад Захаду дазволіць атакаваць Расію Storm Shadow
Sputnik Беларусь
Масква лічыць "гульнёй з агнём" абмеркаванне магчымага выкарыстання Кіевам ракет Storm Shadow для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі. 27.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-27T14:32+0300
2024-08-27T14:32+0300
2024-08-27T14:32+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей лаўроў
навіны
мзс рф
расія
украіна
захад
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1b/1089067384_0:178:2001:1303_1920x0_80_0_0_3e27f389604ffd1330855c7aeb120f7b.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Патрабаванні Украіны да Захаду даць дазвол выкрыстоўваць ракеты Storm Shadow для атак на Маскву і Санкт-Пецярбург з’яўляюцца шантажом, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў."Гэта шантаж. Гэта спроба зрабіць выгляд, што Захад хоча пазбегнуць празмернай эскалацыі, але на самай справе гэта хітрасць", - сказаў міністр.Ён растлумачыў, што Захад якраз не хоча пазбегнуць эскалацыі.Па словах Лаўрова, Маскве даўно вядомы спекуляцыі на тэму выкарыстання Кіевам ракет Storm Shadow для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі."Гульня з агнём, а яны як дзеці малыя, з запалкамі забаўляюцца – гэта вельмі небяспечная штука для дарослых дзядзькоў і цётак, якім даверана ядзерная зброя ў той ці іншай заходняй краіне", - сказаў кіраўнік МЗС Расіі.Раней шэраг СМІ са спасылкай на высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў паведамляў, што Кіеў хоча нанесці "дэманстратыўны ўдар" ракетамі Storm Shadow углыб расійскай тэрыторыі, каб стварыць патэнцыяльную пагрозу Маскве. Аднак у Вашынгтоне гэты план не падтрымалі.Пастаўкі Storm ShadowЗаходнія краіны пастаўляюць Украіне ракеты Storm Shadow у рамках узгодненых пакетаў дапамогі. У прыватнасці, брытанскія ўлады заявілі аб пастаўках такіх ракет кіеўскаму рэжыму яшчэ ў маі мінулага года.Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў з гэтай нагоды заяўляў, што калі Захад працягнуў узбройваць кіеўскі рэжым дальнабойнымі ракетамі, то межы "санітарнай зоны" могуць наблізіцца да меж ці прайсці па тэрыторыі Польшчы.Ракету з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзі распрацоўвалі сумесна французскія і брытанскія сецыялісты. У Францыі яна называецца SCALP і выпускаецца канцэрнам MBDA – вядучым еўрапейскім распрацоўшчыкам і вытворцам ракетных сістэм. Storm Shadow (у перакладзе "навальнічны цень") – гэта англійская назва ракеты.Storm Shadow / SCALP-EGуяўляе сабой малапрыкметную крылатую ракету вялікай далёкасці паветранага базіравання, класа паветра-паверхня, яе далёкасць паражэння складае ад 250 да 560 км у залежнасці ад мадыфікацыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240524/rasyskya-vayskotsy-zbl-try-rakety-atacms-nad-krymam-1086501537.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1b/1089067384_97:0:1834:1303_1920x0_80_0_0_96bd7e43c9310d9b74a920c63e78c615.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей лаўроў, навіны , мзс рф, расія, украіна, захад, бяспека, палітыка, ракета, storm shadow
спецаперацыя, сяргей лаўроў, навіны , мзс рф, расія, украіна, захад, бяспека, палітыка, ракета, storm shadow
Лаўроў: Кіеў патрабуе ад Захаду дазволіць атакаваць Расію Storm Shadow
Масква лічыць "гульнёй з агнём" абмеркаванне магчымага выкарыстання Кіевам ракет Storm Shadow для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Патрабаванні Украіны да Захаду даць дазвол выкрыстоўваць ракеты Storm Shadow для атак на Маскву і Санкт-Пецярбург з’яўляюцца шантажом, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"Гэта шантаж. Гэта спроба зрабіць выгляд, што Захад хоча пазбегнуць празмернай эскалацыі, але на самай справе гэта хітрасць", - сказаў міністр.
Ён растлумачыў, што Захад якраз не хоча пазбегнуць эскалацыі.
"Захад, па-руску кажучы, нарываецца. Мне здаецца, гэта ўжо відавочна ўсім", - мяркуе дыпламат.
Па словах Лаўрова, Маскве даўно вядомы спекуляцыі на тэму выкарыстання Кіевам ракет Storm Shadow для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі.
"Гульня з агнём, а яны як дзеці малыя, з запалкамі забаўляюцца – гэта вельмі небяспечная штука для дарослых дзядзькоў і цётак, якім даверана ядзерная зброя ў той ці іншай заходняй краіне", - сказаў кіраўнік МЗС Расіі.
Раней шэраг СМІ са спасылкай на высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў паведамляў, што Кіеў хоча нанесці "дэманстратыўны ўдар" ракетамі Storm Shadow углыб расійскай тэрыторыі, каб стварыць патэнцыяльную пагрозу Маскве. Аднак у Вашынгтоне гэты план не падтрымалі.
Заходнія краіны пастаўляюць Украіне ракеты Storm Shadow у рамках узгодненых пакетаў дапамогі. У прыватнасці, брытанскія ўлады заявілі аб пастаўках такіх ракет кіеўскаму рэжыму яшчэ ў маі мінулага года.
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў з гэтай нагоды заяўляў, што калі Захад працягнуў узбройваць кіеўскі рэжым дальнабойнымі ракетамі, то межы "санітарнай зоны" могуць наблізіцца да меж ці прайсці па тэрыторыі Польшчы.
Ракету з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзі распрацоўвалі сумесна французскія і брытанскія сецыялісты. У Францыі яна называецца SCALP і выпускаецца канцэрнам MBDA – вядучым еўрапейскім распрацоўшчыкам і вытворцам ракетных сістэм. Storm Shadow (у перакладзе "навальнічны цень") – гэта англійская назва ракеты.
Storm Shadow / SCALP-EGуяўляе сабой малапрыкметную крылатую ракету вялікай далёкасці паветранага базіравання, класа паветра-паверхня, яе далёкасць паражэння складае ад 250 да 560 км у залежнасці ад мадыфікацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"