https://bel.sputnik.by/20240827/lukashenka-mnsk-gato-adnavts-kanstruktynae-supratsontstva-z-kshynvam-1089053363.html
Лукашэнка: Мінск гатоў аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з Кішынёвам
Лукашэнка: Мінск гатоў аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з Кішынёвам
Sputnik Беларусь
Беларускі бок адзначае, што заўсёды разглядаў Малдову як надзейнага партнёра, а грамадзяне краін злучаны сувяззю шматгадовага сяброўства. 27.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-27T09:19+0300
2024-08-27T09:19+0300
2024-08-27T09:19+0300
віншаванне
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
малдова
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1a/1057461291_0:0:3214:1808_1920x0_80_0_0_df4255350f33668cae60cdde2e53c9a0.jpg
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе абедзве краіны адзначаюць 80-годдзе вызвалення ад фашызму. Пры гэтым у Беларусі захоўваюць памяць аб жыхарах Малдовы, якія аддалі сваё жыццё за свабоду беларускай зямлі ў гады ВАВ.Беларускі лідар таксама адзначыў, што сёння тысячы беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Малдовы, і малдаван, якія звязалі сваё жыццё з Беларуссю, працягваюць паспяхова працаваць і ствараць інтэрнацыянальныя сем’і.На думку прэзідэнта, гэтыя людзі сваім прыкладам дэманструюць "адкрыты і стваральны характар узаемаадносін дзвюх краін".Лукашэнка таксама падкрэсліў, што беларускі бок заўсёды разглядаў Малдову, як надзейнага партнёра. Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што Мінск гатоў аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з Кішынёвам.Лукашэнка пажадаў усім грамадзянам Малдовы мірнага неба, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.Узаемавыгаднае супрацоўніцтваПаводле даных беларускага МЗС, для Малдовы Беларусь – адзін з асноўных партнёраў па закупках вінаробнай і сельскагаспадарчай прадукцыі.Таксама на малдаўскі рынак традыцыйна пастаўляюцца розная тэхніка, ліфтавае абсталяванне, фармацэўтычная і малочная прадукцыя беларускай вытворчасці.Экспарт Малдовы ў Беларусь у сваю чаргу ў асноўным складаецца з паставак вінаградных він, моцных спіртных напіткаў, свежых ягад і садавіны, кансерваванай агародніны, дываноў і іншых тавараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240826/lukashenka-shanue-dasyagnuty-zroven-partnrstva-pamzh-mnskam--baku-1089028425.html
малдова
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1a/1057461291_483:0:3214:2048_1920x0_80_0_0_ff2ffea14090a980ffd164de387ab383.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віншаванне, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, малдова, у беларусі, беларусь
віншаванне, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, малдова, у беларусі, беларусь
Лукашэнка: Мінск гатоў аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з Кішынёвам
Беларускі бок адзначае, што заўсёды разглядаў Малдову як надзейнага партнёра, а грамадзяне краін злучаны сувяззю шматгадовага сяброўства.
МІНСК, 27 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Паводле слоў Лукашэнкі, беларусы і малдаване злучаны "трывалай сувяззю шматгадовага сяброўства, заснаванага на агульных духоўных і маральных каштоўнасцях, культурных традыцыях, сумесным гераічным мінулым".
Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе абедзве краіны адзначаюць 80-годдзе вызвалення ад фашызму. Пры гэтым у Беларусі захоўваюць памяць аб жыхарах Малдовы, якія аддалі сваё жыццё за свабоду беларускай зямлі ў гады ВАВ.
Беларускі лідар таксама адзначыў, што сёння тысячы беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Малдовы, і малдаван, якія звязалі сваё жыццё з Беларуссю, працягваюць паспяхова працаваць і ствараць інтэрнацыянальныя сем’і.
На думку прэзідэнта, гэтыя людзі сваім прыкладам дэманструюць "адкрыты і стваральны характар узаемаадносін дзвюх краін".
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што беларускі бок заўсёды разглядаў Малдову, як надзейнага партнёра. Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што Мінск гатоў аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з Кішынёвам.
"Толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог даўніх сяброў і суседзяў здольны дапамагчы ў пераадоленні сучасных выклікаў", - лічыць прэзідэнт.
Лукашэнка пажадаў усім грамадзянам Малдовы мірнага неба, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Узаемавыгаднае супрацоўніцтва
Паводле даных беларускага МЗС, для Малдовы Беларусь – адзін з асноўных партнёраў па закупках вінаробнай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Таксама на малдаўскі рынак традыцыйна пастаўляюцца розная тэхніка, ліфтавае абсталяванне, фармацэўтычная і малочная прадукцыя беларускай вытворчасці.
Экспарт Малдовы ў Беларусь у сваю чаргу ў асноўным складаецца з паставак вінаградных він, моцных спіртных напіткаў, свежых ягад і садавіны, кансерваванай агародніны, дываноў і іншых тавараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"