https://bel.sputnik.by/20240828/dmk-zabarona-na-pastak--belarus-second-hand-adzennya-matsue-kantrol-na-myazhy-1089090645.html
ДМК: забарона на пастаўкі ў Беларусь second hand адзення ўмацуе кантроль на мяжы
ДМК: забарона на пастаўкі ў Беларусь second hand адзення ўмацуе кантроль на мяжы
Sputnik Беларусь
Раней ЕС прыняў рашэнне, згодна з якім у ліку забароненых пазіцый да паставак у Беларусь апынулася адзенне, якое было ва ўжыванні. 28.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-28T11:14+0300
2024-08-28T11:14+0300
2024-08-28T11:15+0300
дмк рб
мытня
адзенне
еўрасаюз
у беларусі
беларусь
навіны
эканоміка
санкцыі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079637667_0:35:817:495_1920x0_80_0_0_eb837fb55479b53ffad5b875c46ccc6c.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Абмежаванні Еўрасаюза на ўвоз у Беларусь адзення second hand дасць беларускім мытнікам магчымасць яшчэ больш узмацніць кантроль за спробамі ўвозу з гэтых краін забароненых тавараў, якія ўчасціліся, паведаміла прэс-служба мытнага камітэта рэспублікі.Паводле інфармацыі профільнага ведамства, беларускія мытнікі штотыдзень спыняюць спробы перамяшчэння новых тавараў пад выглядам second hand. Толькі з 2022 года яны не дапусцілі ўвоз у рэспубліку каля 260 тон такіх тавараў агульным коштам 17 млн бел руб.Як растлумачылі ў камітэце, нядобрасумленныя пастаўшчыкі адразаюць біркі на новых таварах і хаваюць іх сярод б/у адзення. Або яны спрабуюць надаваць такім таварам выгляд адзення, якое было ва ўжыванні, і заяўляюць іх як second hand.Таксама ў мытным камітэце лічаць, што гэтая забарона стабілізуе сітуацыю з продажам беларускіх тавараў на ўнутраным рынку і стане стымулам для большага развіцця айчыннага легпрама.Новыя забароныЕўрапейскі саюз прыняў рашэнне Савета ЕС (CFSP) ад 29 чэрвеня 2024 года №2024/1864, згодна з якім у ліку забароненых пазіцый да паставак у Беларусь аказалася адзенне, якое было ва ўжыванні.У беларускім МЗС заявілі, што гэтая забарона з’яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што ЕС не прытрымліваецца логікі гуманнасці ў пытаннях увядзення санкцый.У ведамстве падкрэслілі, што такое рашэнне еўрапейскіх улад уводзіць абмежаванні адносна сацыяльна-значных тавараў, якія карыстаюцца попытам у малазабяспечаных грамадзян.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240628/bellegpram-planue-pashyryts-peralk-adzennya-yakoe-markruetstsa-1087582854.html
еўрасаюз
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079637667_24:0:817:595_1920x0_80_0_0_f51599f18a0c86522daf5509613bef87.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дмк рб, мытня, адзенне, еўрасаюз, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, санкцыі, грамадства, мяжа
дмк рб, мытня, адзенне, еўрасаюз, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, санкцыі, грамадства, мяжа
ДМК: забарона на пастаўкі ў Беларусь second hand адзення ўмацуе кантроль на мяжы
11:14 28.08.2024 (абноўлена: 11:15 28.08.2024) Раней ЕС прыняў рашэнне, згодна з якім у ліку забароненых пазіцый да паставак у Беларусь апынулася адзенне, якое было ва ўжыванні.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Абмежаванні Еўрасаюза на ўвоз у Беларусь адзення second hand дасць беларускім мытнікам магчымасць яшчэ больш узмацніць кантроль за спробамі ўвозу з гэтых краін забароненых тавараў, якія ўчасціліся, паведаміла прэс-служба мытнага камітэта рэспублікі.
Паводле інфармацыі профільнага ведамства, беларускія мытнікі штотыдзень спыняюць спробы перамяшчэння новых тавараў пад выглядам second hand. Толькі з 2022 года яны не дапусцілі ўвоз у рэспубліку каля 260 тон такіх тавараў агульным коштам 17 млн бел руб.
Як растлумачылі ў камітэце, нядобрасумленныя пастаўшчыкі адразаюць біркі на новых таварах і хаваюць іх сярод б/у адзення. Або яны спрабуюць надаваць такім таварам выгляд адзення, якое было ва ўжыванні, і заяўляюць іх як second hand.
"Каб вызначыць характарыстыкі тавараў, неабходна не проста перагледзець кожную адзінку, але і звярнуцца па дапамогу да экспертаў. Адпаведна, агляд кожнага аўто з такім таварам патрабуе істотных часавых і чалавечых рэсурсаў", - растлумачылі ў ДМК.
Таксама ў мытным камітэце лічаць, што гэтая забарона стабілізуе сітуацыю з продажам беларускіх тавараў на ўнутраным рынку і стане стымулам для большага развіцця айчыннага легпрама.
Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне Савета ЕС (CFSP) ад 29 чэрвеня 2024 года №2024/1864, згодна з якім у ліку забароненых пазіцый да паставак у Беларусь аказалася адзенне, якое было ва ўжыванні.
У беларускім МЗС заявілі, што гэтая забарона з’яўляецца чарговым пацвярджэннем таго, што ЕС не прытрымліваецца логікі гуманнасці ў пытаннях увядзення санкцый.
У ведамстве падкрэслілі, што такое рашэнне еўрапейскіх улад уводзіць абмежаванні адносна сацыяльна-значных тавараў, якія карыстаюцца попытам у малазабяспечаных грамадзян.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"