Які сёння дзень: 28 жніўня 2024 года

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 28 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 28 жніўня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 125 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 жніўня

У 1712 годзе цар Пётр I перанёс сталіцу з Масквы ў Санкт-Пецярбург.
У 1919 годзе ў Вільнюсе адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 28 жніўня

1741 год: Францішак Ксаверый Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1918 год: Міхась Пянкрат, беларускі паэт, празаік.
1936 год: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт.
1951 год: Віктар Александровіч, беларускі графік і жывапісец.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся нямецкі пісьменнік Іаган Вольфганг Гётэ і рускія пісьменнікі Леў Талстой і Аркадзь Стругацкі.

28 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі спраўляюць свята Прачыстая (таксама Першая Прачыстая). Першай Прачыстай называюць дзень смерці Багародзіцы, Другой Прачыстай — дзень Яе нараджэння 21 верасня, Трэцяй Прачыстай — Пакроў Прасвятой Багародзіцы (14 кастрычніка).
Гэты дзень напоўнены і смуткам ад таго, што Заступніца пайшла ад нас, і радасцю, што яна не засталася ў труне, а была ўзятая на неба.
28 жніўня звязвалі не толькі з царкоўным святам, але і з канцом жніва, дажынкамі. Казалі: "Прыйшла Прачыста – стала ў полі чыста". Да гэтага дня сяляне пакідалі на полі адну нязжатую паласу, якую дажыналі на Прачыстую і збіралі ў сноп. Некалькі каласоў усё роўна пакідалі: лічылася, што так зямля хутчэй набярэцца сіл, каб даць на наступны год багаты ўраджай. На пустым полі пасля праходзіў хрэсны ход.
Апошні сноп свяцілі ў царкве і ставілі ў чырвоным куце, і там ён заставаўся ўсю зіму. Зерне з яго бралі для абрадаў, а таксама давалі хворым і дамашняй жывёле.
У дамах ладзіліся багатыя сталы і вячоркі, на якіх хлопцы і дзяўчыны прыглядаліся адзін да аднаго. Дзяўчын страшылі: "На Прачыстую не нагледзеш — зіму дзеўкай і праседзеш". З гэтага дня пачыналася сватаўство, заручыны, вяселлі.
Таксама ў народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаецца першае, "маладое" бабіна лета.
Стужка навiн
0