Суд адпусціў Дурава з-пад варты

© AP / Tatan SyuflanaПавел Дураў
Павел Дураў - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Падпісацца
Прабыўшы прыкладна чатыры дні ў французскім ізалятары, заснавальнік Telegram паўстаў перад судом.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. Заснавальнік месенджара Telegram Павел Дураў адпушчаны з-пад варты згодна з рашэннем французскага суда, паведамляюць французскія СМІ.
"Следчы суддзя спыніў утрыманне Паўла Дурава пад вартай у паліцыі для допыту ўпершыню і магчымага прад’яўлення абвінавачання", - гаворыцца ў паведамленні аднаго з французскіх мас-медыя (BFM TV).

Затрыманне заснавальніка Telegram

У мінулую суботу, 24 жніўня, Дурава затрымалі ў Францыі неўзабаве пасля яго прыбыцця ў гэтую краіну на самалёце. Справа ў дачыненні да яго была распачата больш чым па дзесятку саставаў злачынстваў. У асноўным яны датычацца сферы высокіх тэхналогій. Таксама гаворка ідзе аб тэрарызме, парнаграфіі, гандлі наркотыкамі, махлярстве і гэтак далей.
Па даных шэрага мас-медыя, Дураву можа пагражаць да 20 гадоў турмы. Пры гэтым IT-мільярдэр мае некалькі грамадзянстваў, у тым ліку французскае.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ўжо паведаміла, што РФ накіравала ноту з патрабаваннем аб доступе да Дурава. Але афіцыйны Парыж зыходзіць з таго, што французскае грамадзянства ў яго галоўнае.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова аказаць Дураву прававую дапамогу.
На затрыманне заснавальніка Telegram адрэагавалі многія вядомыя людзі. У тым ліку прадпрымальнік Ілон Маск – ён заклікаў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона больш дэталёва растлумачыць прычыны затрымання Паўла Дурава. Макрон са свайго боку запэўніў, што ў гэтым затрыманні няма ніякага палітычнага падтэксту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2024
Валодзін: за арыштам Дурава стаіць Вашынгтон
Стужка навiн
0