https://bel.sputnik.by/20240830/fsb-zatrymala-dvukh-gramadzyan-kalumb-za-dzel-u-bayakh-na-baku-usu-1089161732.html
ФСБ затрымала двух грамадзян Калумбіі за ўдзел у баях на баку УСУ
ФСБ затрымала двух грамадзян Калумбіі за ўдзел у баях на баку УСУ
Sputnik Беларусь
Расійскі бок неаднаразова паказваў, што ў складзе ўкраінскіх вайскоўцаў у баях удзельнічаюць прадстаўнікі іншых дзяржаў. 30.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-30T16:28+0300
2024-08-30T16:28+0300
2024-08-30T16:28+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
фсб
наёмнікі
расія
украіна
калумбія
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060592222_0:81:1595:978_1920x0_80_0_0_aa443a78b0df8c504108a7f657b09329.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. ФСБ Расіі затрымала двух наёмнікаў з Калумбіі па падазрэнні ў тым, што яны бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку УСУ, пра гэта паведамілі ў ЦАС ФСБ РФ.У затрыманых быў праведзены вобыск, падчас якога былі знойдзены дакументы, якія пацвярджалі іх незаконную дзейнасць, а таксама ваенная форма ўкраінскага ўзору з сімволікай нацыяналістычнага батальёна "Карпацкая сеч" УСУ.У дачыненні да іх па ч. 3 арт. 359 КК Расіі распачаты крымінальныя справы.Замежныя наёмнікі ва УкраінеРаней Міністэрства абароны Расіі неаднаразова паведамляла аб знішчэнні наёмнікаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, а таксама іншых краін.Па апошніх даных Мінабароны Расіі, за час СВА на тэрыторыю Украіны прыбылі амаль 13,4 тыс замежных наёмнікаў для ўдзелу ў баях на баку кіеўскага рэжыму. За гэты перыяд было ліквідавана амаль шэсць тысяч баевікоў.Акрамя таго, як заяўляў раней экс-падпалкоўнік Савета бяспекі Украіны Васіль Празораў, замежнікі масава пакідаюць УСУ. Паводле яго слоў, замежныя наёмнікі незадаволены тым, што іх кідаюць у дарэмныя атакі і ў мясарубкі пад расійскую артылерыю.У жніўні Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад Вярхоўнай Рады як мага хутчэй разгледзець законапраект, які дазволіць замежным наёмнікам, якія ваююць у шэрагах УСУ, атрымаць грамадзянства Украіны. Такую ж "павагу" плануецца распаўсюдзіць і на сваякоў замежных наёмнікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240813/nak-z-pachatku-goda--ras-pradukhll-110-terakta-1088724507.html
расія
украіна
калумбія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060592222_74:0:1479:1054_1920x0_80_0_0_4eab0280c96ae4ca0db082e062bc1016.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, фсб, наёмнікі, расія, украіна, калумбія, навіны , бяспека
спецаперацыя, фсб, наёмнікі, расія, украіна, калумбія, навіны , бяспека
ФСБ затрымала двух грамадзян Калумбіі за ўдзел у баях на баку УСУ
Расійскі бок неаднаразова паказваў, што ў складзе ўкраінскіх вайскоўцаў у баях удзельнічаюць прадстаўнікі іншых дзяржаў.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. ФСБ Расіі затрымала двух наёмнікаў з Калумбіі па падазрэнні ў тым, што яны бралі ўдзел у баявых дзеяннях на баку УСУ, пра гэта паведамілі ў ЦАС ФСБ РФ.
"Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі затрыманы грамадзяне Рэспублікі Калумбіі Медына Аранда Хасэ Арон і Антэ Аляксандр, якія падазраюцца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку Украіны супраць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў якасці наёмнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У затрыманых быў праведзены вобыск, падчас якога былі знойдзены дакументы, якія пацвярджалі іх незаконную дзейнасць, а таксама ваенная форма ўкраінскага ўзору з сімволікай нацыяналістычнага батальёна "Карпацкая сеч" УСУ.
У дачыненні да іх па ч. 3 арт. 359 КК Расіі распачаты крымінальныя справы.
Замежныя наёмнікі ва Украіне
Раней Міністэрства абароны Расіі неаднаразова паведамляла аб знішчэнні наёмнікаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, а таксама іншых краін.
Па апошніх даных Мінабароны Расіі, за час СВА на тэрыторыю Украіны прыбылі амаль 13,4 тыс замежных наёмнікаў для ўдзелу ў баях на баку кіеўскага рэжыму. За гэты перыяд было ліквідавана амаль шэсць тысяч баевікоў.
Акрамя таго, як заяўляў раней экс-падпалкоўнік Савета бяспекі Украіны Васіль Празораў, замежнікі масава пакідаюць УСУ. Паводле яго слоў, замежныя наёмнікі незадаволены тым, што іх кідаюць у дарэмныя атакі і ў мясарубкі пад расійскую артылерыю.
У жніўні Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад Вярхоўнай Рады як мага хутчэй разгледзець законапраект, які дазволіць замежным наёмнікам, якія ваююць у шэрагах УСУ, атрымаць грамадзянства Украіны. Такую ж "павагу" плануецца распаўсюдзіць і на сваякоў замежных наёмнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"