Жыццё ў спорце і палітыцы: да 70-годдзя Аляксандра Лукашэнкі
Жыццё ў спорце і палітыцы: да 70-годдзя Аляксандра Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
За 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка праявіў сябе не толькі як кіраўнік краіны і палітык. Важная частка яго жыцця – спорт, які часам цесна... 30.08.2024, Sputnik Беларусь
Футбол, хакей, тэніс... А яшчэ бегавыя і горныя лыжы, лыжаролеры, веласпорт, біятлон... Спартыўныя інтарэсы Аляксандра Лукашэнкі шырокія. Сам прэзідэнт называе сябе "футбалістам": менавіта з футбола ў дзяцінстве пачалася цяга да спорту. Змяніць спартыўны профіль Лукашэнка прымусіла траўма, і замест буцаў кіраўнік дзяржавы часта надзявае хакейныя канькі."Як стары футбаліст, гэта мая першая прафесія, у хакей я гуляю па няшчасці, а ўвогуле я футбаліст. Але – траўма калена, і мне прыйшлося займацца хакеем", - успамінаў прэзідэнт.Зрэшты, спорт – гэта не толькі здаровы лад жыцця, ёсць у яго і палітычны аспект. Як неаднаразова прызнаваўся кіраўнік дзяржавы, у час тэнісных паядынкаў з прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным было вырашана нямала важных пытанняў.Нельга не ўзгадаць, што шмат у чым дзякуючы асабістым намаганням Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі праведзены буйныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню: чэмпіянат свету па хакеі ў 2014-м і ІІ Еўрапейскія гульні ў 2019-м. Пералічыць, колькі спартыўных аб’ектаў пабудавана і рэканструявана, мы не бяромся. На самых знакавых, такіх як стадыён "Дынама" і "Мінск-Арэна", кіраўнік дзяржавы працаваў падчас суботнікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
За 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка праявіў сябе не толькі як кіраўнік краіны і палітык. Важная частка яго жыцця – спорт, які часам цесна пераплятаецца з палітыкай. Да 70-годдзя Аляксандра Лукашэнкі прыгадалі яркія спартыўныя старонкі яго жыцця.
Футбол, хакей, тэніс... А яшчэ бегавыя і горныя лыжы, лыжаролеры, веласпорт, біятлон... Спартыўныя інтарэсы Аляксандра Лукашэнкі шырокія. Сам прэзідэнт называе сябе "футбалістам": менавіта з футбола ў дзяцінстве пачалася цяга да спорту. Змяніць спартыўны профіль Лукашэнка прымусіла траўма, і замест буцаў кіраўнік дзяржавы часта надзявае хакейныя канькі.
"Як стары футбаліст, гэта мая першая прафесія, у хакей я гуляю па няшчасці, а ўвогуле я футбаліст. Але – траўма калена, і мне прыйшлося займацца хакеем", - успамінаў прэзідэнт.
Зрэшты, спорт – гэта не толькі здаровы лад жыцця, ёсць у яго і палітычны аспект. Як неаднаразова прызнаваўся кіраўнік дзяржавы, у час тэнісных паядынкаў з прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным было вырашана нямала важных пытанняў.
Нельга не ўзгадаць, што шмат у чым дзякуючы асабістым намаганням Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі праведзены буйныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню: чэмпіянат свету па хакеі ў 2014-м і ІІ Еўрапейскія гульні ў 2019-м. Пералічыць, колькі спартыўных аб’ектаў пабудавана і рэканструявана, мы не бяромся. На самых знакавых, такіх як стадыён "Дынама" і "Мінск-Арэна", кіраўнік дзяржавы працаваў падчас суботнікаў.
На дабрачынным тэнісным матчы супраць дацкай зоркі тэніса Каралін Вазняцкі і беларускі Вікторыі Азаранка ў Мінску, Беларусь, у пятніцу, 19 лістапада 2010 года.
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (справа налева) катаюцца на лыжах на горных схілах у Чырвонай паляне падчас нефармальнай сустрэчы, 23 студзеня 2012 года.
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем (злева направа) на трыбуне падчас цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы, 7 лютага 2014 года.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (злева) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем падчас фінальнага матча чэмпіянату свету па хакеі паміж зборнай Расіі і зборнай Фінляндыі на стадыёне "Мінск-Арэна", 25 мая 2014 года.
Аляксандр Лукашэнка ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" на чвэрцьфінальным матчы Сусветнай групы Кубка Федэрацыі паміж тэніснымі зборнымі камандамі Беларусі і Нідэрландаў, 12 лютага 2017 года.
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў з жонкай Святланай і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (трэці злева) на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе – 2018 на стадыёне "Лужники" перад стартавым матчам турніру паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі, 14 чэрвеня 2018 года.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам (справа) падчас трэніровачнай гульні ў хакей у лядовым палацы "Шайба" ў Сочы, 15 лютага 2019 года.
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў (справа) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску, 21 чэрвеня 2019 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (у цэнтры) з сынам Мікалаем у час спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, 27 чэрвеня 2019 года.