https://bel.sputnik.by/20240831/bazavy-taryf-na-sotavuyu-suvyaz-ustanovyats-u-belarus-z-1-krasavka-2025-goda-1089130359.html
Базавы тарыф на сотавую сувязь установяць у Беларусі з 1 красавіка 2025 года
Базавы тарыф на сотавую сувязь установяць у Беларусі з 1 красавіка 2025 года
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады прыкладаюць намаганні, каб зрабіць паслугі сотавай сувязі больш даступнымі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. 31.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-31T14:41+0300
2024-08-31T14:41+0300
2024-08-31T14:41+0300
мабільная сувязь
грамадства
мабільныя аператары
навіны
паслугі сувязі
указ
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103857/55/1038575523_0:116:2200:1354_1920x0_80_0_0_14d7dfd123fe0aabf8aaebc9f9fcf373.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Базавы тарыф на сотавую сувязь будзе ўстаноўлены на тэрыторыі Беларусі з 1 красавіка наступнага года, гэта прадугледжана ўказам №335 ад 26 жніўня, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Згодна з дакументам, аператары сотавай сувязі, якія аказваюць адпаведныя паслугі насельніцтву, абавязаны з 1 красавіка 2025 года ўстанавіць тарыфны план з базавым аб’ёмам паслуг сотавай сувязі. Адзначаецца, што гэты тарыф будзе фарміравацца з лімітавым нарматывам рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, які падлягае ўключэнню ў тарыф, у памеры 25%.Што тычыцца парадку ўстанаўлення тарыфу, то ён будзе вызначаны міністэрствам сувязі, пасля таго, як узгодніць яго з МАРГ.Акрамя таго, ва ўказе гаворыцца, што базавы аб’ём паслуг сотавай сувязі – гэта аб’ём хвілін галасавога трафіка ва ўсе сеткі на тэрыторыі Беларусі, аб’ём трафіка перадачы даных і аб’ём СМС-паведамленняў. Гэтыя аб’ёмы будуць устаноўлены беларускім урадам у рамках дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва краіны ў галіне сувязі.Акрамя гэтага, аператары абавязаны з 1 студзеня 2027 года забяспечваць раздзельны ўлік даходаў, затрат і задзейнічаных актываў для фарміравання сабекошту па відах паслуг сотавай сувязі.Аператараў абавяжуцьАператараў сотавай сувязі таксама абавяжуць штогод накіроўваць не менш за 20% чыстага прыбытку ад рэалізацыі паслуг сотавай сувязі на развіццё ўласнай інфраструктуры, пачынаючы з вышак сувязі і заканчваючы мадэрнізацыяй аб’ектаў, каб павялічваць зону пакрыцця і якасць сігнала сувязі.Ва ўказе гаворыцца, што калі аператары на працягу года не поўнасцю накіруюць названую долю свайго прыбытку на гэтыя мэты, то астатнія грошы ім давядзецца пералічыць у даходы рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі.Згодна з дакументам, аператары таксама абавязаны забяспечваць выкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі сотавай сувязі і іх якасці. Гэтыя патрабаванні да 1 студзеня 2025-га павінен устанавіць урад краіны.Кантраляваць ахоп тэрыторый і якасць паслуг будзе РУП па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240611/krutoy-taryfy--romngu-ras--belarus-ne-buduts-bezlmtnyya-1087036943.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103857/55/1038575523_121:0:2080:1469_1920x0_80_0_0_7e03bbca3bf19274c176b3d753ba0d38.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мабільная сувязь, грамадства, мабільныя аператары, навіны , паслугі сувязі, указ, у беларусі, беларусь
мабільная сувязь, грамадства, мабільныя аператары, навіны , паслугі сувязі, указ, у беларусі, беларусь
Базавы тарыф на сотавую сувязь установяць у Беларусі з 1 красавіка 2025 года
Беларускія ўлады прыкладаюць намаганні, каб зрабіць паслугі сотавай сувязі больш даступнымі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Базавы тарыф на сотавую сувязь будзе ўстаноўлены на тэрыторыі Беларусі з 1 красавіка наступнага года, гэта прадугледжана ўказам №335 ад 26 жніўня, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, аператары сотавай сувязі, якія аказваюць адпаведныя паслугі насельніцтву, абавязаны з 1 красавіка 2025 года ўстанавіць тарыфны план з базавым аб’ёмам паслуг сотавай сувязі. Адзначаецца, што гэты тарыф будзе фарміравацца з лімітавым нарматывам рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, які падлягае ўключэнню ў тарыф, у памеры 25%.
Што тычыцца парадку ўстанаўлення тарыфу, то ён будзе вызначаны міністэрствам сувязі, пасля таго, як узгодніць яго з МАРГ.
Акрамя таго, ва ўказе гаворыцца, што базавы аб’ём паслуг сотавай сувязі – гэта аб’ём хвілін галасавога трафіка ва ўсе сеткі на тэрыторыі Беларусі, аб’ём трафіка перадачы даных і аб’ём СМС-паведамленняў. Гэтыя аб’ёмы будуць устаноўлены беларускім урадам у рамках дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва краіны ў галіне сувязі.
Акрамя гэтага, аператары абавязаны з 1 студзеня 2027 года забяспечваць раздзельны ўлік даходаў, затрат і задзейнічаных актываў для фарміравання сабекошту па відах паслуг сотавай сувязі.
Аператараў сотавай сувязі таксама абавяжуць штогод накіроўваць не менш за 20% чыстага прыбытку ад рэалізацыі паслуг сотавай сувязі на развіццё ўласнай інфраструктуры, пачынаючы з вышак сувязі і заканчваючы мадэрнізацыяй аб’ектаў, каб павялічваць зону пакрыцця і якасць сігнала сувязі.
Ва ўказе гаворыцца, што калі аператары на працягу года не поўнасцю накіруюць названую долю свайго прыбытку на гэтыя мэты, то астатнія грошы ім давядзецца пералічыць у даходы рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі.
Згодна з дакументам, аператары таксама абавязаны забяспечваць выкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі сотавай сувязі і іх якасці. Гэтыя патрабаванні да 1 студзеня 2025-га павінен устанавіць урад краіны.
Кантраляваць ахоп тэрыторый і якасць паслуг будзе РУП па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"