https://bel.sputnik.by/20240831/kakoj-segodnya-den-31-zhniunya-1037322165.html
Які сёння дзень: 31 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 31 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні. 31.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-31T05:52+0300
2024-08-31T05:52+0300
2024-08-31T05:52+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/54/1038035411_0:125:1201:800_1920x0_80_0_0_11cbabd9e6d6549237dd0e8360cb2448.jpg
Якія падзеі адбыліся 31 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 31 жніўняХто нарадзіўся 31 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.31 жніўня ў народным календарыСёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. "Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра", - казалі ў народзе.31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні. Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася "сухая" навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103803/54/1038035411_0:0:1067:800_1920x0_80_0_0_a9d7fc6bb8aacf9a8674ebd4a6e5f878.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 31 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні.
Якія падзеі адбыліся 31 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 31 жніўня
У 1432 годзе пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ: ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот і замах на вялікага князя Свідрыгайлу.
У 1449 годзе быў падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
У 1559 годзе быў падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.
1850 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 год: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч.
1922 год: Уладзімір Шыцік, беларускі журналіст і пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.
31 жніўня ў народным календары
Сёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. "Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра", - казалі ў народзе.
31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні.
Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася "сухая" навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.