Тэракт у школе №1 у Бяслане адбыўся 1-3 верасня 2004 года. Баевікі ўтрымлівалі больш за 1,2 тысячы заложнікаў на працягу трох сутак у спартзале школы. 02.09.2024, Sputnik Беларусь
І сёння захоўваецца памяць аб трагедыі, ахвярамі якой сталі 334 чалавекі: тады загінулі 186 дзяцей, 17 настаўнікаў і супрацоўнікаў школы, дзесяць спецназаўцаў і два ратавальнікі. Раненні атрымалі больш за 800 чалавек. Інвалідамі сталі 126 былых заложнікаў, у тым ліку 70 дзяцей, многім і сёння патрэбна рэабілітацыя.Штогод 3 верасня ў Расіі адзначаюць Дзень салідарнасці ў барацьбе з тэрарызмам. У Паўночнай Асеціі гэты дзень аб’яўлены Днём жалобы ў памяць аб ахвярах Бяслана, а ў самім горадзе з 1 па 3 верасня праходзіць Вахта памяці.У Бяслане створаны мемарыяльны комплекс "Город ангелов", там пахаваны 266 з 334 загінулых у тэракце. У жніўні мемарыял наведаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, ён усклаў кветкі да помніка загінулым заложнікам і стаў перад ім на калені. Расійскі лідар таксама ўсклаў кветкі да помніка байцам спецпадраздзяленняў "Альфа" і "Вымпел", якія загінулі падчас штурму.На тэрыторыі захопленай школы ў 2021 годзе пачалі работу па стварэнні міжнароднага культурна-патрыятычнага цэнтра "Беслан. Школа номер 1". Пры рэстаўрацыі будынак захоўваюць у тым выглядзе, у якім ён застаўся пасля трагічных падзей. Поўнасцю захавана ў зыходным выглядзе спартзала, дзе на працягу трох дзён утрымлівалі заложнікаў. Сюды рэгулярна прыносяць цацкі, кветкі і бутэлькі з вадой.Захавана і сталовая, дзе загінулі спецназаўцы "Альфы" і "Вымпела", якія ўдзельнічалі ў штурме. На гэтых месцах устаноўлены мемарыяльныя таблічкі. Для масавага наведвання будынак пакуль што не адчынены, мемарыяльную экспазіцыю плануецца адкрыць у наступным годзе.У будучым у цэнтры "Беслан. Школа №1" плануецца праводзіць тэматычныя канферэнцыі, кангрэсы, форумы, семінары і іншыя мерапрыемствы. Экскурсійную праграму збіраюцца перакласці на некалькі моў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тэракт у школе №1 у Бяслане адбыўся 1-3 верасня 2004 года. Баевікі ўтрымлівалі больш за 1,2 тысячы заложнікаў на працягу трох сутак у спартзале школы.
І сёння захоўваецца памяць аб трагедыі, ахвярамі якой сталі 334 чалавекі: тады загінулі 186 дзяцей, 17 настаўнікаў і супрацоўнікаў школы, дзесяць спецназаўцаў і два ратавальнікі. Раненні атрымалі больш за 800 чалавек. Інвалідамі сталі 126 былых заложнікаў, у тым ліку 70 дзяцей, многім і сёння патрэбна рэабілітацыя.
Штогод 3 верасня ў Расіі адзначаюць Дзень салідарнасці ў барацьбе з тэрарызмам. У Паўночнай Асеціі гэты дзень аб’яўлены Днём жалобы ў памяць аб ахвярах Бяслана, а ў самім горадзе з 1 па 3 верасня праходзіць Вахта памяці.
У Бяслане створаны мемарыяльны комплекс "Город ангелов", там пахаваны 266 з 334 загінулых у тэракце. У жніўні мемарыял наведаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, ён усклаў кветкі да помніка загінулым заложнікам і стаў перад ім на калені. Расійскі лідар таксама ўсклаў кветкі да помніка байцам спецпадраздзяленняў "Альфа" і "Вымпел", якія загінулі падчас штурму.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (на здымку справа) падчас наведвання бальніцы, дзе знаходзяцца пацярпелыя ў выніку захопу тэрарыстамі бясланскай школы №1.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (на здымку справа) падчас наведвання бальніцы, дзе знаходзяцца пацярпелыя ў выніку захопу тэрарыстамі бясланскай школы №1.
На тэрыторыі захопленай школы ў 2021 годзе пачалі работу па стварэнні міжнароднага культурна-патрыятычнага цэнтра "Беслан. Школа номер 1". Пры рэстаўрацыі будынак захоўваюць у тым выглядзе, у якім ён застаўся пасля трагічных падзей. Поўнасцю захавана ў зыходным выглядзе спартзала, дзе на працягу трох дзён утрымлівалі заложнікаў. Сюды рэгулярна прыносяць цацкі, кветкі і бутэлькі з вадой.
Захавана і сталовая, дзе загінулі спецназаўцы "Альфы" і "Вымпела", якія ўдзельнічалі ў штурме. На гэтых месцах устаноўлены мемарыяльныя таблічкі. Для масавага наведвання будынак пакуль што не адчынены, мемарыяльную экспазіцыю плануецца адкрыць у наступным годзе.
У будучым у цэнтры "Беслан. Школа №1" плануецца праводзіць тэматычныя канферэнцыі, кангрэсы, форумы, семінары і іншыя мерапрыемствы. Экскурсійную праграму збіраюцца перакласці на некалькі моў.