https://bel.sputnik.by/20240902/putsn-takkh-tempa-nastuplennya--danbase--nas-dano-ne-bylo-1089200357.html
Пуцін: такіх тэмпаў наступлення ў Данбасе ў нас даўно не было
Пуцін: такіх тэмпаў наступлення ў Данбасе ў нас даўно не было
Sputnik Беларусь
Расійскія Узброеныя сілы ставяць зараз пад кантроль тэрыторыі не метрамі, а квадратнымі кіламетрамі. 02.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-02T12:25+0300
2024-09-02T12:25+0300
2024-09-02T12:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
уладзімір пуцін
спецаперацыя
навіны
расія
данбас
украіна
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/19/1089014651_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_7b3393cd5866ccfcd91c4b24c938573c.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Такіх тэмпаў наступлення, як цяпер, у Данбасе даўно не было, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.У панядзелак расійскі лідар прыехаў у Кызыл, дзе прыняў удзел у адкрытым уроку "Размова пра важнае" у мясцовай школе №20 імя Герояў Айчыны.Бандыты ў Курскай вобласціУладзімір Пуцін заявіў, што Расія разбярэцца з бандытамі, якія праніклі ў Курскую вобласць, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў прыгранічных раёнах.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што баевікі разлічвалі на тое, што расійскія наступальныя дзеянні на галоўных участках у Данбасе будуць спынены."Вынік вядомы. Людзі адчуваюць і праходзяць цяжкія выпрабаванні, асабліва ў Курскай вобласці", - сказаў Уладзімір Пуцін.Аднак, паводле яго слоў, праціўніку не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты, якую ён перад сабой ставіў – спыніць наступленне ў Данбасе.Тэмпы наступлення"Цяпер размова ідзе не аб тым, каб рухацца па 200, па 300 метраў наперад, такіх тэмпаў наступлення ў Данбасе ў нас даўно не было", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Пасля чаго асабліва падкрэсліў, што УС РФ зараз бяруць пад кантроль тэрыторыі не па 200-300 метраў, а квадратнымі кіламетрамі.Уварванне ў Курскую вобласцьУкраінскія ўзброеныя сілы атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці 6 жніўня.Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла групоўкі "Белгарад", "Курск" і "Бранск" для абароны прыгранічных рэгіёнаў.Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.Як заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ Апці Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён панёс вельмі вялікія страты. Паводле яго слоў, Кіеў пачаў вывад сваіх падраздзяленняў з гэтага раёна.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240902/putsn-zsha--zakhad-dzesyatsgoddzyam-dabvalsya-ponaga-kantrolyu-nad-ukranay-1089189520.html
расія
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/19/1089014651_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_eeb7d39cd61e9a37b426291362a19544.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, спецаперацыя, навіны , расія, данбас, украіна, палітыка, бяспека
уладзімір пуцін, спецаперацыя, навіны , расія, данбас, украіна, палітыка, бяспека
Пуцін: такіх тэмпаў наступлення ў Данбасе ў нас даўно не было
Расійскія Узброеныя сілы ставяць зараз пад кантроль тэрыторыі не метрамі, а квадратнымі кіламетрамі.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Такіх тэмпаў наступлення, як цяпер, у Данбасе даўно не было, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
У панядзелак расійскі лідар прыехаў у Кызыл, дзе прыняў удзел у адкрытым уроку "Размова пра важнае" у мясцовай школе №20 імя Герояў Айчыны.
Бандыты ў Курскай вобласці
Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія разбярэцца з бандытамі, якія праніклі ў Курскую вобласць, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў прыгранічных раёнах.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што баевікі разлічвалі на тое, што расійскія наступальныя дзеянні на галоўных участках у Данбасе будуць спынены.
"Вынік вядомы. Людзі адчуваюць і праходзяць цяжкія выпрабаванні, асабліва ў Курскай вобласці", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Аднак, паводле яго слоў, праціўніку не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты, якую ён перад сабой ставіў – спыніць наступленне ў Данбасе.
"Цяпер размова ідзе не аб тым, каб рухацца па 200, па 300 метраў наперад, такіх тэмпаў наступлення ў Данбасе ў нас даўно не было", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго асабліва падкрэсліў, што УС РФ зараз бяруць пад кантроль тэрыторыі не па 200-300 метраў, а квадратнымі кіламетрамі.
Уварванне ў Курскую вобласць
Украінскія ўзброеныя сілы атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці 6 жніўня.
Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла групоўкі "Белгарад", "Курск" і "Бранск" для абароны прыгранічных рэгіёнаў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Як заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ Апці Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён панёс вельмі вялікія страты. Паводле яго слоў, Кіеў пачаў вывад сваіх падраздзяленняў з гэтага раёна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"