https://bel.sputnik.by/20240902/putsn-zakhad-razgarnu-tskavanne-rasyskkh-zhurnalsta-1089190357.html
Пуцін: Захад разгарнуў цкаванне расійскіх журналістаў
Пуцін: Захад разгарнуў цкаванне расійскіх журналістаў
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт падкрэсліў, што Захад без разбору вешае ярлык "крамлёўскіх прапагандыстаў" на расійскіх журналістаў, каб схаваць праўду. 02.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-02T10:07+0300
2024-09-02T10:07+0300
2024-09-02T10:07+0300
уладзімір пуцін
расія
захад
манголія
інтэрв'ю
смі
навіны
журналіст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/03/1086782086_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_647c204f849f057097273bfa63f88fd9.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Заходнія краіны разгарнулі цкаванне расійскіх журналістаў, увялі цэнзуру, каб замаўчаць праўду, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Манголію расійскага лідара. Напярэдадні ён даў шырокае інтэрв’ю мангольскай газеце "Оноодор", у якім узняў тэму таго, як Захад спрабуе схаваць праўду і цэнзуруе СМІ.Паводле яго слоў, на Захадзе спробы замаўчаць праўду ўжо зводзяцца да таго, што расійскіх журналістаў называюць "крамлёўскімі прапагандыстамі".СМІ ў Расіі вольныяПуцін падкрэсліў, што СМІ ў Расіі вольныя, гэта гарантавана Асноўным законам краіны – Канстытуцыяй.Масква пераканана ў тым, што ў інфармацыйнай сферы павінен быць плюралізм і адкрытасьць.Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што расійскія журналісты аргументавана даводзяць да чытача пункт гледжання Масквы на важныя працэсы. Гэта робіцца з павагай, захаваннем нормы маралі і этыкі, нацыянальных законаў любой краіны.Трэба выконваць законыПуцін таксама закрануў і пытанні працы замежных СМІ ў Расіі.Паводле яго слоў, акрэдытаваныя ў краіне СМІ павінны прытрымлівацца расійскіх законаў, зыходзячы з логікі балансу паміж свабодай слова і пытаннямі нацыянальнай бяспекі.Расійскія ўлады канструктыўна ўзаемадзейнічаюць з рознымі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад рэдакцыйнай палітыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240829/lukashenka-raskaza-ab-pryntsype-stvarennya-sayuznaga-medyyakholdynga-1089124780.html
расія
манголія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/03/1086782086_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_f13625db6bc0b29e292686d434ca13f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, захад, манголія, інтэрв'ю, смі, навіны , журналіст
уладзімір пуцін, расія, захад, манголія, інтэрв'ю, смі, навіны , журналіст
Пуцін: Захад разгарнуў цкаванне расійскіх журналістаў
Прэзідэнт падкрэсліў, што Захад без разбору вешае ярлык "крамлёўскіх прапагандыстаў" на расійскіх журналістаў, каб схаваць праўду.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Заходнія краіны разгарнулі цкаванне расійскіх журналістаў, увялі цэнзуру, каб замаўчаць праўду, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Манголію расійскага лідара. Напярэдадні ён даў шырокае інтэрв’ю мангольскай газеце "Оноодор", у якім узняў тэму таго, як Захад спрабуе схаваць праўду і цэнзуруе СМІ.
"Для таго, каб схавацца ад нязручных фактаў, ад праўдзівай інфармацыі, на Захадзе, які лічыць сябе эталонам свабоды, разгарнулі адкрытае цкаванне расійскіх карэспандэнтаў", - заявіў Пуцін.
Паводле яго слоў, на Захадзе спробы замаўчаць праўду ўжо зводзяцца да таго, што расійскіх журналістаў называюць "крамлёўскімі прапагандыстамі".
Пуцін падкрэсліў, што СМІ ў Расіі вольныя, гэта гарантавана Асноўным законам краіны – Канстытуцыяй.
Масква пераканана ў тым, што ў інфармацыйнай сферы павінен быць плюралізм і адкрытасьць.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што расійскія журналісты аргументавана даводзяць да чытача пункт гледжання Масквы на важныя працэсы. Гэта робіцца з павагай, захаваннем нормы маралі і этыкі, нацыянальных законаў любой краіны.
Пуцін таксама закрануў і пытанні працы замежных СМІ ў Расіі.
Паводле яго слоў, акрэдытаваныя ў краіне СМІ павінны прытрымлівацца расійскіх законаў, зыходзячы з логікі балансу паміж свабодай слова і пытаннямі нацыянальнай бяспекі.
"Адзінае патрабаванне да іх (да СМІ - Sputnik) – захаванне расійскага заканадаўства. Гэта павінны разумець замежныя карэспандэнты, акрэдытаваныя ў нашай краіне", - падкрэсліў Пуцін.
Расійскія ўлады канструктыўна ўзаемадзейнічаюць з рознымі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад рэдакцыйнай палітыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"