https://bel.sputnik.by/20240902/zbor-recha-dlya-zhykharo-kurskay-voblasts-abyavl--belarus-1089221754.html
Збор рэчаў для жыхароў Курскай вобласці аб’явілі ў Беларусі
Збор рэчаў для жыхароў Курскай вобласці аб’явілі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Сумесную гуманітарную акцыю праводзяць грамадская арганізацыя "Белая Русь" і беларускае прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва. 02.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-02T17:53+0300
2024-09-02T17:53+0300
2024-09-02T17:53+0300
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
меркаванне
спецаперацыя
курская вобласць
грамадства
бяспека
гуманітарная дапамога
рассупрацоўніцтва
"белая русь"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/02/1089213881_0:0:3070:1728_1920x0_80_0_0_11f715bdcc45f4e6dd7856d62f6b3401.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі для жыхароў прыгранічных раёнаў Курскай вобласці пачалася ў Беларусі, паведаміў намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (РГА) "Белая Русь" Андрэй Басак у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён растлумачыў, што акцыя, якую вырашылі назваць "Спінай да спіны", праводзіцца сумесна з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, Рускай Гуманітарнай Місіяй, усерасійскай палітычнай партыяй "Единая Россия".Куды звяртаццаУсе, хто жадае дапамагчы, можа звярнуцца ў любую першасную ці раённую арганізацыю "Белай Русі", каб перадаць рэчы. Андрэй Басак нагадаў, што ў снежні 2023 года – студзені 2024 года РГА праводзіла акцыю "Белая Русь – Дзецям Данбаса". Тады было сабрана каля 110 тон грузаў.Дапамога дастаўлялася, у тым ліку, у раёны паблізу ад лініі баявога судакранання. У гэтым удзельнічаў фонд Аляксея Талая. На гэты раз плануецца прывозіць дапамогу, у асноўным, у пункты часовага размяшчэння ў самой Курскай вобласці і ў суседніх рэгіёнах.Толькі новаеПатрэбны будуць самыя розныя рэчы для ўладкавання быту: ад коўдраў да дзіцячых цацак. Пры гэтым арганізатары просяць здаваць новыя адзенне і абутак, але не тыя, што былі раней ва ўжыванні. Пазней будзе апублікаваны больш канкрэтны спісак рэчаў, якія патрэбны.Рэчы будуць прымацца і сартавацца на месцах на працягу ўсяго верасня. Затым іх збяруць і адправяць гуманітарнымі караванамі. Як чакаецца, гэта будзе на пачатку кастрычніка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240822/gumantarnuyu-dapamogu-dlya-danbasa--kurskay-voblasts-sabral--grodne-1088968286.html
курская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/02/1089213881_28:0:2759:2048_1920x0_80_0_0_6c4b9d3d7f287fd7c162008635f590ad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне, спецаперацыя, курская вобласць, грамадства, бяспека, гуманітарная дапамога, рассупрацоўніцтва, "белая русь", у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, меркаванне, спецаперацыя, курская вобласць, грамадства, бяспека, гуманітарная дапамога, рассупрацоўніцтва, "белая русь", у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава
Збор рэчаў для жыхароў Курскай вобласці аб’явілі ў Беларусі
Сумесную гуманітарную акцыю праводзяць грамадская арганізацыя "Белая Русь" і беларускае прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі для жыхароў прыгранічных раёнаў Курскай вобласці пачалася ў Беларусі, паведаміў намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (РГА) "Белая Русь" Андрэй Басак у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Беларусы, рускія, расіяне – гэта адзін народ. Мы заўсёды ў цяжкія хвіліны становімся спіна да спіны, дапамагаем адзін аднаму. Менавіта таму мы вырашылі аказаць дапамогу, правесці такую вялікую гуманітарную акцыю", - адзначыў Андрэй Басак.
Ён растлумачыў, што акцыя, якую вырашылі назваць "Спінай да спіны", праводзіцца сумесна з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, Рускай Гуманітарнай Місіяй, усерасійскай палітычнай партыяй "Единая Россия".
Усе, хто жадае дапамагчы, можа звярнуцца ў любую першасную ці раённую арганізацыю "Белай Русі", каб перадаць рэчы. Андрэй Басак нагадаў, што ў снежні 2023 года – студзені 2024 года РГА праводзіла акцыю "Белая Русь – Дзецям Данбаса". Тады было сабрана каля 110 тон грузаў.
Дапамога дастаўлялася, у тым ліку, у раёны паблізу ад лініі баявога судакранання. У гэтым удзельнічаў фонд Аляксея Талая. На гэты раз плануецца прывозіць дапамогу, у асноўным, у пункты часовага размяшчэння ў самой Курскай вобласці і ў суседніх рэгіёнах.
Патрэбны будуць самыя розныя рэчы для ўладкавання быту: ад коўдраў да дзіцячых цацак. Пры гэтым арганізатары просяць здаваць новыя адзенне і абутак, але не тыя, што былі раней ва ўжыванні. Пазней будзе апублікаваны больш канкрэтны спісак рэчаў, якія патрэбны.
Рэчы будуць прымацца і сартавацца на месцах на працягу ўсяго верасня. Затым іх збяруць і адправяць гуманітарнымі караванамі. Як чакаецца, гэта будзе на пачатку кастрычніка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"