https://bel.sputnik.by/20240903/putsn-zasnava-medal-u-gonar-80-goddzya-peramog-1089234058.html
Пуцін заснаваў медаль у гонар 80-годдзя Перамогі
Пуцін заснаваў медаль у гонар 80-годдзя Перамогі
Sputnik Беларусь
Расійскую юбілейную ўзнагароду ў гонар чарговай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўручаць ветэранам, былым вязням канцлагераў і іншым. 03.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-03T10:16+0300
2024-09-03T10:16+0300
2024-09-03T10:16+0300
уладзімір пуцін
медаль
снд
расія
навіны
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080015606_0:503:2048:1655_1920x0_80_0_0_f9a174549be7cf32d83a310d55581a0a.jpg
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі будуць узнагароджаны новым юбілейным медалём у гонар 80-годдзя Перамогі, вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.Як вынікае з дакумента, узнагароды таксама будуць удастоены працаўнікі тылу, блакаднікі, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і гета і іншыя. Напрыклад, медалём узнагародзяць тых, хто прапрацаваў з 22 чэрвеня 1941 года па 9 мая 1945 года не менш як шэсць месяцаў, выключаючы стаж на часова акупіраваных тэрыторыях СССР.На медалі ёсць выява савецкага салдата, які ўстанаўлівае чырвоны сцяг на даху рэйхстага пасля штурму ў 1945 годзе. Раней такі дызайн юбілейнай узнагароды зацвердзілі ўдзельнікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін СНД у Мінску.У Беларусі ў 2024 годзе быў таксама заснаваны медаль, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной – "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". На знешнім баку медаля – чырвонаармеец і партызан.Было вырашана ўзнагароджваць гэтым медалём ветэранаў Вялікай Айчыннай, замежнікаў, якія бралі ўдзел у вызваленні Беларусі, і іншых асоб. Напрыклад, гэта беларускія вайскоўцы, дзяржслужачыя і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі істотны ўклад у патрыятычнае выхаванне жыхароў краіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240412/medal-da-80-goddzya-peramog-mozha-zyavtstsa--snd-1085424787.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080015606_0:311:2048:1847_1920x0_80_0_0_9f1b393fb68a0fbfc191b4553e122da0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, медаль, снд, расія, навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна
уладзімір пуцін, медаль, снд, расія, навіны , грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна
Пуцін заснаваў медаль у гонар 80-годдзя Перамогі
Расійскую юбілейную ўзнагароду ў гонар чарговай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўручаць ветэранам, былым вязням канцлагераў і іншым.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі будуць узнагароджаны новым юбілейным медалём у гонар 80-годдзя Перамогі, вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Як вынікае з дакумента, узнагароды таксама будуць удастоены працаўнікі тылу, блакаднікі, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і гета і іншыя. Напрыклад, медалём узнагародзяць тых, хто прапрацаваў з 22 чэрвеня 1941 года па 9 мая 1945 года не менш як шэсць месяцаў, выключаючы стаж на часова акупіраваных тэрыторыях СССР.
На медалі ёсць выява савецкага салдата, які ўстанаўлівае чырвоны сцяг на даху рэйхстага пасля штурму ў 1945 годзе. Раней такі дызайн юбілейнай узнагароды зацвердзілі ўдзельнікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін СНД у Мінску.
У Беларусі ў 2024 годзе быў таксама заснаваны медаль, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной – "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". На знешнім баку медаля – чырвонаармеец і партызан.
Было вырашана ўзнагароджваць гэтым медалём ветэранаў Вялікай Айчыннай, замежнікаў, якія бралі ўдзел у вызваленні Беларусі, і іншых асоб. Напрыклад, гэта беларускія вайскоўцы, дзяржслужачыя і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі істотны ўклад у патрыятычнае выхаванне жыхароў краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"