Учынак афіцэра. Як мінскі суворавец ратаваў дзяцей у Бяслане
13:49 03.09.2024 (абноўлена: 13:56 03.09.2024)
© Sputnik / Сергей Пивоваров
/ Падпісацца
Эксклюзіў
Дваццаць гадоў таму з-за жахлівага тэракта ў Паўночнай Асеціі загінулі больш за 330 чалавек. Сярод іх былі не толькі заложнікі, але і сілавікі, у тым ліку выпускнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Раман Катасонаў.
Такое заўжды адбываецца нечакана. 20 гадоў таму ў школе №1 горада Бяслан (Паўночная Асеція) лінейка 1 верасня ператварылася ў кашмар, які расцягнуўся на тры дні. Тэрарысты захапілі больш за 1,1 тысячы чалавек. Гэта былі і дзеці, і педагогі, і бацькі.
Іх не толькі трымалі ў страху. Многім не давалі магчымасці ні паесці, ні папіць. Улады ўвесь час вялі перагаворы і спрабавалі выратаваць як можна больш заложнікаў. Руслан Аушаў, у мінулым прэзідэнт Інгушэціі і баявы афіцэр (прайшоў Афганістан, удастоены звання Героя Савецкага Саюза), здолеў пераканаць тэрарыстаў адпусціць частку людзей і вывеў 11 жанчын і 15 дзяцей.
На жаль, больш за тры сотні чалавек загінулі. Большасць з іх пахаваны на могілках "Горад анёлаў" пад Бясланам. Мёртвыя маўчаць, а некаторыя палітыкі і медыя працягваюць спекуляваць на гэтай тэме. Маўляў, тэракт не расследаваны да канца. Некаторыя дадумаліся нават ды такой ідэі: спецназаўцы ахвяравалі сабой, але выконвалі злачынны загад...
Ад Мінска да Новасібірска
На самай справе, людзі ў пагонах загінулі тады, каб выжыла як мага больш грамадзян. Напэўна, не задумваючыся, выратавалі б і тых, хто зараз кажа аб "злачынным загадзе".
Аперацыя ў Бяслане стала апошняй, у тым ліку, для афіцэра спецназа ФСБ Рамана Катасонава. На той момант ён у званні маёра служыў у элітным атрадзе спецназа "Вымпел". Раман паспеў змяніць шмат гарадоў, бо быў сынам ваеннага і сям’я ўвесь час пераязджала з месца на месца.
© AP / Ivan SekretarevМясцовая жыхарка праходзіць міма салдат МУС у Беслане, Паўночная Асеція, 2 верасня 2004 года
Мясцовая жыхарка праходзіць міма салдат МУС у Беслане, Паўночная Асеція, 2 верасня 2004 года
© AP / Ivan Sekretarev
Гэта была то Маскоўская вобласць, то Украіна, то Беларусь. У Мінску будучы спецназавец правёў частку школьных гадоў і скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. І зноў пераезд, прычым за тысячы кіламетраў.
Пасля мінскай "кадэткі" Раман адвучыўся ў Новасібірскім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы. Пазней, у спецназе ФСБ, лёс звёў яго з Яўгенам Келпшам – таксама сынам ваеннага. Які таксама пажыў у розных гарадах вялікай краіны. Яўген пагадзіўся адказаць на пытанні Sputnik аб сваім баявым таварышу.
Чалавек учынку
Калі спецназаўцы "Вымпела" даведаліся пра Бяслан і адбывалі на заданне, было адчуванне нявызначанасці і трывожнасці, якая прыгнятала. Такім той дзень запомніў Яўген Келпш. А на месцы, вядома, было яшчэ больш складана.
"На працягу сутак мы чулі бесперапынны дзіцячы крык і дзіцячы плач, які ні на секунду не спыняўся", - распавядае Яўген.
© Sputnik / Рамазан Лагкуев / Перайсці ў медыябанкВыратаваныя заложнікі, якія пацярпелі падчас тэракта ў Беслане
Выратаваныя заложнікі, якія пацярпелі падчас тэракта ў Беслане
© Sputnik / Рамазан Лагкуев
/ На той момант ён ужо добра ведаў Рамана Катасонава, бо яны доўгі час былі напарнікамі.
"Мы працавалі разам ужо больш за год, выканалі сумесна шмат вельмі цікавых і адказных задач. Рома быў неаднаразова ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ён быў прафесіяналам, з аднаго боку, а з другога – вельмі цікавым, вясёлым і бясконца добрым", - апісвае афіцэр свайго таварыша.
У памяць урэзалася, што ў Рамана было абвостранае пачуццё справядлівасці. Ён быў чалавекам прынцыповым і чалавекам учынку. Апошні ўчынак здзейсніў у Бяслане…
Барыкада з дзяцей
Падчас аперацыі па выратаванні заложнікаў у бясланскай школе баявы лёс развёў Яўгена і Рамана. Яны выконвалі задачы не ў адной частцы будынка.
"Гэтыя звяры... Ну, я нават звяроў крыўдзіць не хачу. Гэтыя нелюдзі. Яны што зрабілі? Яны з дзяцей – старшакласнікаў – зрабілі барыкаду... З дзяцей жывых, прастрэліўшы ім рукі і ногі, локцевыя суставы і калені. Уяўляеце сабе?" - дзеліцца Яўген.
© AP / Musa SadulayevЖанчыны сядзяць у чаканні навін недалёка ад школы, захопленай нападаючымі ў Беслане, Паўночная Асеція, 1 верасня 2004 года
Жанчыны сядзяць у чаканні навін недалёка ад школы, захопленай нападаючымі ў Беслане, Паўночная Асеція, 1 верасня 2004 года
© AP / Musa Sadulayev
Вядома, страляць у той бок было нельга. Дзеці маглі яшчэ больш пацярпець. Калі сілавікі пранікалі ў калідор, дзе была гэтая "барыкада", Раман імгненна ацаніў сітуацыю і "пайшоў на кідок".
"Ён засяродзіў на сабе агонь усіх, хто там знаходзіўся – гэтых нелюдзей – каб забяспечыць групе магчымасць рыўка… Гэта проста на кантакт, на рывок. Іх (тэрарыстаў - Sputnik) проста ліквідавалі літаральна ўручную, у рукапашную", - кажа Яўген аб апошніх секундах жыцця таварыша.
Суворавец з Мінска
Як расказвае Яўген, Раман не так ужо часта ўспамінаў пра свой мінскі перыяд дзяцінства і юнацтва. Але заўсёды пра Беларусь гаварыў з цеплынёй і вельмі ганарыўся тым, што скончыў сувораўскае вучылішча.
Калі хтосьці заводзіў размову пра "кадэткі", створаныя пазней, Раман падкрэсліваў, што гэта зусім не тое. Іншая справа – Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.
Яўгену таксама даводзілася бываць у Беларусі, у тым ліку яшчэ падчас вучобы ў ваенным Калінінградскім вышэйшым інжынерным вучылішчы. І сам ён таксама праводзіў інструктажы для супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур. Спадабалася прыміранае і спакойнае становішча. Людзі – добразычлівыя, але ў той жа час рашучыя і цвёрдыя, калі гэта неабходна.
Верш пра сябра
Яўген Келпш піша вершы. Адзін з іх прысвечаны загінуламу сябру Раману і бясланскім падзеям.
"…Каски, пробитые каски,
Вонь пожара, и кровь на стенах.
Продолжением страшной сказки
О трагедиях и изменах,
Автоматы в пыли уткнулись,
Друг мой только что стал "двухсотым".
То ли Ангелы отвернулись?
Или, может быть, сглазил кто-то?
Нет, не бойтесь! Спаситель с нами!
Просто Небу нужна охрана…
Вместе с детскими голосами
Отлетали друзья так рано…
Дети! Дети!!! Сгорали ДЕТИ!!!
Мир привычный разорван в клочья!
На каком мы сегодня свете,
Я, ребята, не знаю точно…
Знаю только, что будет битва,
Будет страшно, но все решится!
И, Солдатам Христовой Рати,
Нам от боя не уклониться!
Знаю точно, что все вернется,
Будет День – и придет Возмездье!
А в сентябрьском хрустальном Небе
Стало больше одним созвездием…"
Матэрыял падрыхтаваны пры садзейнічанні Кубанскага казацкага войска.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"