https://bel.sputnik.by/20240904/kreml-dlya-pashyrennya-brks-sts-myazha-1089267389.html
Крэмль: для пашырэння БРІКС ёсць мяжа
Крэмль: для пашырэння БРІКС ёсць мяжа
Sputnik Беларусь
На саміце БРІКС, які адбудзецца ў кастрычніку, удзельнікі абмяркуюць, хто можа станавіцца партнёрам аб’яднання. 04.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-04T10:48+0300
2024-09-04T10:48+0300
2024-10-23T12:14+0300
дзмітрый пяскоў
расія
уэф
усходні эканамічны форум
брікс
палітыка
эканоміка
у свеце
навіны
xvi саміт брікс у казані
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078756961_0:17:3152:1790_1920x0_80_0_0_b9d33e4f984d79e07b12855c13a1bb56.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Межы для пашырэння міжнароднага аб'яднання БРІКС ёсць, яго ўдзельнікам трэба вызначыць статус яго партнёраў, гэта і стане тэмай для абмеркавання на будучым саміце ў Казані, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, трэба сумесна вызначыцца, колькі ў прынцыпе можа быць партнёраў, хто можа ім быць і гэтак далей. Як удакладніў Пяскоў, гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў Казані, дзе з 22 па 24 кастрычніка пройдзе саміт БРІКС.Зацікаўленасць МалайзііПрэс-сакратар Уладзіміра Пуціна таксама паведаміў, што расійскі бок у курсе зацікаўленасці Малайзіі ў далучэнні да БРІКС. Больш за тое, Масква падтрымлівае такі інтарэс.Прадстаўнік Крамля таксама дадаў, што Расія сумесна з калегамі па БРІКС плануе абмеркаваць гэтае пытанне.Разам з тым Пяскоў падкрэсліў, што БРІКС кансалідавана вырашае пытанні аб уступленні ў аб’яднанне новых членаў. Паводле яго слоў, Пуцін не можа аднаасобна прымаць такія рашэнні.Як праінфармаваў прэс-сакратар прэзідэнта РФ, хутчэй за ўсё на саміце ў кастрычніку ў якасці аднаго з прыярытэтных пытанняў абмяркуюць пашырэнне БРІКС.Што такое БРІКСАрганізацыя была заснавана ў 2006 годзе як БРІК – у яе склад увайшлі Бразілія, Расія, Індыя і Кітай. Пазней да аб’яднання далучылася ПАР, пасля чаго саюз атрымаў новую назву – БРІКС.З 1 студзеня 2024 года ў арганізацыю афіцыйна ўвайшлі Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.У ліпені 2023 года Беларусь перадала ноту аб намеры ўступіць у аб’яднанне.Расія стала старшынёй БРІКС у бягучым годзе. На гэты перыяд запланавана правядзенне больш як 200 палітычных, эканамічных і грамадскіх мерапрыемстваў.Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240902/sm-turtsyya-padala-zayaku-na-stuplenne--brks-1089212916.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/16/1078756961_281:0:3012:2048_1920x0_80_0_0_40b29786c8a3d3317a09d106baa2a963.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, расія, уэф, усходні эканамічны форум, брікс, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны
дзмітрый пяскоў, расія, уэф, усходні эканамічны форум, брікс, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны
Крэмль: для пашырэння БРІКС ёсць мяжа
10:48 04.09.2024 (абноўлена: 12:14 23.10.2024) На саміце БРІКС, які адбудзецца ў кастрычніку, удзельнікі абмяркуюць, хто можа станавіцца партнёрам аб’яднання.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Межы для пашырэння міжнароднага аб'яднання БРІКС ёсць, яго ўдзельнікам трэба вызначыць статус яго партнёраў, гэта і стане тэмай для абмеркавання на будучым саміце ў Казані, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
"Зразумела, ёсць межы траекторыі на пашырэнне. Існуе прапанова па выпрацоўцы статусу дзяржавы-партнёра БРІКС", - сказаў прадстаўнік Крамля.
У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, трэба сумесна вызначыцца, колькі ў прынцыпе можа быць партнёраў, хто можа ім быць і гэтак далей. Як удакладніў Пяскоў, гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў Казані, дзе з 22 па 24 кастрычніка пройдзе саміт БРІКС.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна таксама паведаміў, што расійскі бок у курсе зацікаўленасці Малайзіі ў далучэнні да БРІКС. Больш за тое, Масква падтрымлівае такі інтарэс.
Прадстаўнік Крамля таксама дадаў, што Расія сумесна з калегамі па БРІКС плануе абмеркаваць гэтае пытанне.
Разам з тым Пяскоў падкрэсліў, што БРІКС кансалідавана вырашае пытанні аб уступленні ў аб’яднанне новых членаў. Паводле яго слоў, Пуцін не можа аднаасобна прымаць такія рашэнні.
Як праінфармаваў прэс-сакратар прэзідэнта РФ, хутчэй за ўсё на саміце ў кастрычніку ў якасці аднаго з прыярытэтных пытанняў абмяркуюць пашырэнне БРІКС.
Арганізацыя была заснавана ў 2006 годзе як БРІК – у яе склад увайшлі Бразілія, Расія, Індыя і Кітай. Пазней да аб’яднання далучылася ПАР, пасля чаго саюз атрымаў новую назву – БРІКС.
З 1 студзеня 2024 года ў арганізацыю афіцыйна ўвайшлі Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
У ліпені 2023 года Беларусь перадала ноту аб намеры ўступіць у аб’яднанне.
Расія стала старшынёй БРІКС у бягучым годзе. На гэты перыяд запланавана правядзенне больш як 200 палітычных, эканамічных і грамадскіх мерапрыемстваў.
Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"