https://bel.sputnik.by/20240904/margaryta-smanyan-znyala-flm-da-20-goddzya-tragedy--byaslane-1089285433.html
Маргарыта Сіманьян зняла фільм да 20-годдзя трагедыі ў Бяслане
Маргарыта Сіманьян зняла фільм да 20-годдзя трагедыі ў Бяслане
Sputnik Беларусь
Галоўны рэдактар тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян зняла фільм "Беслан 2004/2024", прысвечаны 20-годдзю трагедыі ў бясланскай школе. Падрабязнасці глядзіце на... 04.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-04T15:11+0300
2024-09-04T15:11+0300
2024-09-04T15:11+0300
відэа
відэа
бяслан
фільм
кіно
маргарыта сіманьян
бяспека
rt
грамадства
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/04/1089283431_0:0:1452:818_1920x0_80_0_0_2fdac02d008f38d86e1e986673fd109c.jpg
Прэм’ера карціны прайшла ў праграме "Вечер с Владимиром Соловьевым" на тэлеканале "Россия 1". З 4 верасня фільм можна ўбачыць на сайце дакументальнага канала RTД і ў эфіры RT на розных мовах.Фільм пабудаваны на пранізлівых гісторыях людзей, якія выжылі пасля тэракта ў школе Бяслана. Гэта і Фаціма, якая атрымала страшныя раненні, і былая заложніца, настаўніца асецінскай мовы Анжэла Сідакова, і Надзея Гурыева, піянерважатая, якая была ў ліку заложнікаў, выжыла і цяпер, праз 20 гадоў працуе ў гэтай жа школе.Аб'яднаныя агульнай трагедыяй героі фільма расказваюць, як па-рознаму склалася іх жыццё. Адзін з герояў фільма – Герой Расіі Вячаслаў Бачароў, які тады камандаваў групай спецпадраздзялення "Вымпел", што ўдзельнічала ў выратаванні заложнікаў у Бяслане.У фільме шмат дакументальнай хронікі тых падзей. 20 гадоў таму, калі здарыўся тэракт у школе Бяслана, Маргарыта Сіманьян як журналіст выходзіла ў тэлеэфір з месца здарэння.1 верасня 2004 года тэрарысты ўзялі ў заложнікі больш за тысячу чалавек у школе №1 у Бяслане. Сярод заложнікаў былі дзеці, настаўнікі, а таксама бацькі школьнікаў, якія прыйшлі на ўрачыстую лінейку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Тэрарысты амаль трое сутак трымалі заложнікаў у спартзале, якая была замініравана. Людзям не давалі ні ежы, ні вады. Тады загінулі 334 чалавекі, у тым ліку 186 дзяцей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
бяслан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/04/1089283431_90:0:1415:994_1920x0_80_0_0_7cc8ec21d3f232c54ce598cceade63d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, бяслан, фільм, кіно, маргарыта сіманьян, бяспека, rt, грамадства, смі, культура, расія, дакументальнае кіно, видео
відэа, бяслан, фільм, кіно, маргарыта сіманьян, бяспека, rt, грамадства, смі, культура, расія, дакументальнае кіно, видео
Маргарыта Сіманьян зняла фільм да 20-годдзя трагедыі ў Бяслане
Галоўны рэдактар тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян зняла фільм "Беслан 2004/2024", прысвечаны 20-годдзю трагедыі ў бясланскай школе. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Прэм’ера карціны прайшла ў праграме "Вечер с Владимиром Соловьевым" на тэлеканале "Россия 1". З 4 верасня фільм можна ўбачыць на сайце дакументальнага канала RTД і ў эфіры RT на розных мовах.
Фільм пабудаваны на пранізлівых гісторыях людзей, якія выжылі пасля тэракта ў школе Бяслана. Гэта і Фаціма, якая атрымала страшныя раненні, і былая заложніца, настаўніца асецінскай мовы Анжэла Сідакова, і Надзея Гурыева, піянерважатая, якая была ў ліку заложнікаў, выжыла і цяпер, праз 20 гадоў працуе ў гэтай жа школе.
Аб'яднаныя агульнай трагедыяй героі фільма расказваюць, як па-рознаму склалася іх жыццё. Адзін з герояў фільма – Герой Расіі Вячаслаў Бачароў, які тады камандаваў групай спецпадраздзялення "Вымпел", што ўдзельнічала ў выратаванні заложнікаў у Бяслане.
У фільме шмат дакументальнай хронікі тых падзей. 20 гадоў таму, калі здарыўся тэракт у школе Бяслана, Маргарыта Сіманьян як журналіст выходзіла ў тэлеэфір з месца здарэння.
1 верасня 2004 года тэрарысты ўзялі ў заложнікі больш за тысячу чалавек у школе №1 у Бяслане. Сярод заложнікаў былі дзеці, настаўнікі, а таксама бацькі школьнікаў, якія прыйшлі на ўрачыстую лінейку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Тэрарысты амаль трое сутак трымалі заложнікаў у спартзале, якая была замініравана. Людзям не давалі ні ежы, ні вады. Тады загінулі 334 чалавекі, у тым ліку 186 дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"