Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны: украінскія вайскоўцы беглі з Прачыстаўкі, кінуўшы зброю і боепрыпасы

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачыя Паўднёвай групоўкі УС РФ
Ваеннаслужачыя Паўднёвай групоўкі УС РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2024
Падпісацца
Масавыя ўцёкі ўкраінскіх вайскоўцаў са сваіх пазіцый фіксавалі беспілотнікі расійскіх марпехаў.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Украінскія вайскоўцы падчас вызвалення расійскімі войскамі Прачыстаўкі ў ДНР збеглі, кінуўшы зброю і боепрыпасы, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
Аб тым, што войскі групоўкі "Усход" вызвалілі Прачыстаўку, стала вядома сёння з сутачнай зводкі Мінабароны. Як адзначылі ў ведамстве, страты праціўніка склалі да 150 чалавек.
"Падраздзяленні 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады УСУ ратаваліся хаатычнымі ўцёкамі, кінуўшы зброю і боепрыпасы на перадавых пазіцыях", - гаворыцца ў паведамленні.
У Мінабароны адзначылі, што беспілотнікі расійскіх марскіх пехацінцаў зафіксавалі масавыя ўцёкі ўкраінскіх вайскоўцаў з населенага пункта. Адзначаецца, што ўкраінцы пакінулі нават сваіх параненых таварышаў.
Раней паведамлялася, што войскі групоўкі "Цэнтр" вызвалілі населены пункт Карлаўка ў ДНР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Баявая праца РСЗА Град групоўкі Цэнтр - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінабароны РФ: УСУ за тыдзень у зоне СВА страцілі амаль 17 тысяч вайскоўцаў
Стужка навiн
0