https://bel.sputnik.by/20240904/sabalenka-peramagla-almpyskuyu-chempnku--vyyshla--pafnal-us-open-1089273011.html
Сабаленка перамагла алімпійскую чэмпіёнку і выйшла ў паўфінал US Open
Сабаленка перамагла алімпійскую чэмпіёнку і выйшла ў паўфінал US Open
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема". 04.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-04T11:19+0300
2024-09-04T11:19+0300
2024-09-04T11:19+0300
арына сабаленка
тэніс
us open
спорт
навіны
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0a/1084336637_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_cb95e5745bdbc035afdb18f5c491c08d.jpg
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Беларуская спартсменка і другая ракетка свету Арына Сабаленка перамагла алімпійскую чэмпіёнку Парыжа і выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе Sputnik.Так, у чвэрцьфінале беларуска перамагла прадстаўніцу Кітая Чжэнь Цыньвэнь (7-я ў рэйтынгу WTA) з Кітая з лікам 6:1, 6:2. У гэтым сезоне Сабаленка таксама сустракалася з Цыньвэнь у фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і перамагла яе.Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі на US Open будзе прадстаўніца ЗША Эма Навара, спартсменкі будуць змагацца за выхад у фінал спаборніцтваў.Сабаленка ўжо чацвёрты раз у сваёй спартыўнай кар’еры дасягнула стадыі паўфіналу US Open. Беларуска лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема".За выхад у паўфінал сёння таксама згуляюць Іга Швентэк супраць Джэсікі Пегулы, а таксама Беатрыс Хадад Майя супраць Караліны Мухавай.US OpenБеларусь на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе прадстаўлялі тры спартсменкі, аднак Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч прадоўжыць барацьбу не змаглі.Матчы 144-га па ліку адкрытага першынства ЗША па тэнісе стартавалі 26 жніўня і працягнуцца да 8 верасня. US Open-2024 стане турнірам з самым вялікім прызавым фондам у гісторыі тэніса – 75 млн долараў, гэта на 10 млн больш, чым у мінулым годзе.Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе змогуць атрымаць па 3,6 млн.Дзеючай чэмпіёнкай турніру сярод жанчын з’яўляецца амерыканка Коры Гаўф, а сярод мужчын – Новак Джокавіч. Акрамя грошай спаборніцтва дазваляюць набраць балы і ўзняцца ў рэйтынгу WTA.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240822/belarus-valesk-sta-chempnam-svetu-u17-pa-greka-rymskay-baratsbe-1088939358.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0a/1084336637_97:0:2828:2048_1920x0_80_0_0_c55b1b1b1552c0644a789fdeb4ee5677.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, тэніс, us open, спорт, навіны , беларусь, у свеце
арына сабаленка, тэніс, us open, спорт, навіны , беларусь, у свеце
Сабаленка перамагла алімпійскую чэмпіёнку і выйшла ў паўфінал US Open
Беларуская тэнісістка лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема".
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Беларуская спартсменка і другая ракетка свету Арына Сабаленка перамагла алімпійскую чэмпіёнку Парыжа і выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе Sputnik.
Так, у чвэрцьфінале беларуска перамагла прадстаўніцу Кітая Чжэнь Цыньвэнь (7-я ў рэйтынгу WTA) з Кітая з лікам 6:1, 6:2. У гэтым сезоне Сабаленка таксама сустракалася з Цыньвэнь у фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і перамагла яе.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі на US Open будзе прадстаўніца ЗША Эма Навара, спартсменкі будуць змагацца за выхад у фінал спаборніцтваў.
Сабаленка ўжо чацвёрты раз у сваёй спартыўнай кар’еры дасягнула стадыі паўфіналу US Open. Беларуска лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема".
За выхад у паўфінал сёння таксама згуляюць Іга Швентэк супраць Джэсікі Пегулы, а таксама Беатрыс Хадад Майя супраць Караліны Мухавай.
Беларусь на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе прадстаўлялі тры спартсменкі, аднак Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч прадоўжыць барацьбу не змаглі.
Матчы 144-га па ліку адкрытага першынства ЗША па тэнісе стартавалі 26 жніўня і працягнуцца да 8 верасня. US Open-2024 стане турнірам з самым вялікім прызавым фондам у гісторыі тэніса – 75 млн долараў, гэта на 10 млн больш, чым у мінулым годзе.
Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе змогуць атрымаць па 3,6 млн.
Дзеючай чэмпіёнкай турніру сярод жанчын з’яўляецца амерыканка Коры Гаўф, а сярод мужчын – Новак Джокавіч. Акрамя грошай спаборніцтва дазваляюць набраць балы і ўзняцца ў рэйтынгу WTA.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"