Відэа

Уладзімір Пуцін на Усходнім эканамічным форуме – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў на Усходнім эканамічным форуме (УЭФ), які праходзіць ва Уладзівастоку. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Расійскі лідар прыбыў ва Уладзівасток напярэдадні, пасля візіту ў Манголію. Прэзідэнт з раніцы агледзеў з катэра ўчастак для новай верфі, на якой будуць будавацца камерцыйныя судны.
Пуцін таксама пабываў у пункце базіравання Прыморскай флатыліі, дзе агледзеў карвет "Резкий", які амаль год таму быў прыняты ў склад ВМФ Расіі. Корвет узброены супрацькарабельным ракетным комплексам "Уран" і ЗРК "Редут", тарпедамі і радыёлакацыйным абсталяваннем.
Потым кіраўнік дзяржавы адправіўся на УЭФ, дзе сустрэўся з намеснікам старшыні КНР Хань Чжэнам. Ён адзначыў, што чакае старшыню КНР Сі Цзіньпіна на саміце БРІКС, які пройдзе ў Казані, і прапанаваў правесці асобную сустрэчу з кітайскім калегам на палях саміту.
Пуцін таксама выказаў спадзяванне, што Уладзівасток стане месцам прыцягнення для культурных абменаў з КНР.
Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0