Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь і Якуція ўстановяць кантакты ў сферы санаторна-курортнага лячэння

© Sputnik / Виталий ЧуясовЛячэбна-аздараўленчая база санаторыя "Прыазёрны"
Лячэбна-аздараўленчая база санаторыя Прыазёрны - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2024
Падпісацца
Якуція лічыцца адным з актыўных карыстальнікаў беларускай тэхнікі, таксама бакі плануюць кантактаваць і ў іншых сфэрах.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Кіраўнік Якуціі Айсен Нікалаеў і беларускі пасол у Расіі Аляксандр Рагожнік абмеркавалі на Усходнім эканамічным форуме перспектывы развіцця супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба ўрада гэтага рэгіёна.
Як адзначылі ва ўрадзе, апошнія гады адзначаецца рост аб’ёмаў гандлю паміж Якуціяй і Беларуссю. Таксама ёсць перадумовы для стварэння неабходных умоў для прамога ўзаемадзеяння паміж прадпрыемствамі і далейшага росту тавараабароту.
Прэс-служба таксама падкрэсліла, што сёння Якуція лічыцца адным з актыўных карыстальнікаў беларускай тэхнікі. Наступным крокам павінна стаць стварэнне ўмоў для яе абслугоўвання.
Таксама бакі дамовіліся ўстанавіць кантакты ў сферы санаторна-курортнага лячэння.
Кіраўнік рэспублікі запрасіў беларускага пасла наведаць Якуцію, а Рагожнік, у сваю чаргу, паабяцаў сустрэць якуцкую дэлегацыю і арганізаваць для іх наведванне завода па вытворчасці тэхнікі і IT-парка.
Усходні эканамічны форум праходзіць з 3 па 6 верасня на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта ва Уладзівастоку.
Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мезенцаў: СД магла б разгледзець удзел Расіі і Беларусі ў МТАР
Стужка навiн
0