Які сёння дзень: 5 верасня 2024 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 5 верасня 2024 года
Які сёння дзень: 5 верасня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 05.09.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 117 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 верасня

У 1557 годзе быў заключаны Пазвольскі дагавор паміж ВКЛ і Інфлянцкім ордэнам.
У 1991 годзе з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
У 2013 годзе прэм’ерай балета "Вітаўт" адкрыўся 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Хто нарадзіўся 5 верасня

1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
1901 год: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.
1984 год: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся кароль Францыі Людовік XIV і вакаліст рок-гурта "Queen" Фрэдзі Мерк'юры.

5 верасня ў народным календары

Сёння вернікі адзначаюць дзень пакутніка Лупы (Лупа Бруснічніка).
У народзе гаворылі: "На Лупа будзе жыта купа", гэта значыць, дзень добры, каб сеяць азімыя. Але ў некаторых мясцовасцях Беларусі наадварот устрымліваліся ад сяўбы, затое ішлі збіраць брусніцы.
Брусніцы толькі "з куста" – не вельмі смачныя, гаркаватыя. Трэба, каб яны паляжалі, і вось тады духмяная ягада нальецца салодкім смакам. З брусніц рабілі шмат карысных страў: варылі з яе напоі, дадавалі ў якасці начынкі ў пірагі, сушылі.
У гэты час на зямлі звычайна ўжо былі замаразкі. Калі ж не, зіма будзе позняя і цёплая.
Стужка навiн
0