https://bel.sputnik.by/20240905/lukashenka-belarus-khocha-supratsonchats-z-ktaem-yak-z-rasyay-1089310238.html
Лукашэнка: Беларусь хоча супрацоўнічаць з Кітаем, як з Расіяй
Лукашэнка: Беларусь хоча супрацоўнічаць з Кітаем, як з Расіяй
Sputnik Беларусь
За апошнія 30 гадоў тавараабарот Беларусі і КНР вырас больш як у 140 разоў і ў мінулым годзе дасягнуў рэкордных паказчыкаў. 05.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-05T12:45+0300
2024-09-05T12:45+0300
2024-10-23T12:14+0300
аляксандр лукашэнка
пасол
кітай
кнр
у беларусі
беларусь
палітыка
эканоміка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/01/1072778066_23:0:791:432_1920x0_80_0_0_11a088e5e65dacb136f43a1540f19ece.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларусь хацела б дасягнуць узроўню супрацоўніцтва з Кітаем па аналогіі з Расіяй, сказаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом КНР Се Сяоюнам, які завяршае сваю дыпмісію ў Беларусі.Ён нагадаў, што кітайскі лідар Сі Цзіньпін на адной з сустрэч звярнуў увагу беларускага кіраўніка дзяржавы на магчымае супрацоўніцтва з рэгіёнамі КНР.Прэзідэнт адзначыў, што Мінск будзе вельмі ўважліва ставіцца да супрацоўніцтва і развіваць яго. Ёсць мэта вывесці яго на ўзровень узаемадзеяння па аналогіі з Расіяй.Візіт Лі Цяна і новыя кантрактыЛукашэнка таксама прыгадаў нядаўні візіт прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна.Паводле яго слоў, у Беларусі задаволены вынікамі рабочай паездкі кітайскага палітыка і падзякаваў Пекіну за аказваемую тэхнічную дапамогу ў выглядзе будаўніцтва ў Мінску двух маштабных аб’ектаў – Нацыянальнага футбольнага стадыёна і плавальнага басейна міжнароднага ўзроўню.Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што работы на гэтых пляцоўках будуць завершаны ў гэтым годзе.У час візіту Лі Цяна ў Беларусь быў падпісаны вялікі пакет пагадненняў і дамоўленасцей у эканамічнай сферы. Такім чынам быў дадзены старт пяці прамысловым праектам на суму каля 1 млрд долараў.Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяоюн раней адзначаў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі за апошнія некалькі гадоў здзейснілі апераджальнае развіццё. У 2023 годзе ўзаемны тавараабарот дасягнуў максімуму і склаў 8,4 млрд долараў ЗША.Падтрымка ў ШАС і БРІКСНа сустрэчы з дыпламатам беларускі лідар таксама падзякаваў Кітаю за аказаную падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, куды рэспубліка ўступіла ў ліпені 2024 года, і аб’яднанню краін БРІКС, на прасторы якой краіна мае намер уключыцца ў інтэграцыйныя працэсы."У бліжэйшы час у Казані адбудзецца сур’ёзная нарада краін БРІКС і партнёраў, на якой мы таксама будзем прысутнічаць", - праінфармаваў Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240830/tavaraabarot-belarus--ktaya-z-2020-goda-vyras-amal-utraya-1089153333.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/01/1072778066_119:0:695:432_1920x0_80_0_0_06dd4687e9f3f511e69d935cddee49ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, пасол, кітай, кнр, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, навіны , у свеце, брікс, шас
аляксандр лукашэнка, пасол, кітай, кнр, у беларусі, беларусь, палітыка, эканоміка, навіны , у свеце, брікс, шас
Лукашэнка: Беларусь хоча супрацоўнічаць з Кітаем, як з Расіяй
12:45 05.09.2024 (абноўлена: 12:14 23.10.2024) За апошнія 30 гадоў тавараабарот Беларусі і КНР вырас больш як у 140 разоў і ў мінулым годзе дасягнуў рэкордных паказчыкаў.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Беларусь хацела б дасягнуць узроўню супрацоўніцтва з Кітаем па аналогіі з Расіяй, сказаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом КНР Се Сяоюнам, які завяршае сваю дыпмісію ў Беларусі.
Ён нагадаў, што кітайскі лідар Сі Цзіньпін на адной з сустрэч звярнуў увагу беларускага кіраўніка дзяржавы на магчымае супрацоўніцтва з рэгіёнамі КНР.
"Таму што, кажа, у нас некаторыя рэгіёны – больш, чым асобныя дзяржавы ў свеце. І па насельніцтве, і па ВУП. Трыльёны долараў. Таму ў нас пачалося такое сур’ёзнае супрацоўніцтва з рэгіёнамі КНР", - падкрэсліў Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.
Прэзідэнт адзначыў, што Мінск будзе вельмі ўважліва ставіцца да супрацоўніцтва і развіваць яго. Ёсць мэта вывесці яго на ўзровень узаемадзеяння па аналогіі з Расіяй.
"Мы хацелі б, каб узровень гэтага супрацоўніцтва быў прыкладна такім, як у нас з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі", - канстатаваў беларускі лідар.
Візіт Лі Цяна і новыя кантракты
Лукашэнка таксама прыгадаў нядаўні візіт прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна.
Паводле яго слоў, у Беларусі задаволены вынікамі рабочай паездкі кітайскага палітыка і падзякаваў Пекіну за аказваемую тэхнічную дапамогу ў выглядзе будаўніцтва ў Мінску двух маштабных аб’ектаў – Нацыянальнага футбольнага стадыёна і плавальнага басейна міжнароднага ўзроўню.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што работы на гэтых пляцоўках будуць завершаны ў гэтым годзе.
У час візіту Лі Цяна ў Беларусь быў падпісаны вялікі пакет пагадненняў і дамоўленасцей у эканамічнай сферы. Такім чынам быў дадзены старт пяці прамысловым праектам на суму каля 1 млрд долараў.
Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяоюн раней адзначаў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі за апошнія некалькі гадоў здзейснілі апераджальнае развіццё. У 2023 годзе ўзаемны тавараабарот дасягнуў максімуму і склаў 8,4 млрд долараў ЗША.
На сустрэчы з дыпламатам беларускі лідар таксама падзякаваў Кітаю за аказаную падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, куды рэспубліка ўступіла ў ліпені 2024 года, і аб’яднанню краін БРІКС, на прасторы якой краіна мае намер уключыцца ў інтэграцыйныя працэсы.
"У бліжэйшы час у Казані адбудзецца сур’ёзная нарада краін БРІКС і партнёраў, на якой мы таксама будзем прысутнічаць", - праінфармаваў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"