https://bel.sputnik.by/20240905/naznachany-novy-mnstr-zamezhnykh-spra-ukrany-1089324946.html
Назначаны новы міністр замежных спраў Украіны
Назначаны новы міністр замежных спраў Украіны
Sputnik Беларусь
Папярэдні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны Дзмітрый Кулеба падаў заяву аб адстаўцы, гэтае рашэнне падтрымалі ў Вярхоўнай радзе. 05.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-05T18:01+0300
2024-09-05T18:01+0300
2024-09-05T18:01+0300
дзмітрый кулеба
андрэй сібіга
мзс
украіна
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101358/95/1013589579_0:318:3076:2048_1920x0_80_0_0_cf79a425cdc5faddf51cbfe05cd63510.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Новым міністрам замежных спраў Украіны назначаны Андрэй Сібіга, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка кіраўніка МЗС краіны, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дэпутата Рады Аляксея Ганчарэнку.Парламент падтрымаў прызначэнне Сібігі на пасаду новага міністра, "за" прагаласавалі 258 дэпутатаў пры неабходных 226 галасах.Раней Сібіга быў першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны, а таксама займаў пасаду намесніка кіраўніка офіса Уладзіміра Зяленскага. Яму 49 год, на дыпламатычнай службе знаходзіцца з 1997 года. У розныя гады і на розных пасадах працаваў у складзе ўкраінскай дыпмісіі ў Польшчы і Турцыі.Сібіга змяніў на пасадзе кіраўніка МЗС Дзмітрыя Кулебу, які ўзначальваў знешнепалітычнае ведамства краіны з сакавіка 2020 года. Напярэдадні Кулеба падаў у адстаўку, а Вярхоўная рада 5 верасня адобрыла гэтае рашэнне.Таксама на днях стала вядома, што заявы аб адстаўцы падалі шэраг кіраўнікоў іншых украінскіх ведамстваў: юстыцыі, па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці, абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, а таксама два віцэ-прэм’еры. Украінскі парламент ужо падтрымаў іх звальненне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240904/krank-mzs-ukrany-kuleba-pada-u-adstaku-1089274942.html
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101358/95/1013589579_218:0:2949:2048_1920x0_80_0_0_22c0feec80df6e15fcf5c4a210dbcba4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый кулеба, андрэй сібіга, мзс, украіна, палітыка, навіны , у свеце
дзмітрый кулеба, андрэй сібіга, мзс, украіна, палітыка, навіны , у свеце
Назначаны новы міністр замежных спраў Украіны
Папярэдні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны Дзмітрый Кулеба падаў заяву аб адстаўцы, гэтае рашэнне падтрымалі ў Вярхоўнай радзе.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Новым міністрам замежных спраў Украіны назначаны Андрэй Сібіга, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка кіраўніка МЗС краіны, паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на дэпутата Рады Аляксея Ганчарэнку.
Парламент падтрымаў прызначэнне Сібігі на пасаду новага міністра, "за" прагаласавалі 258 дэпутатаў пры неабходных 226 галасах.
Раней Сібіга быў першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны, а таксама займаў пасаду намесніка кіраўніка офіса Уладзіміра Зяленскага. Яму 49 год, на дыпламатычнай службе знаходзіцца з 1997 года. У розныя гады і на розных пасадах працаваў у складзе ўкраінскай дыпмісіі ў Польшчы і Турцыі.
Сібіга змяніў на пасадзе кіраўніка МЗС Дзмітрыя Кулебу, які ўзначальваў знешнепалітычнае ведамства краіны з сакавіка 2020 года. Напярэдадні Кулеба падаў у адстаўку, а Вярхоўная рада 5 верасня адобрыла гэтае рашэнне.
Таксама на днях стала вядома, што заявы аб адстаўцы падалі шэраг кіраўнікоў іншых украінскіх ведамстваў: юстыцыі, па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці, абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, а таксама два віцэ-прэм’еры. Украінскі парламент ужо падтрымаў іх звальненне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"