https://bel.sputnik.by/20240905/pyasko-zakonnasts-ulady-va-ukrane-perapynlasya--2014-godze-1089302481.html
Пяскоў: законнасць улады ва Украіне перапынілася ў 2014 годзе
Пяскоў: законнасць улады ва Украіне перапынілася ў 2014 годзе
Sputnik Беларусь
У Маскве адзначаюць, рэжым Уладзіміра Зяленскага дэ-юрэ нелегітымны, але дэ-факта працягвае сваю дзейнасць. 05.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-05T10:17+0300
2024-09-05T10:17+0300
2024-09-05T10:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дзмітрый пяскоў
навіны
расія
украіна
палітыка
у свеце
бяспека
уладзімір зяленскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082389870_0:0:2937:1652_1920x0_80_0_0_f260e0382b54c218d6b1f2992b1b190c.jpg
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Законнасць улады ва Украіне перапынілася ў 2014 годзе, калі там адбыўся дзяржаўны пераварот, аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што рэжым Уладзіміра Зяленскага дэ-юрэ нелегітымны, аднак ён дэ-факта працягвае сваю дзейнасць. Снежны камяк юрыдычных неадпаведнасцей і супярэчнасцей нарастае, і Украіне давядзецца з гэтым разбірацца. І выходзіць з сітуацыі, на яго думку, будзе цяжка.На пытанне, ці лічыць Расія Зяленскага легітымным лідарам, Пяскоў адказаў, што "дэ-юрэ прэзідэнт Зяленскі зараз не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам".Адмена выбараўЗяленскі адмяніў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці ва Украіне ў сакавіку, матываваўшы гэта ваенным становішчам у краіне.У Маскве адзначылі, што, згодна з Канстытуцыяй Украіны, Зяленскі стаў нелегітымным прэзідэнтам і не можа аддаваць загады.Як заявіў старшыня Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін, адмяніўшы прэзідэнцкія выбары, Зяленскі ўзурпіраваў уладу.Пры гэтым, паводле слоў Пяскова, сітуацыя з легітымнасцю на ход расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі не ўплывае, і СВА працягнецца.Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што на пытанне легітымнасці Зяленскага найперш павінна адказаць палітычная і прававая сістэма самой Украіны."Гэта пытанне ацэнкі, гэтую ацэнку ў першую чаргу павінен даць канстытуцыйны суд, ды і ўвогуле палітычная сістэма самой Украіны", - сказаў Пуцін.Прэзідэнт Расіі таксама дадаў, што ў Канстытуцыі Украіны "ёсць розныя варыянты".Разам з тым Пуцін падкрэсліў, што для Масквы мае значэнне легітымнасць прэзідэнта Украіны, калі давядзецца падпісваць нейкія дакументы – "гэта відавочны факт".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240702/orban-prapanava-zyalenskamu-spynts-agon--pachats-peragavory-1087683014.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082389870_206:0:2937:2048_1920x0_80_0_0_82e851c3424d3eedcf00deefeccc421c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, навіны , расія, украіна, палітыка, у свеце, бяспека, уладзімір зяленскі
спецаперацыя, дзмітрый пяскоў, навіны , расія, украіна, палітыка, у свеце, бяспека, уладзімір зяленскі
Пяскоў: законнасць улады ва Украіне перапынілася ў 2014 годзе
У Маскве адзначаюць, рэжым Уладзіміра Зяленскага дэ-юрэ нелегітымны, але дэ-факта працягвае сваю дзейнасць.
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Законнасць улады ва Украіне перапынілася ў 2014 годзе, калі там адбыўся дзяржаўны пераварот, аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Давайце не забываць, што гэта краіна, дзе законнасць улады перапынілася ў 2014 годзе, калі там быў учынены пераварот. Менавіта тады ланцужок законнай улады быў перарваны", - сказаў ён у інтэрв’ю "Известиям".
Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што рэжым Уладзіміра Зяленскага дэ-юрэ нелегітымны, аднак ён дэ-факта працягвае сваю дзейнасць. Снежны камяк юрыдычных неадпаведнасцей і супярэчнасцей нарастае, і Украіне давядзецца з гэтым разбірацца. І выходзіць з сітуацыі, на яго думку, будзе цяжка.
На пытанне, ці лічыць Расія Зяленскага легітымным лідарам, Пяскоў адказаў, што "дэ-юрэ прэзідэнт Зяленскі зараз не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам".
Зяленскі адмяніў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці ва Украіне ў сакавіку, матываваўшы гэта ваенным становішчам у краіне.
У Маскве адзначылі, што, згодна з Канстытуцыяй Украіны, Зяленскі стаў нелегітымным прэзідэнтам і не можа аддаваць загады.
Як заявіў старшыня Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін, адмяніўшы прэзідэнцкія выбары, Зяленскі ўзурпіраваў уладу.
Пры гэтым, паводле слоў Пяскова, сітуацыя з легітымнасцю на ход расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі не ўплывае, і СВА працягнецца.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што на пытанне легітымнасці Зяленскага найперш павінна адказаць палітычная і прававая сістэма самой Украіны.
"Гэта пытанне ацэнкі, гэтую ацэнку ў першую чаргу павінен даць канстытуцыйны суд, ды і ўвогуле палітычная сістэма самой Украіны", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі таксама дадаў, што ў Канстытуцыі Украіны "ёсць розныя варыянты".
Разам з тым Пуцін падкрэсліў, што для Масквы мае значэнне легітымнасць прэзідэнта Украіны, калі давядзецца падпісваць нейкія дакументы – "гэта відавочны факт".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"