https://bel.sputnik.by/20240906/aryna-sabalenka-vyyshla--fnal-us-open-1089336163.html
Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open
Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема". 06.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-06T11:05+0300
2024-09-06T11:05+0300
2024-09-06T11:05+0300
навіны
арына сабаленка
беларусь
у свеце
спорт
тэніс
us open
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/03/1086782964_0:0:768:432_1920x0_80_0_0_8160a530f973fcfab2fabf722b8a479a.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Беларуская спартсменка і другая ракетка свету Арына Сабаленка прабілася ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе Sputnik.У паўфінальным паядынку прадстаўніца Беларусі аказалася мацнейшай за тэнісістку з ЗША Эму Навара. Беларуска перамагла яе ў двух сэтах з лікам 6:2, 7:6.Такім чынам, Сабаленка другі год запар здолела выйсці ў фінал US Open у Нью-Йорку. У мінулым годзе ў вырашальнай сустрэчы яна прайграла Коры Гаўф, якая сёлета ўжо завяршыла барацьбу за трафей. Са спаборніцтваў вылецела і першая ракетка свету, прадстаўніца Польшчы Іга Свёнтэк, якая прайграла амерыканцы Джэсіцы Пегула.Нагадаем, у гэтым сезоне на турнірах "Вялікага шлема" Сабаленка даходзіла да фіналу ў Мельбурне, дзе адолела кітаянку Чжэнь Цыньвэнь.US OpenБеларусь на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе прадстаўлялі тры спартсменкі, аднак Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч прадоўжыць барацьбу не змаглі.Матчы 144-га па ліку адкрытага першынства ЗША па тэнісе стартавалі 26 жніўня і працягнуцца да 8 верасня. US Open-2024 стане турнірам з самым вялікім прызавым фондам у гісторыі тэніса – 75 млн долараў, гэта на 10 млн больш, чым у мінулым годзе.Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе змогуць атрымаць па 3,6 млн.Дзеючай чэмпіёнкай турніру сярод жанчын з’яўляецца амерыканка Коры Гаўф, а сярод мужчын – Новак Джокавіч. Акрамя грошай спаборніцтва дазваляюць набраць балы і ўзняцца ў рэйтынгу WTA.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240905/trener-z-asablvay-energetykay-belaruskya-khakesty-spamnayuts-bure-stareyshaga-1089321581.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/03/1086782964_67:0:750:512_1920x0_80_0_0_83bb9f39c667fa75dfe970110c4d0a85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , арына сабаленка, беларусь, у свеце, спорт, тэніс, us open
навіны , арына сабаленка, беларусь, у свеце, спорт, тэніс, us open
Арына Сабаленка выйшла ў фінал US Open
Беларуская тэнісістка лічыцца галоўным прэтэндэнтам на трафей у гэтым турніры серыі "Вялікага шлема".
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Беларуская спартсменка і другая ракетка свету Арына Сабаленка прабілася ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе Sputnik.
У паўфінальным паядынку прадстаўніца Беларусі аказалася мацнейшай за тэнісістку з ЗША Эму Навара. Беларуска перамагла яе ў двух сэтах з лікам 6:2, 7:6.
Такім чынам, Сабаленка другі год запар здолела выйсці ў фінал US Open у Нью-Йорку. У мінулым годзе ў вырашальнай сустрэчы яна прайграла Коры Гаўф, якая сёлета ўжо завяршыла барацьбу за трафей. Са спаборніцтваў вылецела і першая ракетка свету, прадстаўніца Польшчы Іга Свёнтэк, якая прайграла амерыканцы Джэсіцы Пегула.
Нагадаем, у гэтым сезоне на турнірах "Вялікага шлема" Сабаленка даходзіла да фіналу ў Мельбурне, дзе адолела кітаянку Чжэнь Цыньвэнь.
Беларусь на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе прадстаўлялі тры спартсменкі, аднак Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч прадоўжыць барацьбу не змаглі.
Матчы 144-га па ліку адкрытага першынства ЗША па тэнісе стартавалі 26 жніўня і працягнуцца да 8 верасня. US Open-2024 стане турнірам з самым вялікім прызавым фондам у гісторыі тэніса – 75 млн долараў, гэта на 10 млн больш, чым у мінулым годзе.
Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе змогуць атрымаць па 3,6 млн.
Дзеючай чэмпіёнкай турніру сярод жанчын з’яўляецца амерыканка Коры Гаўф, а сярод мужчын – Новак Джокавіч. Акрамя грошай спаборніцтва дазваляюць набраць балы і ўзняцца ў рэйтынгу WTA.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"