https://bel.sputnik.by/20240906/lukashenka-zapras-karalya-esvatsn-z-vztam-u-belarus-1089332717.html
Лукашэнка запрасіў Караля Эсваціні з візітам у Беларусь
Лукашэнка запрасіў Караля Эсваціні з візітам у Беларусь
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, рэалізацыя сумесных праектаў дапаможа закласці фундамент для міждзяржаўных сувязей. 06.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-06T09:17+0300
2024-09-06T09:17+0300
2024-09-06T09:21+0300
аляксандр лукашэнка
эсваціні
віншаванне
навіны
палітыка
грамадства
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088099639_101:0:1200:618_1920x0_80_0_0_dc2bcbda7dcfc15fd7cbbf506fae8c60.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ўсіх беларусаў павіншаваў Караля Эсваціні Мсваці ІІІ і жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны і актывізавалася беларуска-эсвацінскае ўзаемадзеянне.Таксама кіраўнік урада гэтага Каралеўства Расэлу Дламіні наведаў Беларусь у чэрвені гэтага года.Лукашэнка запэўніў, што беларускі бок гатоў ажыццявіць гэтыя праекты "ў самы кароткі тэрмін".Беларускі лідар таксама ўпэўнен, што іх рэалізацыя закладзе фундамент для міждзяржаўных сувязей і дапаможа ўраду Эсваціні дасягнуць мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.Прэзідэнт запрасіў Караля Мсваці III наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, у час якога бакі змогуць абмеркаваць актуальныя пытанні і ўзгадніць сумесныя планы на будучыню.Прэзідэнт Беларусі пажадаў яму моцнага здароўя і плённай палітычнай дзейнасці, а народу каралеўства – міру і прагрэсу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240814/lukashenka-razlchvae-na-novy-etap-razvtstsya-adnosn-z-pakstanam-1088746127.html
эсваціні
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088099639_246:0:1070:618_1920x0_80_0_0_6eef9a9d5059af7b6ce19468672ade3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, эсваціні, віншаванне, навіны , палітыка, грамадства, беларусь, у свеце
аляксандр лукашэнка, эсваціні, віншаванне, навіны , палітыка, грамадства, беларусь, у свеце
Лукашэнка запрасіў Караля Эсваціні з візітам у Беларусь
09:17 06.09.2024 (абноўлена: 09:21 06.09.2024) Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, рэалізацыя сумесных праектаў дапаможа закласці фундамент для міждзяржаўных сувязей.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад сябе асабіста і ўсіх беларусаў павіншаваў Караля Эсваціні Мсваці ІІІ і жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны і актывізавалася беларуска-эсвацінскае ўзаемадзеянне.
Таксама кіраўнік урада гэтага Каралеўства Расэлу Дламіні наведаў Беларусь у чэрвені гэтага года.
"Мы прадэманстравалі эканамічны патэнцыял Беларусі, а таксама прапанавалі канкрэтныя праекты супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка запэўніў, што беларускі бок гатоў ажыццявіць гэтыя праекты "ў самы кароткі тэрмін".
Беларускі лідар таксама ўпэўнен, што іх рэалізацыя закладзе фундамент для міждзяржаўных сувязей і дапаможа ўраду Эсваціні дасягнуць мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Прэзідэнт запрасіў Караля Мсваці III наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, у час якога бакі змогуць абмеркаваць актуальныя пытанні і ўзгадніць сумесныя планы на будучыню.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў яму моцнага здароўя і плённай палітычнай дзейнасці, а народу каралеўства – міру і прагрэсу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"