https://bel.sputnik.by/20240906/lukashenku-pakazal-praekt-natsyyanalnaga-gstarychnaga-muzeya-1089338053.html
Лукашэнку паказалі праект Нацыянальнага гістарычнага музея
Лукашэнку паказалі праект Нацыянальнага гістарычнага музея
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт даручыў зрабіць экспазіцыю новага музея максімальна аб’ектыўнай і без патрыятычных перагібаў. 06.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-06T11:57+0300
2024-09-06T11:57+0300
2024-09-06T12:01+0300
аляксандр лукашэнка
музей
гісторыя
у беларусі
беларусь
грамадства
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089337368_4:0:1184:664_1920x0_80_0_0_a551ac4386bf5c149e6dc72200752296.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праектам будучага Нацыянальнага гістарычнага музея рэспублікі, які плануецца пабудаваць у Мінску, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.У пятніцу, 6 верасня, у Палацы Незалежнасці адбылася нарада, на якой разглядаліся аспекты архітэктурнага рашэння і экспазіцыі новага культурна-гістарычнага комплексу.Як цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул першага", у экспазіцыі не павінна быць ніякіх нацыяналістычных або патрыятычных перагібаў – у ёй варта адлюстраваць аб’ектыўны погляд на гісторыю, каб ніхто не мог адхіляць або адмаўляць яе."Ніякай палітызацыі, ніякага "Ура!" у дачыненні да там Лукашэнкі, Пятровых, Сідаравых, якія нібыта вяршылі гісторыю, а народа пры гэтым не відаць. Усё павінна быць абсалютна аб’ектыўна і заслужана", - сказаў прэзідэнт.Запланавана, што музей будзе знаходзіцца ў Цэнтральным раёне беларускай сталіцы – паміж праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Свіслач. Там жа, дзе раней размяшчаўся парк забаў "Дрымлэнд", створаць парк Народнага адзінства, які ўвойдзе ў водна-зялёны дыяметр горада.Перыметр будынка музея будзе паўтараць контуры меж Беларусі, а яго экспазіцыя – змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі краіны са старажытных часоў і да нашых дзён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240806/lukashenka-atsan-khod-rekanstruktsy-kurgana-slavy-1088544431.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089337368_152:0:1037:664_1920x0_80_0_0_4285c8add42674debc8dc10582fa1eab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, музей, гісторыя, у беларусі, беларусь, грамадства, культура, навіны
аляксандр лукашэнка, музей, гісторыя, у беларусі, беларусь, грамадства, культура, навіны
Лукашэнку паказалі праект Нацыянальнага гістарычнага музея
11:57 06.09.2024 (абноўлена: 12:01 06.09.2024) Прэзідэнт даручыў зрабіць экспазіцыю новага музея максімальна аб’ектыўнай і без патрыятычных перагібаў.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праектам будучага Нацыянальнага гістарычнага музея рэспублікі, які плануецца пабудаваць у Мінску, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
У пятніцу, 6 верасня, у Палацы Незалежнасці адбылася нарада, на якой разглядаліся аспекты архітэктурнага рашэння і экспазіцыі новага культурна-гістарычнага комплексу.
"Што б ні адбывалася вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі", - падкрэсліў прэзідэнт.
Як цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул першага", у экспазіцыі не павінна быць ніякіх нацыяналістычных або патрыятычных перагібаў – у ёй варта адлюстраваць аб’ектыўны погляд на гісторыю, каб ніхто не мог адхіляць або адмаўляць яе.
"Маё асноўнае патрабаванне – выказаць гістарычныя факты максімальна праўдзіва", - заявіў ён, удакладніўшы, што музей трэба зрабіць самым сучасным.
"Ніякай палітызацыі, ніякага "Ура!" у дачыненні да там Лукашэнкі, Пятровых, Сідаравых, якія нібыта вяршылі гісторыю, а народа пры гэтым не відаць. Усё павінна быць абсалютна аб’ектыўна і заслужана", - сказаў прэзідэнт.
Запланавана, што музей будзе знаходзіцца ў Цэнтральным раёне беларускай сталіцы – паміж праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Свіслач. Там жа, дзе раней размяшчаўся парк забаў "Дрымлэнд", створаць парк Народнага адзінства, які ўвойдзе ў водна-зялёны дыяметр горада.
Перыметр будынка музея будзе паўтараць контуры меж Беларусі, а яго экспазіцыя – змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі краіны са старажытных часоў і да нашых дзён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"