https://bel.sputnik.by/20240906/valdaysk-klub-adznachae-20-goddze-1089339324.html
Валдайскі клуб адзначае 20-годдзе
Валдайскі клуб адзначае 20-годдзе
Sputnik Беларусь
У першым пасяджэнні клуба "Валдай" у 2004 годзе прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, з таго часу ён рэгулярна сустракаецца з удзельнікамі гэтай... 06.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-06T12:25+0300
2024-09-06T12:25+0300
2024-09-06T12:28+0300
"валдай"
юбілей
навіны
расія
у свеце
палітыка
грамадства
эканоміка
навука
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089338315_0:0:3249:1828_1920x0_80_0_0_ac54ce14af3018fb977de37bfbc58991.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Міжнароднаму дыскусійнаму клубу "Валдай" сёння спаўняецца 20 гадоў, ён быў створаны ў пачатку верасня 2004 года.Сваю назву, якая ўжо стала вядома ва ўсім свеце як статусная дыскусійная міжнародная пляцоўка, ён атрымаў ад назвы возера Валдай. Першае пасяджэнне клуба прайшло ў Вялікім Ноўгарадзе, недалёка ад возера.За час існавання ў працы Валдайскага клуба бралі ўдзел амаль 10 тысяч вучоных, палітыкаў, палітолагаў, экспертаў у розных галінах, даследчыкаў, музыкантаў, мастакоў. Геаграфія прысутнасці на Валдайскім клубе – дзесяткі краін свету.Першае пасяджэнне клуба 2 верасня 2004 года было на тэму "Россия на рубеже веков: надежды и реалии", а 6 верасня на "Валдай" прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з тых часоў ён рэгулярна сустракаецца з удзельнікамі штогадовых пасяджэнняў клуба.На пасяджанні "Валдая" прыязджаюць вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі культуры, навукі з розных краін свету.У пасяджэннях клуба часта ўдзельнічае Дзмітрый Мядзведзеў, які ўзначальваў урады і быў прэзідэнтам у 2008-2012 гадах, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. Пастаянны ўдзельнік пасяджэнняў клуба і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.У пасяджэннях Валдайскага клуба бралі ўдзел кіраўнікі замежных дзяржаў, прэм’еры, міністры, прафесары, вучоныя вядучых універсітэтаў свету."Валдай" падтрымлівае актыўныя кантакты з экспертамі з сусветным іменем у такіх галінах, як міжнародныя адносіны, глабальная палітыка, эканоміка, бяспека, энергетыка, сацыялогія, камунікацыі.Арганізатары гэтай дыскусійнай пляцоўкі адзначаюць, што яны будуць працягваць аб’ядноўваць свет атмасферай свабоды думкі, канструктыўных дыскусій і сяброўскіх сустрэч на прасторы Валдайскага клуба.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240905/putsn-susvetnaya-ekanomka-ne-vytrymae-zakrytstsya-rasyskay-energetyk-1089309280.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/06/1089338315_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_8e1ddefec7c3b9852e536de4aaa215ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"валдай", юбілей, навіны , расія, у свеце, палітыка, грамадства, эканоміка, навука
"валдай", юбілей, навіны , расія, у свеце, палітыка, грамадства, эканоміка, навука
Валдайскі клуб адзначае 20-годдзе
12:25 06.09.2024 (абноўлена: 12:28 06.09.2024) У першым пасяджэнні клуба "Валдай" у 2004 годзе прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, з таго часу ён рэгулярна сустракаецца з удзельнікамі гэтай штогадовай дыскусійнай пляцоўкі.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Міжнароднаму дыскусійнаму клубу "Валдай" сёння спаўняецца 20 гадоў, ён быў створаны ў пачатку верасня 2004 года.
Сваю назву, якая ўжо стала вядома ва ўсім свеце як статусная дыскусійная міжнародная пляцоўка, ён атрымаў ад назвы возера Валдай. Першае пасяджэнне клуба прайшло ў Вялікім Ноўгарадзе, недалёка ад возера.
За час існавання ў працы Валдайскага клуба бралі ўдзел амаль 10 тысяч вучоных, палітыкаў, палітолагаў, экспертаў у розных галінах, даследчыкаў, музыкантаў, мастакоў. Геаграфія прысутнасці на Валдайскім клубе – дзесяткі краін свету.
Першае пасяджэнне клуба 2 верасня 2004 года было на тэму "Россия на рубеже веков: надежды и реалии", а 6 верасня на "Валдай" прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з тых часоў ён рэгулярна сустракаецца з удзельнікамі штогадовых пасяджэнняў клуба.
На пасяджанні "Валдая" прыязджаюць вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі культуры, навукі з розных краін свету.
У пасяджэннях клуба часта ўдзельнічае Дзмітрый Мядзведзеў, які ўзначальваў урады і быў прэзідэнтам у 2008-2012 гадах, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. Пастаянны ўдзельнік пасяджэнняў клуба і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У пасяджэннях Валдайскага клуба бралі ўдзел кіраўнікі замежных дзяржаў, прэм’еры, міністры, прафесары, вучоныя вядучых універсітэтаў свету.
"Валдай" падтрымлівае актыўныя кантакты з экспертамі з сусветным іменем у такіх галінах, як міжнародныя адносіны, глабальная палітыка, эканоміка, бяспека, энергетыка, сацыялогія, камунікацыі.
Арганізатары гэтай дыскусійнай пляцоўкі адзначаюць, што яны будуць працягваць аб’ядноўваць свет атмасферай свабоды думкі, канструктыўных дыскусій і сяброўскіх сустрэч на прасторы Валдайскага клуба.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"