https://bel.sputnik.by/20240908/sstemu-regulyavannya-tsen-zno-khochuts-zmyants-u-belarus-1089336907.html
Сістэму рэгулявання цэн зноў хочуць змяніць у Беларусі
Сістэму рэгулявання цэн зноў хочуць змяніць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Профільнае ведамства лічыць, што раз эканамічная сітуацыя пастаянна мяняецца, то трэба на гэта рэагаваць у цэнавай палітыцы. 08.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-08T14:55+0300
2024-09-08T14:55+0300
2024-09-08T14:55+0300
цэны і кошты
аляксандр лукашэнка
навіны
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
марг
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
аляксей багданаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070589095_0:0:3094:1740_1920x0_80_0_0_29222c93f9f47a88998bacc7e6c57749.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Новая сістэма рэгулявання цэн будзе распрацавана да канца бягучага года, паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў.Міністр запэўніў, што пакуль размова ідзе аб тэхнічных праўках дакумента. Аднак на 2025 год пастаўлена задача скласці новы дакумент. Неабходна ўвесці "справядлівае цэнаўтварэнне ў інтарэсах дзяржавы і народа".Цяпер цэны рэгулююцца праз пастанову №713. Яна была прынята 19 кастрычніка 2022 года. Непрацяглы перыяд да з’яўлення гэтага дакумента ў рэспубліцы быў мараторый на змяненне любых цэн. Такое даручэнне даваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блокам урада 6 кастрычніка 2022 года.Неўзабаве замарозку цэн адмянілі, але прынялі згаданую пастанову №713. Асноўная сутнасць у тым, што быў зацверджаны пералік тавараў, коштавыя надбаўкі для якіх абмежаваны. Потым са спіска прыбралі некаторыя пазіцыі, у тым ліку жывыя кветкі і прадметы раскошы. Пасля гэтага была серыя іншых карэкціровак.У красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка зноў узняў пытанне цэнавай палітыкі. Ён запатрабаваў канчаткова вызначыцца з рэгуляваннем у гэтай сферы на працягу ад аднаго да двух гадоў."Не ведаю ўжо, чым скончыцца эпапея з рэгуляваннем цэн. Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рыначнай, гэтак кажучы, эканоміцы", - адзначыў Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240817/lukashenka-padpsa-ukaz-ab-prodazhy-dzelavoy-dranny-naselntstvu-1088757891.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1b/1070589095_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_2db033b0c8f3b953db0582ef15f8fbf0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, аляксандр лукашэнка, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), аляксей багданаў
цэны і кошты, аляксандр лукашэнка, навіны , эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), аляксей багданаў
Сістэму рэгулявання цэн зноў хочуць змяніць у Беларусі
Профільнае ведамства лічыць, што раз эканамічная сітуацыя пастаянна мяняецца, то трэба на гэта рэагаваць у цэнавай палітыцы.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Новая сістэма рэгулявання цэн будзе распрацавана да канца бягучага года, паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў.
"У эканоміцы краіны ўсё пастаянна мяняецца, уплываюць і знешнія фактары, і мы павінны аператыўна рэагаваць на эканамічную сітуацыю, якая змяняецца. Ужо сёння мы распрацоўваем карэкціроўкі ў пастанову ўрада №713 аб рэгуляванні цэн, якія будзем прапаноўваць унесці ў бліжэйшы час", - цытуе Багданава БелТА.
Міністр запэўніў, што пакуль размова ідзе аб тэхнічных праўках дакумента. Аднак на 2025 год пастаўлена задача скласці новы дакумент. Неабходна ўвесці "справядлівае цэнаўтварэнне ў інтарэсах дзяржавы і народа".
Цяпер цэны рэгулююцца праз пастанову №713. Яна была прынята 19 кастрычніка 2022 года. Непрацяглы перыяд да з’яўлення гэтага дакумента ў рэспубліцы быў мараторый на змяненне любых цэн. Такое даручэнне даваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блокам урада 6 кастрычніка 2022 года.
Неўзабаве замарозку цэн адмянілі, але прынялі згаданую пастанову №713. Асноўная сутнасць у тым, што быў зацверджаны пералік тавараў, коштавыя надбаўкі для якіх абмежаваны. Потым са спіска прыбралі некаторыя пазіцыі, у тым ліку жывыя кветкі і прадметы раскошы. Пасля гэтага была серыя іншых карэкціровак.
У красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка зноў узняў пытанне цэнавай палітыкі. Ён запатрабаваў канчаткова вызначыцца з рэгуляваннем у гэтай сферы на працягу ад аднаго да двух гадоў.
"Не ведаю ўжо, чым скончыцца эпапея з рэгуляваннем цэн. Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рыначнай, гэтак кажучы, эканоміцы", - адзначыў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"