https://bel.sputnik.by/20240909/novaya-kantseptsyya-byaspek-sayuznay-dzyarzhavy-budze-prynyata--2025-godze-1089383982.html
Новая канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы будзе прынята ў 2025 годзе
Новая канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы будзе прынята ў 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Праект новай Канцэпцыі змяшчае сучасныя прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. 09.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-09T09:10+0300
2024-09-09T09:10+0300
2024-09-09T09:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр вальфовіч
бяспека
саюзная дзяржава
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8259f4756787daaee9dd361ccb0c4e53.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Новая канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы і дагавор аб гарантыях бяспекі Расіі і Беларусі плануецца прыняць у наступным годзе, паведаміў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.Канцэпцыя бяспекі СД была распрацавана міждзяржаўнай працоўнай групай. Гэта прынцыпова новы дакумент як па структуры, так і па змесце. Цяпер дзейнічае канцэпцыя, якая была прынята яшчэ ў 1999 годзе.У новым дакуменце ўлічаны палажэнні такіх дактрынальна-стратэгічных дакументаў СД, як Ваенная дактрына, Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыя нацбяспекі Беларусі і Стратэгія нацбяспекі РФ. Улічаны таксама і іншыя дакументы стратэгічнага планавання.Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі, праект новай канцэпцыі змяшчае сучасныя прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у дакуменце замацавана палажэнне аб сумесным супрацьдзеянні палітыцы ЗША, недружалюбных дзяржаў НАТА і Еўрасаюза для дасягнення мэт СД "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".Як адзначыў Вальфовіч, гэта таксама захоўвае магчымасць узаемадзейнічаць з асобнымі краінамі, "нягледзячы на іх блокавы статус".Аб дзейнасці НАТАКіраўнік Савета бяспекі Беларусі таксама паведаміў, што ў новай канцэпцыі змяшчаецца палажэнне аб дэструктыўнай дзейнасці НАТА на прасторы СНД.У прыватнасці, плануецца стварыць дагаворна-прававую базу ў гэтай сферы, якая стане яшчэ адным этапам ва ўмацаванні адносін Беларусі і Расіі і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі."У бліжэйшы час мы плануем прадставіць выніковы праект", - дадаў дзяржсакратар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240906/mezentsa-bylyya-baltyyskya-respublk-sssr-nkol-ne-buduts-ronyya--nata-1089339684.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_a92308f3c6bd88b6f3d8667ffc2d2d1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, бяспека, саюзная дзяржава, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, расія
аляксандр вальфовіч, бяспека, саюзная дзяржава, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь, расія
Новая канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы будзе прынята ў 2025 годзе
Праект новай Канцэпцыі змяшчае сучасныя прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Новая канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы і дагавор аб гарантыях бяспекі Расіі і Беларусі плануецца прыняць у наступным годзе, паведаміў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Канцэпцыя бяспекі СД была распрацавана міждзяржаўнай працоўнай групай. Гэта прынцыпова новы дакумент як па структуры, так і па змесце. Цяпер дзейнічае канцэпцыя, якая была прынята яшчэ ў 1999 годзе.
"Вельмі сімвалічна, што гэтыя канцэптуальныя дакументы (канцэпцыя і дагавор - Sputnik) убачаць свет у юбілейны год. У снежні мы адсвяткуем 25-годдзе ўтварэння Саюзнай дзяржавы", - сказаў Вальфовіч у інтэрв’ю часопісу "Нацыянальная абарона".
У новым дакуменце ўлічаны палажэнні такіх дактрынальна-стратэгічных дакументаў СД, як Ваенная дактрына, Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыя нацбяспекі Беларусі і Стратэгія нацбяспекі РФ. Улічаны таксама і іншыя дакументы стратэгічнага планавання.
Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі, праект новай канцэпцыі змяшчае сучасныя прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.
У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у дакуменце замацавана палажэнне аб сумесным супрацьдзеянні палітыцы ЗША, недружалюбных дзяржаў НАТА і Еўрасаюза для дасягнення мэт СД "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".
Як адзначыў Вальфовіч, гэта таксама захоўвае магчымасць узаемадзейнічаць з асобнымі краінамі, "нягледзячы на іх блокавы статус".
Кіраўнік Савета бяспекі Беларусі таксама паведаміў, што ў новай канцэпцыі змяшчаецца палажэнне аб дэструктыўнай дзейнасці НАТА на прасторы СНД.
"У якасці яшчэ аднаго элемента, накіраванага на ўмацаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы, мы разглядаем падрыхтоўку Дагавора аб гарантыях бяспекі", - праінфармаваў Вальфовіч.
У прыватнасці, плануецца стварыць дагаворна-прававую базу ў гэтай сферы, якая стане яшчэ адным этапам ва ўмацаванні адносін Беларусі і Расіі і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.
"У бліжэйшы час мы плануем прадставіць выніковы праект", - дадаў дзяржсакратар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"