https://bel.sputnik.by/20240910/bolsh-za-100-rabotnka-lyasgasa-pratsyagvayuts-tushyts-pazhar-na-almanskkh-balotakh-1089414891.html
Больш за 100 работнікаў лясгаса працягваюць тушыць пажар на Альманскіх балотах
Больш за 100 работнікаў лясгаса працягваюць тушыць пажар на Альманскіх балотах
Sputnik Беларусь
Другі дзень запар на Альманскіх балотах спрабуюць патушыць буйны пажар, некаторым лесапажарным камандам прыйшлося нават правесці ноч у лесе. 10.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-10T10:21+0300
2024-09-10T10:21+0300
2024-09-10T10:21+0300
лясная гаспадарка
пажар
альманскія балоты
бяспека
прырода
навіны
у беларусі
беларусь
прыродныя катаклізмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089414221_0:119:1280:839_1920x0_80_0_0_6775562885dd009dba18a5da4cc689dc.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Работнікі лясной гаспадаркі другі дзень запар працягваюць тушыць пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах, паведаміла прэс-служба Мінлясгаса рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.Усяго на ліквідацыі гэтага буйнога пажару задзейнічана 26 адзінак тэхнікі, а таксама 110 чалавек, 25 з іх прыбылі на дапамогу з лясгасаў Гомельскага ДВЛГА.Некалькім лесапажарным камандам прыйшлося нават правесці ноч у лесе. Як адказалі ў Мінлясгасе, на поўдні рэспублікі буйныя пажары ў лесе і на балотах – не рэдкасць.Ратавальнікі і сіноптыкі папярэджваюць Белгідрамет аб’явіў на сёння штармавое папярэджанне з-за небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явы. Звязана гэта з тым, што 10 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспека.У МНС у сваю чаргу нагадваюць, што спякотнае надвор'е можа стаць прычынай узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах, распаўсюджвання агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240907/prasovaetstsa-na-200-km-natask-gryb-zakhap-belarus--natselsya-na-rf-1089318032.html
альманскія балоты
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089414221_2:0:1279:958_1920x0_80_0_0_1f70f6e8f72e33a28f570afc7f7c576d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лясная гаспадарка, пажар, альманскія балоты, бяспека, прырода, навіны , у беларусі, беларусь, прыродныя катаклізмы
лясная гаспадарка, пажар, альманскія балоты, бяспека, прырода, навіны , у беларусі, беларусь, прыродныя катаклізмы
Больш за 100 работнікаў лясгаса працягваюць тушыць пажар на Альманскіх балотах
Другі дзень запар на Альманскіх балотах спрабуюць патушыць буйны пажар, некаторым лесапажарным камандам прыйшлося нават правесці ноч у лесе.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Работнікі лясной гаспадаркі другі дзень запар працягваюць тушыць пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах, паведаміла прэс-служба Мінлясгаса рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Усяго на ліквідацыі гэтага буйнога пажару задзейнічана 26 адзінак тэхнікі, а таксама 110 чалавек, 25 з іх прыбылі на дапамогу з лясгасаў Гомельскага ДВЛГА.
"Да тушэння, акрамя дзяржлесаховы Палескага лясгаса, прыцягнуты работнікі Лунінецкага, Івацэвіцкага вопытнага, Целеханскага, Столінскага лясгасаў Брэсцкай вобласці. Таксама калегі з лясгасаў Гомельскай вобласці ў цяжкі момант падставілі плячо дапамогі", - адзначыла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Брэсцкага ГЛП.
Некалькім лесапажарным камандам прыйшлося нават правесці ноч у лесе. Як адказалі ў Мінлясгасе, на поўдні рэспублікі буйныя пажары ў лесе і на балотах – не рэдкасць.
Ратавальнікі і сіноптыкі папярэджваюць Белгідрамет аб’явіў на сёння штармавое папярэджанне з-за небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явы. Звязана гэта з тым, што 10 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспека.
У МНС у сваю чаргу нагадваюць, што спякотнае надвор'е можа стаць прычынай узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах, распаўсюджвання агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"