ДАІ збіраецца забараніць самакатчыкам ездзіць у пешаходных зонах

© Sputnik / Виктор ТолочкоЭлектрасамакаты ў Мінску
Электрасамакаты ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2024
Падпісацца
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам самакатчыкаў моцна вырасла, з-за чаго збіраюцца зменьваць ПДР у Беларусі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ), збіраюцца зрабіць вадзіцелямі і забараніць ім ездзіць у пешаходных зонах, заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Віктар Ратчанкоў падчас прэс-канферэнцыі.
Ён адзначыў, што з 12 па 27 верасня на сайце прававога інтэрнэт-партала будзе размешчаны праект указа аб унясенні змяненняў у ПДР. У першую чаргу гэтыя змены будуць датычыцца ўдзельнікаў дарожнага руху на сродках персанальнай мабільнасці і веласіпедах.
Ратчанкоў удакладніў, што тэма актуальная і пацвярджаецца статыстыкай: ДТЗ з удзелам асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, узрасла на 70%.
"З-за дадзенай статыстыкі і ўзнікла неабходнасць змяненняў у ПДР. У праекце ўказа, асобы, якія перасоўваюцца на СПМ раней былі пешаходамі, зараз яны будуць вадзіцелямі. Унесена новае вызначэнне сродку персанальнай мабільнасці – цяпер гэта будзе транспартны сродак і асноўная характарыстыка, якая прадугледжана – абмежаванне хуткасці 25 км у гадзіну", - сказаў ён.
Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення, усе транспартныя сродкі, якія будуць разганяцца звыш 25 кіламетраў за гадзіну, будуць лічыцца механічнымі транспартнымі сродкамі. Адпаведна, іх давядзецца рэгістраваць і праходзіць астатнія працэдуры для ўдзелу ў дарожным руху.
Таксама сярод змяненняў прадугледжана тое, што для вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці будуць патрабаванні пры перамяшчэнні па вулічна-дарожнай сетцы, як для веласіпедыстаў.
"Ёсць такое абмежаванне, вадзіцелям, якія перамяшчаюцца на СПМ, будзе забараняцца рухацца ў пешаходнай зоне. Калі яна абазначана дарожнымі знакамі, значыць у гэтай зоне на СПМ перамяшчацца забаронена", - дадаў Ратчанкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кола аўтамабіля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2024
ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад неабдуманых манеўраў у дрэннае надвор’е
Стужка навiн
0