https://bel.sputnik.by/20240910/dvpk-dze-pachatkovaya-stadyya-praektavannya-samalta-asvey-1089419297.html
ДВПК: ідзе пачатковая стадыя праектавання самалёта "Асвей"
ДВПК: ідзе пачатковая стадыя праектавання самалёта "Асвей"
Sputnik Беларусь
Беларускі і расійскі бок працуюць над рэалізацыяй сумеснага праекта па выпуску самалётаў, якія будуць збірацца ў рэспубліцы. 10.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-10T12:23+0300
2024-09-10T12:23+0300
2024-09-10T12:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
самалёт
дзяржкамваенпрам
эканоміка
навіны
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
імпартазамяшчэнне
транспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/19/1086532814_0:194:1574:1080_1920x0_80_0_0_a995ecc5bc77c966a7fe9b8e09549498.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Першыя самалёты "Асвей" павінны быць зроблены ў 2026-2027 гадах, заявіў у аўторак намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Вячаслаў Расалай, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, тэрміны рэалізацыі сумеснага праекта дастаткова жорсткія. У 2026-2027 гадах павінны быць зроблены першыя самалёты і адбудуцца іх выпрабаванні.Пры гэтым ён удакладніў, што зараз беларускія канструктары знаходзяцца на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі, дзе працуюць над дакументацыяй і тэхналагічным планам.Расалай звярнуў увагу, што ў Расіі самалёты прынята называць у гонар буйных азёр. Назва сумеснага паветранага судна доўга абмяркоўвалася, і выбар прыпаў на прыгожае возера на мяжы з Расіяй – Асвейскае."Падумалі, што гэта будзе цудоўным пачаткам нашага сумеснага праекта", - дадаў ён.На яго думку, асноўная задача беларускага боку пры яго рэалізацыі ў тым, каб атрымаць вопыт для самастойнай вытворчасці самалётаў."Асвей""Асвей" – гэта адзін з сумесных расійска-беларускіх праектаў па замяшчэнні імпарту. Ён павінен стаць заменай лёгкага шматфункцыянальнага самалёта L-410, які выкарыстоўваецца на мясцовых і рэгіянальных лініях.Машына будзе лятаць на двух турбавінтавых рухавіках. Размяшчэнне крыла верхняе, як у L-410. Колькасць месцаў у пасажырскім варыянце – 19.Галаўным выканаўцам доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы "Асвея" з расійскага боку вызначана АТ "Уральский завод гражданской авиации", сувыканаўцам ад Беларусі назначаны ААТ "558-й АРЗ".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240715/maskva-mozha-vydzelts-mnsku-yashche-adzn-kredyt-na-mpartazamyashchenne-1088074390.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/19/1086532814_0:0:1440:1080_1920x0_80_0_0_a681e51b139eb0e107c73eed95c6d545.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
самалёт, дзяржкамваенпрам, эканоміка, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, імпартазамяшчэнне, транспарт
самалёт, дзяржкамваенпрам, эканоміка, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, імпартазамяшчэнне, транспарт
ДВПК: ідзе пачатковая стадыя праектавання самалёта "Асвей"
Беларускі і расійскі бок працуюць над рэалізацыяй сумеснага праекта па выпуску самалётаў, якія будуць збірацца ў рэспубліцы.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Першыя самалёты "Асвей" павінны быць зроблены ў 2026-2027 гадах, заявіў у аўторак намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Вячаслаў Расалай, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, тэрміны рэалізацыі сумеснага праекта дастаткова жорсткія. У 2026-2027 гадах павінны быць зроблены першыя самалёты і адбудуцца іх выпрабаванні.
"Ідзе пачатковая стадыя праектавання з удзелам 558-га авіярамонтнага завода. Усе канструктарскія сілы нашага авіяцыйнага прадпрыемства накіраваны на ўваходжанне ў распрацоўку гэтага самалёта ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам", - сказаў Расолай.
Пры гэтым ён удакладніў, што зараз беларускія канструктары знаходзяцца на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі, дзе працуюць над дакументацыяй і тэхналагічным планам.
"Уся работа цяпер завязана на атрыманне кампетэнцый і стварэнне самалёта", - асабліва адзначыў намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама.
Расалай звярнуў увагу, што ў Расіі самалёты прынята называць у гонар буйных азёр. Назва сумеснага паветранага судна доўга абмяркоўвалася, і выбар прыпаў на прыгожае возера на мяжы з Расіяй – Асвейскае.
"Падумалі, што гэта будзе цудоўным пачаткам нашага сумеснага праекта", - дадаў ён.
На яго думку, асноўная задача беларускага боку пры яго рэалізацыі ў тым, каб атрымаць вопыт для самастойнай вытворчасці самалётаў.
"Асвей" – гэта адзін з сумесных расійска-беларускіх праектаў па замяшчэнні імпарту. Ён павінен стаць заменай лёгкага шматфункцыянальнага самалёта L-410, які выкарыстоўваецца на мясцовых і рэгіянальных лініях.
Машына будзе лятаць на двух турбавінтавых рухавіках. Размяшчэнне крыла верхняе, як у L-410. Колькасць месцаў у пасажырскім варыянце – 19.
Галаўным выканаўцам доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы "Асвея" з расійскага боку вызначана АТ "Уральский завод гражданской авиации", сувыканаўцам ад Беларусі назначаны ААТ "558-й АРЗ".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"