https://bel.sputnik.by/20240910/krany-persdskaga-zalva-zapatrabaval-ad-zralya-spynts-vaynu--gaze-1089414390.html
Краіны Персідскага заліва запатрабавалі ад Ізраіля спыніць вайну ў Газе
Краіны Персідскага заліва запатрабавалі ад Ізраіля спыніць вайну ў Газе
Sputnik Беларусь
Адпаведную заяву зрабілі міністры замежных спраў шасці краін рэгіёна па выніках сустрэчы ў Эр-Рыядзе. 10.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-10T09:52+0300
2024-09-10T09:52+0300
2024-09-10T09:52+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
генацыд
у свеце
палітыка
бяспека
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1f/1085049817_0:106:3072:1834_1920x0_80_0_0_7bae3d168c246183008a26d107bc87eb.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Кіраўнікі МЗС шасці краін Персідскага заліва запатрабавалі неадкладна спыніць ізраільскую ваенную аперацыю ў сектары Газа. Гэтае патрабаванне кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адлюстравалі ў заяве па выніках пасяджэння савета міністраў рэгіёна, якое адбылося ў Эр-Рыядзе.У дакуменце ўказана, што Саўмін патрабуе неадкладнага спынення агню на пастаяннай аснове і спынення ізраільскіх ваенных аперацый, а таксама зняцця блакады сектара Газа.Пры гэтым міністры замежных спраў аравійскіх манархій усклалі адказнасць на Ізраіль за "пастаяннае ўчыненне парушэнняў і нападзенняў на грамадзянскіх асоб". Гэтыя дзеянні яны назвалі ваеннымі злачынствамі.Савет міністраў "адхіліў апраўданні такіх дзеянняў Ізраілем неабходнасцю самаабароны", падкрэсліваецца ў дэкларацыі.Палесціна-ізраільскі канфліктІзраіль 7 кастрычніка 2023 года падвергся беспрэцэдэнтнай па маштабе ракетнай атацы з сектара Газа. Пасля гэтага байцы палесцінскага руху ХАМАС праніклі ў прыгранічныя раёны, адкрыўшы агонь па ваенных і грамадзянскіх, і захапілі больш за 200 заложнікаў. Па даных ізраільскіх улад, загінулі каля 1,2 тысячы чалавек.Армія абароны Ізраіля ў адказ аб’явіла аперацыю "Жалезныя мячы" ў сектары Газа, у выніку якой пад удары трапіла, у тым ліку, і мноства грамадзянскіх аб’ектаў. Далей Ізраіль аб’явіў аб поўнай блакадзе анклава: спыніліся пастаўкі вады, электрычнасці, паліва, прадуктаў харчавання і лекаў.Як паведаміў напярэдадні прадстаўнік аддзялення міністэрства аховы здароўя анклава, з пачатку палесціна-ізраільскага канфлікту ў сектары Газа загінула 40 972 чалавекі, раненні атрымаў 94 761.МЗС РФ заклікае бакі спыніць баявыя дзеянні. У Маскве перакананы, што ўрэгуляванне канфлікту магчыма толькі на аснове зацверджанай СБ ААН формулы са стварэннем палесцінскай дзяржавы ў межах 1967 года са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240718/laro-vashyngton--pramy-dzelnk-kanflktu--gaze-yak--va-ukrane-1088158242.html
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1f/1085049817_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_07ea2f1e0165d5f9d0ecfd18505e02c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, генацыд, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, навіны
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, генацыд, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, навіны
Краіны Персідскага заліва запатрабавалі ад Ізраіля спыніць вайну ў Газе
Адпаведную заяву зрабілі міністры замежных спраў шасці краін рэгіёна па выніках сустрэчы ў Эр-Рыядзе.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Кіраўнікі МЗС шасці краін Персідскага заліва запатрабавалі неадкладна спыніць ізраільскую ваенную аперацыю ў сектары Газа. Гэтае патрабаванне кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адлюстравалі ў заяве па выніках пасяджэння савета міністраў рэгіёна, якое адбылося ў Эр-Рыядзе.
"Савет міністраў асудзіў працяг ізраільскай агрэсіі ў сектары Газа і забойства палесцінскіх грамадзянскіх асоб, а таксама іх гвалтоўнае перамяшчэнне", - сказана ў дэкларацыі, апублікаванай у панядзелак на сайце Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва.
У дакуменце ўказана, што Саўмін патрабуе неадкладнага спынення агню на пастаяннай аснове і спынення ізраільскіх ваенных аперацый, а таксама зняцця блакады сектара Газа.
Пры гэтым міністры замежных спраў аравійскіх манархій усклалі адказнасць на Ізраіль за "пастаяннае ўчыненне парушэнняў і нападзенняў на грамадзянскіх асоб". Гэтыя дзеянні яны назвалі ваеннымі злачынствамі.
Савет міністраў "адхіліў апраўданні такіх дзеянняў Ізраілем неабходнасцю самаабароны", падкрэсліваецца ў дэкларацыі.
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года падвергся беспрэцэдэнтнай па маштабе ракетнай атацы з сектара Газа. Пасля гэтага байцы палесцінскага руху ХАМАС праніклі ў прыгранічныя раёны, адкрыўшы агонь па ваенных і грамадзянскіх, і захапілі больш за 200 заложнікаў. Па даных ізраільскіх улад, загінулі каля 1,2 тысячы чалавек.
Армія абароны Ізраіля ў адказ аб’явіла аперацыю "Жалезныя мячы" ў сектары Газа, у выніку якой пад удары трапіла, у тым ліку, і мноства грамадзянскіх аб’ектаў. Далей Ізраіль аб’явіў аб поўнай блакадзе анклава: спыніліся пастаўкі вады, электрычнасці, паліва, прадуктаў харчавання і лекаў.
Як паведаміў напярэдадні прадстаўнік аддзялення міністэрства аховы здароўя анклава, з пачатку палесціна-ізраільскага канфлікту ў сектары Газа загінула 40 972 чалавекі, раненні атрымаў 94 761.
МЗС РФ заклікае бакі спыніць баявыя дзеянні. У Маскве перакананы, што ўрэгуляванне канфлікту магчыма толькі на аснове зацверджанай СБ ААН формулы са стварэннем палесцінскай дзяржавы ў межах 1967 года са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"