Помнік першаму прэзідэнту хочуць устанавіць у Брэсцкай вобласці

CC BY-SA 3.0 / Government Press Office / Хаім Вейцман
Хаім Вейцман - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2024
Падпісацца
Ураджэнец рэгіёна Хаім Вейцман адыграў ключавую ролю ў стварэнні яўрэйскай дзяржавы і затым стаў яе першым прэзідэнтам.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Пытанне ўстаноўкі ў Моталі памятнага знака ў гонар першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана разгледзелі ўлады Брэсцкай вобласці, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама.
Сёння адбылося пасяджэнне мастацка-экспертнага савета вобласці па манументальным і дэкаратыўным мастацтве пад старшынствам намесніка кіраўніка аблвыканкама Вадзіма Краўчука.
"Гэта ініцыятыва падтрымана ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, міністэрствам замежных спраў, міністэрствам культуры і Іванаўскім райвыканкамам", - адзначыў намеснік кіраўніка аблвыканкама.
На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся першы і трэці прэзідэнты Дзяржавы Ізраіль Хаім Вайцман і Залман Шазар. Таксама родная беларуская зямля з’яўляецца для прэм’ер-міністраў Менахема Бегіна і Іцхака Шаміра.
© AP / AnonymousХаім Вейцман (справа) і Гары Труман (злева) у Вашынгтоне ў маі 1948 года
Хаим Вейцман (справа) и Гарри Труман (слева) в Вашингтоне в мае 1948 года - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2024
Хаім Вейцман (справа) і Гары Труман (злева) у Вашынгтоне ў маі 1948 года
Шымон Перэс, які ўзначальваў ізраільскі ўрад і пасля стаў дзевятым прэзідэнтам, таксама родам з Беларусі.
Немалую ролю ў адраджэнні іўрыта адыграў яшчэ адзін ураджэнец беларускіх зямель – Эліэзер Бэн-Егуда.
Цяпер у Моталі можа з’явіцца вялікі помнік у гонар Хаіма Вейцмана. Згодна з эскізам, які разглядалі ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце – гэта вялікі камень з цёмнай таблічкай і надпісам у гонар знакамітага земляка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сектар Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2024
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Больш за 135 дзяцей супрацоўнікаў БАПАР ААН забіты ў Газе з 7 кастрычніка
Стужка навiн
0