https://bel.sputnik.by/20240910/putsn-rf-pavnna-byts-gatova-adbts-vaennuyu-agresyu-na-lyubykh-napramkakh-1089435094.html
Пуцін: РФ павінна быць гатова адбіць ваенную агрэсію на любых напрамках
Пуцін: РФ павінна быць гатова адбіць ваенную агрэсію на любых напрамках
Sputnik Беларусь
Маштабнае вучэнне ВМФ Расіі "Океан-2024" стартавала ў акваторыях Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, Міжземнага, Каспійскага і Балтыйскага мораў. 10.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-10T17:58+0300
2024-09-10T17:58+0300
2024-09-10T17:58+0300
уладзімір пуцін
ваенныя вучэнні
флот
вмф рф
расія
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089430898_0:0:3306:1861_1920x0_80_0_0_1ef537a9f613845faad9b5e761398925.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Расія павінна быць гатова да адбіцця магчымай агрэсіі на любых напрамках, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на адкрыцці актыўнай фазы камандна-штабных вучэнняў "Океан-2024".Ён адзначыў, што ключавую пазіцыю ў вырашэнні гэтай задачы займае Ваенна-марскі флот.Ён адзначыў, што РФ працягне ўсебакова развіваць ВМФ і ўсе віды войск, нарошчваць іх магчымасці. Таксама ён запэўніў, што будзе рабіцца ўсё неабходнае, каб абараніць Расію і яе грамадзян.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у час манеўраў "Акіян" адпрацуюць пытанні комплекснага выкарыстання высокадакладнай зброі, сучасных і перспектыўных узораў узбраенняў. Акрамя таго, правераць дэталёва ключавыя моманты боегатоўнасці органаў кіравання, часцей і злучэнняў ВМФ і ПКС, вызначаць зладжанасць іх дзеянняў.Маштабнае вучэннеУ манеўрах "Океан-2024" удзельнічаюць звыш 400 падводных лодак, суднаў і баявых караблёў, 90 тысяч чалавек асабовага складу, больш за 120 самалётаў і верталётаў марской авіяцыі ВМФ і ПКС.Вучэнні праходзяць у акваторыях Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў, Каспійскага, Балтыйскага і Міжземнага мораў.Манеўры "Океан" раней праходзілі ў 1970, 1975, 1977, 1983 і 1985 гадах. Яны з’яўляліся найбуйнейшымі вучэннямі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ВМФ СССР.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231225/putsn-rasya-matsue-mots-svaygo-flotu-na-skh-napramkakh-1082342325.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089430898_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_ab9265861bfe48a3023fed4aea360b0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ваенныя вучэнні, флот, вмф рф, расія, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
уладзімір пуцін, ваенныя вучэнні, флот, вмф рф, расія, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
Пуцін: РФ павінна быць гатова адбіць ваенную агрэсію на любых напрамках
Маштабнае вучэнне ВМФ Расіі "Океан-2024" стартавала ў акваторыях Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, Міжземнага, Каспійскага і Балтыйскага мораў.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Расія павінна быць гатова да адбіцця магчымай агрэсіі на любых напрамках, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на адкрыцці актыўнай фазы камандна-штабных вучэнняў "Океан-2024".
Ён адзначыў, што ключавую пазіцыю ў вырашэнні гэтай задачы займае Ваенна-марскі флот.
"Расія павінна быць гатова да любога развіцця абстаноўкі, а нашы Узброеныя Сілы – забяспечваць надзейную абарону суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў Расіі, адбіць магчымую ваенную агрэсію ў любых напрамках, у тым ліку ў акіянскай і марской зоне", - сказаў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што РФ працягне ўсебакова развіваць ВМФ і ўсе віды войск, нарошчваць іх магчымасці. Таксама ён запэўніў, што будзе рабіцца ўсё неабходнае, каб абараніць Расію і яе грамадзян.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у час манеўраў "Акіян" адпрацуюць пытанні комплекснага выкарыстання высокадакладнай зброі, сучасных і перспектыўных узораў узбраенняў. Акрамя таго, правераць дэталёва ключавыя моманты боегатоўнасці органаў кіравання, часцей і злучэнняў ВМФ і ПКС, вызначаць зладжанасць іх дзеянняў.
У манеўрах "Океан-2024" удзельнічаюць звыш 400 падводных лодак, суднаў і баявых караблёў, 90 тысяч чалавек асабовага складу, больш за 120 самалётаў і верталётаў марской авіяцыі ВМФ і ПКС.
Вучэнні праходзяць у акваторыях Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў, Каспійскага, Балтыйскага і Міжземнага мораў.
Манеўры "Океан" раней праходзілі ў 1970, 1975, 1977, 1983 і 1985 гадах. Яны з’яўляліся найбуйнейшымі вучэннямі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ВМФ СССР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"