https://bel.sputnik.by/20240910/shaygu-u-asnove-ntsyyaty-pa-ukrane-lyazhyts-stambulsk-praekt-2022-goda-1089417848.html
Шайгу: у аснове ініцыятыў па Украіне ляжыць стамбульскі праект 2022 года
Шайгу: у аснове ініцыятыў па Украіне ляжыць стамбульскі праект 2022 года
Sputnik Беларусь
Сакратар Савета бяспекі РФ адзначыў, што дасягнутыя ў Стамбуле прапановы задавальнялі ўсе бакі. 10.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-10T12:53+0300
2024-09-10T12:53+0300
2024-09-10T12:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей шайгу
бяспека
савет бяспекі расіі
перагаворы
палітыка
у свеце
брікс
санкт-пецярбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089416567_0:300:1600:1200_1920x0_80_0_0_bc3276fa7db16c26792b1d5bf0fbc1ca.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Больш за 110 дзяржаў краін пазітыўна ацэньваюць ініцыятывы Бразіліі і Кітая па Украіне, ёсць розныя прапановы па ўрэгуляванні канфлікту, аднак у аснове іх ляжыць стамбульскі праект 2022 года, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу ў інтэрв’ю каналу "Россия 24".Па словах Шайгу, Масква прапанавала ўсё, што на сёння ўжо абмяркоўвалася ці абмяркоўваецца.Ён таксама падкрэсліў, што ў цяперашні час асновай з’яўляецца стамбульскае рашэнне, якое ў красавіку 2022 года было фактычна завізіравана прадстаўніком Кіева на перагаворах Давідам Арахаміяй. Пры гэтым, як адзначыў Шайгу, стамбульскія прапановы "задавальнялі ўсіх".Расійска-ўкраінскія перагаворыПершыя перагаворы паміж Масквой і Кіевам пасля пачатку СВА прайшлі ў Беларусі ў пачатку сакавіка 2022 года, але істотных вынікаў яны не далі.Было прынята рашэнне сабраць перагаворшчыкаў яшчэ раз – 29 сакавіка 2022 года прайшоў стамбульскі раунд. Менавіта тады Масква ўпершыню атрымала ад Кіева зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага пагаднення.Асобнымі пунктамі ў тым дакуменце былі абавязацельствы па пазаблокавым статусе Украіны, адмове Кіева ад размяшчэння на сваёй тэрыторыі замежных узбраенняў, у тым ліку ядзернай зброі.Увосень 2023 года Арахамія заявіў на ТБ, што ад мірнага шляху ўкраінскі бок адгаварыў Барыс Джонсан, які тады быў прэм’ерам Вялікабрытаніі.Расійскі бок не аднойчы заяўляў аб гатоўнасці да перагавораў. У пачатку лета 2024 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з мірнай ініцыятывай, якая адкрывала рэальную перспектыву для спынення агню і выхаду на канчатковае ўрэгуляванне палітыка-дыпламатычнымі метадамі.Пасля атакі УСУ на Курскую вобласць Расіі ў Маскве заявілі, што падстаў для такіх перагавораў ужо няма.Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў 9 верасня адзначыў, што Захад не жадае дамаўляцца сумленна адносна пытання ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, і нагадаў: у Маскве не разглядаюць сур’ёзна "формулу Зяленскага" для вядзення дыялогу з Кіевам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240909/pyasko-abrysy-mrnaga-regulyavannya-va-ukrane-ne-prasochvayutstsa-1089396537.html
санкт-пецярбург
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0a/1089416567_0:0:1601:1200_1920x0_80_0_0_2ba0d4adce546adada9b168294ccbd99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей шайгу, бяспека, савет бяспекі расіі, перагаворы, палітыка, у свеце, брікс, санкт-пецярбург, навіны , расія, украіна
спецаперацыя, сяргей шайгу, бяспека, савет бяспекі расіі, перагаворы, палітыка, у свеце, брікс, санкт-пецярбург, навіны , расія, украіна
Шайгу: у аснове ініцыятыў па Украіне ляжыць стамбульскі праект 2022 года
Сакратар Савета бяспекі РФ адзначыў, што дасягнутыя ў Стамбуле прапановы задавальнялі ўсе бакі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Больш за 110 дзяржаў краін пазітыўна ацэньваюць ініцыятывы Бразіліі і Кітая па Украіне, ёсць розныя прапановы па ўрэгуляванні канфлікту, аднак у аснове іх ляжыць стамбульскі праект 2022 года, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу ў інтэрв’ю каналу "Россия 24".
"Тая ініцыятыва, пра якую я казаў – гэта Бразілія і Кітай... У пазітыўным ключы яе ацэньваюць больш за 110 краін. Гэта значыць на стале шмат розных прапаноў, але ўсё ж... заявы нашага прэзідэнта, якія ён зрабіў у МЗС 14 чэрвеня, яны, мабыць, асноўнае", - сказаў ён.
Па словах Шайгу, Масква прапанавала ўсё, што на сёння ўжо абмяркоўвалася ці абмяркоўваецца.
Ён таксама падкрэсліў, што ў цяперашні час асновай з’яўляецца стамбульскае рашэнне, якое ў красавіку 2022 года было фактычна завізіравана прадстаўніком Кіева на перагаворах Давідам Арахаміяй. Пры гэтым, як адзначыў Шайгу, стамбульскія прапановы "задавальнялі ўсіх".
Расійска-ўкраінскія перагаворы
Першыя перагаворы паміж Масквой і Кіевам пасля пачатку СВА прайшлі ў Беларусі ў пачатку сакавіка 2022 года, але істотных вынікаў яны не далі.
Было прынята рашэнне сабраць перагаворшчыкаў яшчэ раз – 29 сакавіка 2022 года прайшоў стамбульскі раунд. Менавіта тады Масква ўпершыню атрымала ад Кіева зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага пагаднення.
Асобнымі пунктамі ў тым дакуменце былі абавязацельствы па пазаблокавым статусе Украіны, адмове Кіева ад размяшчэння на сваёй тэрыторыі замежных узбраенняў, у тым ліку ядзернай зброі.
Увосень 2023 года Арахамія заявіў на ТБ, што ад мірнага шляху ўкраінскі бок адгаварыў Барыс Джонсан, які тады быў прэм’ерам Вялікабрытаніі.
Расійскі бок не аднойчы заяўляў аб гатоўнасці да перагавораў. У пачатку лета 2024 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з мірнай ініцыятывай, якая адкрывала рэальную перспектыву для спынення агню і выхаду на канчатковае ўрэгуляванне палітыка-дыпламатычнымі метадамі.
Пасля атакі УСУ на Курскую вобласць Расіі ў Маскве заявілі, што падстаў для такіх перагавораў ужо няма.
Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў 9 верасня адзначыў, што Захад не жадае дамаўляцца сумленна адносна пытання ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, і нагадаў: у Маскве не разглядаюць сур’ёзна "формулу Зяленскага" для вядзення дыялогу з Кіевам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"