Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА РФ знішчыла і перахапіла 144 беспілотнікі УСУ за ноч

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПраца СПА групоўкі войск "Захад" у зоне спецаперацыі
Праца СПА групоўкі войск Захад у зоне спецаперацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2024
Падпісацца
Ваеннаслужачыя Украіны робяць спробы нанесці ўдар па аб’ектах на тэрыторыі РФ, але атрымліваюць адпор СПА Расіі.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Сродкі супрацьпаветранай абароны РФ за мінулую ноч знішчылі і перахапілі 144 беспілотнікі УСУ над абласцямі Расіі, паведамілі ў абаронным ведамстве краіны.
"На працягу мінулай ночы пры спробе кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі дзяжурнымі сродкамі СПА знішчаны і перахоплены 144 украінскіх БПЛА самалётнага тыпу", - сказана ў паведамленні Мінабароны.
Паводле інфармацыі ведамства, 72 беспілотнікі ўдалося ліквідаваць над тэрыторыяй Бранскай вобласці. Яшчэ 20 БПЛА былі збіты на тэрыторыяй Маскоўскай вобласці.
Над Курскай вобласцю сродкі СПА збілі 14 украінскіх дронаў, крыху менш – 13 апаратаў – было ліквідавана над Тульскай вобласцю.
8 БПЛА былі збіты над Белгародскай вобласцю, 7 – над Калужскай, 5 – над Варонежскай і 4 – над тэрыторыяй Ліпецкай вобласці. Яшчэ аднаго беспілотніка УСУ пазбавіліся над Арлоўскай вобласцю.
Украінскія нацыяналісты рэгулярна спрабуюць ударыць па Белгарадзе і вобласці, Крыме, а таксама Курскай і Бранскай абласцях. Выкарыстоўваюць для гэтага розныя РСЗА, ракеты, дроны і артылерыю. Беспілотнікі самалётнага тыпу могуць пераадольваць вялізныя адлегласці.
Масіраваную атаку беспілотнікамі УСУ спрабавалі правесці ў ноч з суботы, 31 жніўня, на нядзелю, 1 верасня. У гэты час над расійскімі рэгіёнамі было знішчана 158 украінскіх БПЛА самалётнага тыпу.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін раніцай у нядзелю паведаміў аб тым, што былі знішчаны дзевяць беспілотнікаў у рамках атакі на расійскую сталіцу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Салдаты ЦВА - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Ваенныя РФ вызвалілі сяло Мемрык у ДНР
Стужка навiн
0