https://bel.sputnik.by/20240911/kharys-pryznalasya-shto-peradala-zyalenskamu-razveddanyya-perad-pachatkam-sva-1089445486.html
Харыс прызналася, што перадала Зяленскаму разведданыя перад пачаткам СВА
Харыс прызналася, што перадала Зяленскаму разведданыя перад пачаткам СВА
Sputnik Беларусь
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША прайшлі мінулай ноччу ў эфіры тэлеканала ABC. 11.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-11T09:59+0300
2024-09-11T09:59+0300
2024-09-11T09:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
камала харыс
дональд трамп
у свеце
навіны
зша
палітыка
грамадства
бяспека
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/17/1088258848_0:82:2646:1571_1920x0_80_0_0_3acfd9a8f67a129592ea667a08bca2cf.jpg
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў Камала Харыс распавяла, што незадоўга да пачатку СВА сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім і падзялілася некаторымі разведданымі ЗША.Аб гэтым яна заявіла яна падчас дэбатаў з кандыдатам у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам у эфіры тэлеканала АВС.Разам з тым Харыс указала на тое, што яе апанент Трамп выклікае насмешку сусветных лідараў, а ў амерыканскіх ваенных колах экс-прэзідэнта лічаць "ганебнікам"."Сусветныя лідары насміхаюцца над Дональдам Трампам. Я размаўляла з прадстаўнікамі ваеннага кіраўніцтва, некаторыя з якіх працавалі на вас, і яны называюць вас "ганебнікам", - сказала яна.У адказ на гэта Трамп прывёў цытату венгерскага прэм’ера Віктара Орбана, якія казаў аб тым, што сусветнай супольнасці неабходны "моцны лідар ЗША", якім сябе і лічыць экс-прэзідэнт.ДэбатыДэбаты паміж віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю, і экс-прэзідэнтам Дональдам Трампам, які прадстаўляе рэспубліканцаў, прайшлі на тэлеканале ABC.Па правілах дэбатаў, мікрафон уключаўся па чарзе толькі ў спікера, у той час як яго апанент слухаў саперніка з выключаным мікрафонам.Жывой аўдыторыі ў тэлестудыі ў момант дэбатаў не было, гэта адно з правіл іх правядзення. Мадэратарамі выступілі журналісты тэлеканала. Кожнаму з кандыдатаў давалася па дзве хвіліны, каб адказаць на кожнае з пытанняў мадэратараў. Яшчэ па дзве хвіліны ў Трампа і Харыс было на тое, каб адрэагаваць на крытыку адзін аднаго. Акрамя таго, па адной хвіліне было ў апанентаў на дадатковыя тлумачэнні.Па правілах дэбатаў, кандыдатам нельга прыносіць з сабой загатоўкі або тэзісы іх выступленняў, перад дэбатамі ім былі выдадзены папера і ручкі, каб рабіць паметкі ў працэсе. Падчас рэкламных паўз прадстаўнікам перадвыбарных штабоў было забаронена размаўляць са сваімі кандыдатамі і даваць ім якія-небудзь падказкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240712/orban-upenen-shto-tramp-zdolny-vyrashyts-kanflkt-va-ukrane-1088008165.html
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/17/1088258848_190:0:2542:1764_1920x0_80_0_0_a2c382339d464a37d06b8768ff83cf86.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
камала харыс, дональд трамп, у свеце, навіны , зша, палітыка, грамадства, бяспека, украіна, спецаперацыя, уладзімір зяленскі
камала харыс, дональд трамп, у свеце, навіны , зша, палітыка, грамадства, бяспека, украіна, спецаперацыя, уладзімір зяленскі
Харыс прызналася, што перадала Зяленскаму разведданыя перад пачаткам СВА
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША прайшлі мінулай ноччу ў эфіры тэлеканала ABC.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў Камала Харыс распавяла, што незадоўга да пачатку СВА сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім і падзялілася некаторымі разведданымі ЗША.
Аб гэтым яна заявіла яна падчас
дэбатаў з кандыдатам у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам у эфіры тэлеканала АВС.
"Я сапраўды сустракалася з (Уладзімірам - Sputnik) Зяленскім за некалькі дзён да таго, як Расія ўварвалася... Я сустракалася з прэзідэнтам Зяленскім, я падзялілася з ім амерыканскімі разведданымі аб тым, як ён можа абараніць сябе", - сказала Харыс.
Разам з тым Харыс указала на тое, што яе апанент Трамп выклікае насмешку сусветных лідараў, а ў амерыканскіх ваенных колах экс-прэзідэнта лічаць "ганебнікам".
"Сусветныя лідары насміхаюцца над Дональдам Трампам. Я размаўляла з прадстаўнікамі ваеннага кіраўніцтва, некаторыя з якіх працавалі на вас, і яны называюць вас "ганебнікам", - сказала яна.
У адказ на гэта Трамп прывёў цытату венгерскага прэм’ера Віктара Орбана, якія казаў аб тым, што сусветнай супольнасці неабходны "моцны лідар ЗША", якім сябе і лічыць экс-прэзідэнт.
Дэбаты паміж віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю, і экс-прэзідэнтам Дональдам Трампам, які прадстаўляе рэспубліканцаў, прайшлі на тэлеканале ABC.
Па правілах дэбатаў, мікрафон уключаўся па чарзе толькі ў спікера, у той час як яго апанент слухаў саперніка з выключаным мікрафонам.
Жывой аўдыторыі ў тэлестудыі ў момант дэбатаў не было, гэта адно з правіл іх правядзення. Мадэратарамі выступілі журналісты тэлеканала. Кожнаму з кандыдатаў давалася па дзве хвіліны, каб адказаць на кожнае з пытанняў мадэратараў. Яшчэ па дзве хвіліны ў Трампа і Харыс было на тое, каб адрэагаваць на крытыку адзін аднаго. Акрамя таго, па адной хвіліне было ў апанентаў на дадатковыя тлумачэнні.
Па правілах дэбатаў, кандыдатам нельга прыносіць з сабой загатоўкі або тэзісы іх выступленняў, перад дэбатамі ім былі выдадзены папера і ручкі, каб рабіць паметкі ў працэсе. Падчас рэкламных паўз прадстаўнікам перадвыбарных штабоў было забаронена размаўляць са сваімі кандыдатамі і даваць ім якія-небудзь падказкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"