Які сёння дзень: 13 верасня 2024 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 13 верасня 2024 года
Які сёння дзень: 13 верасня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 13.09.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 109 дзён.
У гэты дзень у 1944 годзе нарадзіўся беларускі акцёр Алесь Лабанок, вядомы сваімі ролямі ў тэатры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 верасня

У 1562 годзе князі і баяры ВКЛ на палявым сейме каля Віцебска ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.
У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны падпісаны Альтранштацкі мірны дагавор.
У 1994 годзе Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, створаная ў Беларусі, прызнала ў сваіх рэкамендацыях вяртанне да некаторых дарэформенных норм беларускай мовы.

Хто нарадзіўся 13 верасня

1893 год: Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст.
1939 год: Алесь Мемус, беларускі мастак.
1944 год: Алесь Лабанок, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі дзяржаўны дзеяч Рыгор Пацёмкін і народны артыст Расіі Аляксандр Разенбаўм.

13 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святы Пояс Прасвятой Багародзіцы.
Лічылі, што ў гэты дзень жураўлі збіраюцца ў вырай. Каб даведацца пра надвор'е на восень, трэба было паназіраць за гэтымі птушкамі. Калі жураўлі ляцяць паволі, "размаўляюць" адзін з адным – восень будзе цёплая, але з дажджамі. Калі клін падняўся высока – зіма будзе халоднай. Птушкі не збіраюцца ў клін – наступны год будзе неўраджайным.
З 13 верасня пачыналі на балотах збіраць журавіны. Гэта праца вельмі цяжкая – як была раней, так застаецца і зараз.
Журавіны лічацца лекавай раслінай, іх ўжываюць пры прастудзе, захворваннях страўніка, гіпертаніі, а таксама дадаюць у чай, вараць з іх варэнне.
Стужка навiн
0