https://bel.sputnik.by/20240913/lukashenka-ne-shkadue-shto-belarus--ran-akazalsya--adnoy-lodtsy-1089514335.html
Лукашэнка не шкадуе, што Беларусь і Іран аказаліся ў адной лодцы
Лукашэнка не шкадуе, што Беларусь і Іран аказаліся ў адной лодцы
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады, як і партнёры з Ісламскай рэспублікі сутыкнуліся з поўнамаштабнымі эканамічнымі санкцыямі. 13.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-13T12:26+0300
2024-09-13T12:26+0300
2024-10-11T14:41+0300
аляксандр лукашэнка
іран
у беларусі
беларусь
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0f/1088790846_47:0:1188:642_1920x0_80_0_0_a3134a122d96844229073b2274026540.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Беларусь і Іран вытрымліваюць санкцыйны націск звонку, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацбяспекі Ірана Алі Акбарам Ахмадыянам.Паводле яго слоў, у сродках масавай інфармацыі робяцца спробы распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю пра нас. Так вядзецца інфармацыйная барацьба, якую можна нават назваць вайной."Тым не менш, мы і санкцыі, і іншы націск пакуль вытрымліваем", - запэўніў беларускі лідар.Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што "падчас вострай ваенна-палітычнай абстаноўкі на Блізкім Усходзе (а вы сур’ёзна ўцягнуты ў канфлікт на Блізкім Усходзе), каля меж Беларусі, у гэтым еўрапейскім рэгіёне, нам не проста кансультацыі патрэбны, нам патрэбны сумесныя дзеянні з вашай краінай".Паводле яго слоў, цяпер усё ідзе да таго, што будзе сфарміраваны шматпалярны свет, але гэты шлях няпросты. У Беларусі і Іране гэта цудоўна разумеюць.Пасля чаго нагадаў, аб узрастаючым уплыве такіх арганізацый, як БРІКС і ШАС. Цяпер у першую чаргу важнасць набываюць пытанні забеспячэння бяспекі.Запрашэнне ў БеларусьРаней стала вядома, што падчас авіякатастрофы ў Іране загінуў прэзідэнт Ісламскай рэспублікі Эбрахім Раісі і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.У сувязі з гэтым у ліпені бягучага года ў Іране адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян.Лукашэнка адзначыў, што іранскі народ мужна прайшоў праз вялікія выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, і выбраў новага прэзідэнта."Я вас віншую з гэтым і хачу, каб вы перадалі вашаму прэзідэнту, што мы чакаем яго ў Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240731/syargeenka-sustresya-z-prezdentam-rana-1088450108.html
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0f/1088790846_202:29:1019:642_1920x0_80_0_0_4efe12c9888d102c2d0c5bfef8cc4c5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, іран, у беларусі, беларусь, палітыка, навіны
аляксандр лукашэнка, іран, у беларусі, беларусь, палітыка, навіны
Лукашэнка не шкадуе, што Беларусь і Іран аказаліся ў адной лодцы
12:26 13.09.2024 (абноўлена: 14:41 11.10.2024) Беларускія ўлады, як і партнёры з Ісламскай рэспублікі сутыкнуліся з поўнамаштабнымі эканамічнымі санкцыямі.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Беларусь і Іран вытрымліваюць санкцыйны націск звонку, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацбяспекі Ірана Алі Акбарам Ахмадыянам.
"Ваш візіт яшчэ важны таму, што воляю лёсаў, можа быць, як вы кажаце, ад Алаха гэта ўсё ідзе, мы апынуліся ў адной лодцы і абсалютна не шкадуем пра гэта", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Паводле яго слоў, у сродках масавай інфармацыі робяцца спробы распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю пра нас. Так вядзецца інфармацыйная барацьба, якую можна нават назваць вайной.
"Тым не менш, мы і санкцыі, і іншы націск пакуль вытрымліваем", - запэўніў беларускі лідар.
Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што "падчас вострай ваенна-палітычнай абстаноўкі на Блізкім Усходзе (а вы сур’ёзна ўцягнуты ў канфлікт на Блізкім Усходзе), каля меж Беларусі, у гэтым еўрапейскім рэгіёне, нам не проста кансультацыі патрэбны, нам патрэбны сумесныя дзеянні з вашай краінай".
Паводле яго слоў, цяпер усё ідзе да таго, што будзе сфарміраваны шматпалярны свет, але гэты шлях няпросты. У Беларусі і Іране гэта цудоўна разумеюць.
Пасля чаго нагадаў, аб узрастаючым уплыве такіх арганізацый, як БРІКС і ШАС. Цяпер у першую чаргу важнасць набываюць пытанні забеспячэння бяспекі.
"Але, пагадзіцеся, што бяспека будзе тады эфектыўнай, калі працуе эканоміка, калі паміж краінамі гандлёва-эканамічныя адносіны вельмі сур’ёзныя", - заявіў Лукашэнка.
Раней стала вядома, што падчас авіякатастрофы ў Іране загінуў прэзідэнт Ісламскай рэспублікі Эбрахім Раісі і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.
У сувязі з гэтым у ліпені бягучага года ў Іране адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян.
Лукашэнка адзначыў, што іранскі народ мужна прайшоў праз вялікія выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, і выбраў новага прэзідэнта.
"Я вас віншую з гэтым і хачу, каб вы перадалі вашаму прэзідэнту, што мы чакаем яго ў Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"