https://bel.sputnik.by/20240913/putsn-pramy-dzel-zakhadu-zments-sutnasts-kanflktu-va-ukrane-1089508220.html
Пуцін: прамы ўдзел Захаду зменіць сутнасць канфлікту ва Украіне
Пуцін: прамы ўдзел Захаду зменіць сутнасць канфлікту ва Украіне
Sputnik Беларусь
Краіны Захаду з пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне пастаўляюць зброю, боепрыпасы і тэхніку кіеўскаму рэжыму, ускосна ўдзельнічаючы ў канфлікце. 13.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-13T09:16+0300
2024-09-13T09:16+0300
2024-09-13T09:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
уладзімір пуцін
захад
зша
ес
расія
украіна
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089504542_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_47d292cb9124c48aa7207436b87f2f85.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Прамы ўдзел заходніх краін ва ўкраінскім канфлікце змяняе яго сутнасць, Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія такім чынам ствараюцца для яе, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін журналістам.Ён удакладніў, што ў такім выпадку зменіцца прырода канфлікту.Ён дадаў, што калі так адбудзецца, то РФ будзе прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія будуць стварацца Расіі.Акрамя таго, Пуцін закрануў тэму абмеркавання пытання дазволіць Кіеву біць дальнабойнымі ракетамі ўглыб расійскай тэрыторыі. Ён назваў гэта падменай паняццяў, бо ўкраінскія баевікі і так б’юць з дапамогай дронаў і іншых сродкаў."Але, калі размова ідзе аб выкарыстанні высокадакладнай зброі вялікай далёкасці заходняй вытворчасці – гэта зусім іншая гісторыя", - звярнуў увагу прэзідэнт.Пуцін таксама падкрэсліў, што Украіна без дапамогі Захаду не ў стане наносіць удары ўглыб РФ сістэмамі вялікай далёкасці заходняй вытворчасці – для гэтага ёй патрэбны разведданыя са спадарожнікаў і палётныя заданні.Гульня з агнёмРасія неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне не спрыяюць урэгуляванню канфлікту і сведчаць аб уцягванні краін НАТА ў канфлікт.Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў папярэджваў, што любыя грузы, якія змяшчаюць зброю для УСУ, стануць законнай цэллю Масквы. У расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўлялі, што краіны НАТА, пастаўляючы зброю ва Украіну, "гуляюць з агнём".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240912/myadzvedze-nazva-khlusny-abyatsann-kranka-brytanskaga-mzs-100-gado-dapamagats-ukrane-1089475887.html
зша
ес
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089504542_194:0:2925:2048_1920x0_80_0_0_dbbc9ff0f6958261a1646e312a55daae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, захад, зша, ес, расія, украіна, бяспека, палітыка, узбраенні, ната
спецаперацыя, навіны , уладзімір пуцін, захад, зша, ес, расія, украіна, бяспека, палітыка, узбраенні, ната
Пуцін: прамы ўдзел Захаду зменіць сутнасць канфлікту ва Украіне
09:16 13.09.2024 (абноўлена: 09:17 13.09.2024) Краіны Захаду з пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне пастаўляюць зброю, боепрыпасы і тэхніку кіеўскаму рэжыму, ускосна ўдзельнічаючы ў канфлікце.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Прамы ўдзел заходніх краін ва ўкраінскім канфлікце змяняе яго сутнасць, Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія такім чынам ствараюцца для яе, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін журналістам.
Ён удакладніў, што ў такім выпадку зменіцца прырода канфлікту.
"Прамы ўдзел (краін краін Захаду ў канфлікце ва Украіне - Sputnik) – гэта ўжо істотным чынам змяняе саму сутнасць, саму прыроду канфлікту. Гэта будзе азначаць, што краіны НАТА – ЗША, еўрапейскія краіны – ваююць з Расіяй", - сказаў расійскі лідар.
Ён дадаў, што калі так адбудзецца, то РФ будзе прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія будуць стварацца Расіі.
Акрамя таго, Пуцін закрануў тэму абмеркавання пытання дазволіць Кіеву біць дальнабойнымі ракетамі ўглыб расійскай тэрыторыі. Ён назваў гэта падменай паняццяў, бо ўкраінскія баевікі і так б’юць з дапамогай дронаў і іншых сродкаў.
"Але, калі размова ідзе аб выкарыстанні высокадакладнай зброі вялікай далёкасці заходняй вытворчасці – гэта зусім іншая гісторыя", - звярнуў увагу прэзідэнт.
Пуцін таксама падкрэсліў, што Украіна без дапамогі Захаду не ў стане наносіць удары ўглыб РФ сістэмамі вялікай далёкасці заходняй вытворчасці – для гэтага ёй патрэбны разведданыя са спадарожнікаў і палётныя заданні.
"Гэта магчыма толькі з выкарыстаннем разведданых са спадарожнікаў, якія Украіна не мае. Гэта даныя толькі са спадарожнікаў Еўрасаюза або ЗША, увогуле, з НАТАўскіх спадарожнікаў", - удакладніў ён.
Расія неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне не спрыяюць урэгуляванню канфлікту і сведчаць аб уцягванні краін НАТА ў канфлікт.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў папярэджваў, што любыя грузы, якія змяшчаюць зброю для УСУ, стануць законнай цэллю Масквы. У расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўлялі, што краіны НАТА, пастаўляючы зброю ва Украіну, "гуляюць з агнём".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"