Міліцыянераў будуць бясплатна карміць пры пераводзе на ўзмоцненую службу

© УВД Могилевского облисполкомаШаўрон супрацоўніка міліцыі
Шаўрон супрацоўніка міліцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2024
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт падпісаў дакумент, у якім ёсць новаўвядзенні па рабоце органаў унутраных спраў.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Набыццё грамадзянства іншай краіны зараз будзе падставай для адмовы браць на службу ў міліцыю, вынікае з новага ўказа прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу з 25 да 28 гадоў у сувязі са змяненнем гранічнага ўзросту знаходжання на службе з 45 да 48 гадоў", - растлумачылі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Уводзяцца і дадатковыя гарантыі для членаў сямей супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны змогуць бясплатна карыстацца паслугамі медустаноў МУС. Больш за тое, міліцыянерам будуць даваць бясплатнае харчаванне, калі яны ахоўваюць грамадскі парадак ва ўзмоцненым варыянце нясення службы.
Ва ўказе прапісана і тое, што на базе органаў унутраных спраў можна ствараць ваенна-патрыятычныя клубы.
Ёсць нормы і па іншых сілавых структурах. Супрацоўнікам органаў фінансавых расследаванняў, Следчага камітэта, падраздзяленняў МНС і Дзяржкамітэта судэкспертыз зараз дадзена магчымасць бясплатнага медабслугоўвання ў арганізацыях МУС. Таксама яны змогуць ездзіць у санаторыі на тых самых умовах, што і супрацоўнікі органаў унутраных спраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Людзі амаль суткі стаяць у чэргах на беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
Міліцыя выявіла схему продажу месцаў у чарзе на мяжы з Польшчай
Стужка навiн
0